• Пожаловаться

Аляксей Дудараў: Вечар

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Дудараў: Вечар» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. ISBN: some, категория: drama / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Вечар: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вечар»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Меладрама ў дзвюх дзеях. У «неперспектыўнай» вёсцы Вежкі засталіся толькі трое старых — Ганна, Васіль Мульцік і Мікіта Гастрыт. Па-рознаму прайшло іх жыццё. Ганна ўвесь час, як і Мульцік, працавала на зямлі. Ні адпачынку, ні радасці не ведала. У вайну і пад бомбамі ляжала, і ў сваей хаце гарэла, траіх дзяцей пахавала за адзін месяц. I апошні сын Віцёк нейкі няўдалы атрымаўся — цягне лес у турме. Але Ганна не азлобілася на жыццё. Яна толькі стомлена думае: «Рабіла, рабіла, рабіла; а на гэтым свеце няма чаго пакінуць. I нашто нарадзілася?». Навошта нарадзіўся, ведае Мульцік. У яго таксама нялёгкі лес. Ён «тры вайны адпляскаў, піабляй махноўцы секлі, кулакі ў трыццаць другім цвікамі да крыжа прымалацілі, на фінскай ногі адмарозіў, у партызанах немцы расстрэльвалі, потым ваяваў — два разы параніла, тры разы кантузіла. I гэта яшчэ не ўсё! Двух дзетак за вайну пахаваў, і ніпічымніца пасляваенная была, і хату пярун паліў, і карова здыхала, і жонка памерла, і сын апошні гадоў пяць пісем не піша».

Аляксей Дудараў: другие книги автора


Кто написал Вечар? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Вечар — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вечар», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ганна. Чаго й та ты?

Васіль(паказаў рукой на дынамік) . Ваююць!

Старая паслухала.

Ганна. У-у-у, знайшоў, з чаго дзівіцца. Заўжды ваююць. Не там, дык там…

Васіль. Дурні. Як быццам рабіць больш няма чаго…

Ганна. Чаго ты разбубніўся? Сам жа ваяваў.

Васіль. То не раўняй… То трэба было… То за Радзіму…

Ганна. А мо і ім прыспічыла. Сказалі «ваяваць» — і ваююць… (Падышла, прысела каля палка.) Як табе сёння?

Васіль. А нічога… Палягчэла неяк, ды і баліць, здаецца, слабей… (Маўчыць.)

Слухаюць завею.

Ганна. Васіль, а чаго й та мы жылі?

Васіль. А што было рабіць? Нашай згоды бацькі не пыталі… Нарадзілі, і ўсё… Хочаш не хочаш, а жыць трэба… Жыць і чалавекам застацца. Цяжка…

Ганна(уздыхнула) . У цябе хоць Грышка недзе ёсць… Ну хай сабе і не піша… Але ж жыве па-людску… А мой Віцёк… І ў каго толькі такі ўрадзіўся? І хто вінаваты? (Паўза.) А якім яму яшчэ радзіцца было? Вунь дактары па радзіву на жанок цяжарных сварацца: піць няможна, курыць няможна, хвалявацца няможна… А то дзіцёнак дрэнны родзіцца… А пад бомбамі ляжаць можна? А жыўцом гарэць у сваёй хаце можна? А сядзець во з такім жыватом у сцюдзёнай балотнай твані можна? А ўвесь час калаціцца ад страху, што цябе во-во схопяць і заб'юць, — можна? А галадаць можна? А самой у людзей страляць можна? (Паўза.) Ён, мой Віцёк, яшчэ там, у мяне пад сэрцам, на ўвесь свет абазліўся. Якім жа яму было яшчэ нарадзіцца? Толькі няўдачным… Бабе трэба ласкавай быць, на Сонца, як ты кажаш, часцей глядзець, тады і дзіцёнак цёплым родзіцца і ласкавым… А я… Толькі ваявала ды вайны баялася… Толькі дзетак нараджала ды хавала… Рабіла, рабіла, рабіла… а на гэтым свеце няма чаго пакінуць… І нашто нарадзілася?

Васіль. Мы з табой нарадзіліся людзей хлебам карміць…

У сенцах нешта ляпнула.

(Падняў галаву з падушкі.) Чуеш? Нехта дзверы адчыніць не можа? Чуеш?

Ганна. Гэта вецер…

Васіль. Не, Ганна, не! Прыйшоў нехта… Я крокі чуў… Ідзі, сустрэнь… Прыйшоў нехта…

Ганна пайшла да дзвярэй, але дзверы ўжо самі адчыняюцца. На парозе Гастрыт. Загорнуты ў бальнічную коўдру. З-пад коўдры бачны белыя ісподнікі. На нагах галёшы.

Гастрыт(запалым голасам) . Холадна… Ой, людцы, холадна…

Ганна. О Божухна!

Гастрыт. Дзе Васіль?

Васіль. Тут…

Гастрыт. Хварэеш усё?..

Васіль. Не. Паміраю.

Гастрыт(з адчаем) . А я з бальніцы ўцёк… Вазьміце мяне… Коляць, а мне ўсё цяжэй… Парашкамі кормяць, а мне ўсё страшней… Не магу больш… Цяжка… Холадна… Страшна без вас… Я, Васіль… я тваю смерць на сябе вазьму… За дваімі яна не прыйдзе… Толькі не праганяйце мяне… Пашкадуйце… Ведаю, няма за што… Проста так… Вы гэта ўмееце… Я во тут, каля печы, на падлозе прылягу… І маўчаць буду… Не праганяйце мяне… Не праганяйце толькі…

Зацямненне

Хата. Каля печы на палку галава да галавы ляжаць Васільі Гастрыт. Два старыя чалавекі. На сконе доўгая зімовая ноч. За акном злосна і тужліва вые вецер.

Гастрыт(падняў галаву, трывожна) . Ты спіш, Васіль?

Васіль. Не…

Гастрыт. Не спі, ладна?

Васіль. Не буду…

Гастрыт. Баюся…

Васіль. Чаго?

Гастрыт. Баюся, што Бог ёсць ці Сонца тваё… Баюся, што спытае… А што мне сказаць яму?

Васіль бярэ кружку, зачэрпвае ваду.

Васіль. Выпі… Вада душу супакоіць… Выпі…

Гастрыт п'е. Васіль таксама.

Гастрыт. Ты пра мяне, Васіль, яшчэ што-небудзь скажы…

Васіль(уздыхнуў) . Што казаць?

Гастрыт. Усё… Самае нядобрае, самае паганае… я цябе слухаю — душа спакайнее…

Васіль. Гэта ад вады…

Гастрыт. Ад цябе… Ну, пагавары… Туды ж нельга з неспакойнай душой ісці… Пагавары… Жыў, як усе… Шчасця хацеў… Чаго ж мне так млосна? Чаму ж цішыні ў душы няма?

Васіль. Ты любіў мала…

Гастрыт. Мала…

Васіль. Шкадаваў мала…

Гастрыт. Мала.

Васіль. Плакаў мала…

Гастрыт. Мала… (Нервова.) Яшчэ! Кажы яшчэ!

Васіль. Усё… Разумней любові, шкадавання і слёз людзі нічога не прыдумалі… І ці прыдумаюць?.. Спі…

Гастрыт. Не магу… Болей скажы… Пасудзі…

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вечар»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вечар» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Кар'ер
Кар'ер
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
Васіль Быкаў: Воўчая зграя
Воўчая зграя
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
Кузьма Чорны: Хвоі гавораць
Хвоі гавораць
Кузьма Чорны
Отзывы о книге «Вечар»

Обсуждение, отзывы о книге «Вечар» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.





Елна17.01.2023, 11:50
Книга понравилась. Сначала я посмотрела спектакль, мне захотелось прочесть книгу. Спасибо автору, жизненно, как есть.