• Пожаловаться

Аляксей Дудараў: Вечар

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Дудараў: Вечар» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. ISBN: some, категория: drama / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Вечар: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вечар»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Меладрама ў дзвюх дзеях. У «неперспектыўнай» вёсцы Вежкі засталіся толькі трое старых — Ганна, Васіль Мульцік і Мікіта Гастрыт. Па-рознаму прайшло іх жыццё. Ганна ўвесь час, як і Мульцік, працавала на зямлі. Ні адпачынку, ні радасці не ведала. У вайну і пад бомбамі ляжала, і ў сваей хаце гарэла, траіх дзяцей пахавала за адзін месяц. I апошні сын Віцёк нейкі няўдалы атрымаўся — цягне лес у турме. Але Ганна не азлобілася на жыццё. Яна толькі стомлена думае: «Рабіла, рабіла, рабіла; а на гэтым свеце няма чаго пакінуць. I нашто нарадзілася?». Навошта нарадзіўся, ведае Мульцік. У яго таксама нялёгкі лес. Ён «тры вайны адпляскаў, піабляй махноўцы секлі, кулакі ў трыццаць другім цвікамі да крыжа прымалацілі, на фінскай ногі адмарозіў, у партызанах немцы расстрэльвалі, потым ваяваў — два разы параніла, тры разы кантузіла. I гэта яшчэ не ўсё! Двух дзетак за вайну пахаваў, і ніпічымніца пасляваенная была, і хату пярун паліў, і карова здыхала, і жонка памерла, і сын апошні гадоў пяць пісем не піша».

Аляксей Дудараў: другие книги автора


Кто написал Вечар? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Вечар — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вечар», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ганна. Добра, добра…

Гастрыт. І скажы… Васілю скажы… каб… Ён ведае. Усё… Даруй… Ідзі…

Ганна спалохана падыходзіць да дзвярэй, але не выйшла, а толькі сцішылася ля парога. Гастрыт выпаўз з-пад коўдры, стаў на калені.

Дзе ты, хто ты, ці ёсць ты — не ведаю… Калі ёсць, на зямлю гэту ты мяне ўжо не пусціш… Я не слухаў цябе… І не пачуў… Дай здароўя Васілю… Ты на ім тут яшчэ і трымаешся… Калі б можна… Калі б другое жыццё… Я б… У мяне б нічога не было… Я здуру людзей жыць вучыў, а мне б дзяцей няньчыць, хлеб расціць і глядзець на Сонца… Гэта святое… Гэта ўсё… (Падымаецца, узлез на палок, знік за посцілкай.)

Ціхая-ціхая паўза.

Ганна(ледзь чутна) . Мікіта… (Зразумела ўсё, усхліпнула.) А-а-а Божачкі-і-і… А Мікітухна-а-а…

Ляпнулі дзверы. Увайшоў Васіль. Ганна хуценька выцерла слёзы.

Васіль. Капае… Ужо не прымарозіць… Цёплы вецер наваліўся… Вясна за дзела ўзялася…

Ганна. Ідзі ляж, Вася… На ложак, каля акна…

Васіль. Няма калі разлежвацца… Гной хутка вывозіць… Каб з цёплым дажджом у зямлю… Развіднее — пайду за сваім канём…

Ганна. Куды? У цябе ж сэрца…

Васіль. Сэрцы ва ўсіх. А зямля не чакае… (Зірнуў на Ганну.) Што?

Ганна. Ты толькі не хвалюйся… Табе нельга… Табе жыць, Вася, трэба… (Заплакала.)

Васіль(ласкава, нават пяшчотна) . Чаго ты?

Ганна. Мікіта… памёр, здаецца…

Васіль узлез на палок. Зазірнуў за посцілку.

Васіль. Які сёння дзень?

Ганна. Серада…

Васіль. Што ж гэта ты, Мікіта, мой дзень заняў? Га? Значыць, у аўторак давядзецца… Ганна!

Ганна. Што, Вася?

Васіль(злазячы) . За канём я ўсё-ткі пайду… А ты схадзі касцюм яму купі, бялізну, чаравікі, ну і на памінкі. Трэба па-добраму чалавека да Сонца адправіць.

Ганна. Добра…

Васіль. На пошце тэлеграмы дзецям адбі: так і так, бацька памёр… Прыязджайце… Адрасы ў яго кішэні… Ён казаў… Хату прыбяры… І яго, і нашу… І ката яго забяры да нас…

Ганна. Ага…

Васіль. Ну, а пра астатняе я са старшынёй дагаваруся…

Ганна. Вася… Ён цябе памаліцца прасіў…

Васіль. Добра.

Ганна. Мне выйсці?

Васіль. Нашто? Стой побач… Толькі ціха.

Ганна. Добра.

Яны выйшлі ўперад. Спыніліся. Двое старых працаўнікоў зямлі нашай. Глядзяць у той бок, дзе кожную раніцу за іх доўгае жыццё ўзыходзіла сонца, каб асвятліць і сагрэць вечную зямлю.

Васіль(ціха і ўрачыста) . Аджыў сваё чалавек… Прыйшла яго ноч… Прыйшоў наш вечар… Дзякуй вам, бацька-маці, што вы нас нарадзілі і вырасцілі… Дзякуй таму, хто дадумаўся Адама з Евай стварыць… Дзякуй, што яны род людскі па свеце пусцілі, ішло-ішло і да нас дайшло… І мы некалі вочы расплюшчылі і Сонца ўбачылі… Ні за адну, нават самую горкую, слязінку не наракаем на жыццё. Дзякуй за тое, што жылі, мучыліся, смяяліся, плакалі… Дай і нашым дзеткам цяпла і святла… Сагрэй іх… І ўратуй ты нас ад нашай чалавечай дурноты. Уратуй ты нас ад гэтага!!! Уратуй!!! Няхай ва ўсіх будзе шмат дзяцей… Можа, і нашы душы прыляцяць з Сонца і ў іх уселяцца… Сонейка, наша Сонейка — прачынайся! (Прыглядаецца, выходзіць уперад.) Ганна! Ідзе нехта! У вёску ідзе…

Ганна падыходзіць да яго. Стаяць, глядзяць. Чакаюць.

Заслона
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вечар»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вечар» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Кар'ер
Кар'ер
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
Васіль Быкаў: Воўчая зграя
Воўчая зграя
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
Кузьма Чорны: Хвоі гавораць
Хвоі гавораць
Кузьма Чорны
Отзывы о книге «Вечар»

Обсуждение, отзывы о книге «Вечар» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.





Елна17.01.2023, 11:50
Книга понравилась. Сначала я посмотрела спектакль, мне захотелось прочесть книгу. Спасибо автору, жизненно, как есть.