• Пожаловаться

Аляксей Дудараў: Чорная панна Нясвіжа

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Дудараў: Чорная панна Нясвіжа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2006, ISBN: 985-02-0871-6, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Исторические приключения / Поэзия / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Чорная панна Нясвіжа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чорная панна Нясвіжа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вось ужо чатыры стагоддзі ў замку старажытнага Нясвіжа з’яўляецца прывід маладой жанчыны. Згодна легенды — гэта блукае пакутлівая душа недарэчна загубленай Барбары Радзівіл. Драматычная паэма Аляксея Дударава напісаная на аснове аднаго з самых рамантычных паданняў пра трагічнае каханне беларускай магнаткі Барбары Радзівіл і польскага караля Жыгімонта.

Аляксей Дудараў: другие книги автора


Кто написал Чорная панна Нясвіжа? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Чорная панна Нясвіжа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чорная панна Нясвіжа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аляксей Дудараў

Чорная панна Нясвіжа

Драматычная паэма ў трох частках.

Дзеючыя асобы

Жыгімонт Аўгуст— польскі кароль.

Барбара— магнатка Вялікага княства Літоўскага.

Радзівіл Чорны— нясвіжскі князь, стрыечны брат Барбары.

Радзівіл Руды— ваявода, родны брат Барбары.

Бона Сфорца— польская каралева, маці Жыгімонта Аўгуста.

Мнішак— прыдворны.

Бжэнка.

Чорная Панна.

Частка першая

Смерць

Нясвіж. Лета 1551 года. Палац Радзівілаў.

Уваходзяць князь Радзівіл Чорны, Радзівіл Рудыі Мнішак.

Мнішак.

Мяне прыслала каралева Бона
Даведацца, што робіць тут кароль.

Радзівіл Чорны.

Пасля хаўтур сястры ён мне сказаў,
Што хоча нейкі час жыць у Нясвіжы,
Пабыць ля дрэў, што бачылі яе,
I пахадзіць па парку, дзе сцяжынкі
Хаваюць цеплыню яе слядоў.
Вось ужо месяц неўпрыкмет прайшоў,
I боль ва ўсіх суцішыўся, а ён,
Як цень, блукае,
Безупынна плача.

Радзівіл Руды.

Ён п’е віно, а потым горка плача…
Калі ж віно павыцекне слязьмі,
Ён зноўку п’е і зноўку горка плача.

Радзівіл Чорны.

Калі ён слёзы выплача да дна,
Ў Літве не знойдзеш кропелькі віна.

Мнішак.

Скажу па шчырасці: у Кракаве ўсе лічаць,
Што вы знарок трымаеце яго,
I хочаце, каб жыў кароль у княстве,
Каб па Барбары вечна смуткаваў.

Радзівіл Руды.

Не па Барбары, а па каралеве!

Мнішак.

Па каралеве…

Радзівіл Чорны.

Ён мой уладар,
Нашчадак па прамой вялікага Ягайлы,
Што з княства ў Польшчу каралём прыйшоў.
Хоць быў ліцвінам, стаў палякам лепшым.

Радзівіл Руды.

Як караля мы можам затрымаць?
Ён гаспадар Літвы і майго замка…
I муж нашай нябожчыцы-сястры.

Мнішак.

Паўгода Польшча ўжо без караля,
Спачатку ён сядзеў ля ложка хворай,
А потым пахаванне рыхтаваў,
А зараз трызну ладзіць у Нясвіжы.
Бязладдзе ўсюды… Даручыў мне Сойм
Пры вашай дапамозе Жыгімонта
Вярнуць хутчэй у Кракаў на пасад.
Ён каралеву пахаваў… Навошта ж
Праз гэта і краіну ўсю хаваць?
Я буду гаварыць з ім…

Радзівіл Чорны.

Гэта марна.
Ён размаўляе зараз толькі з ёй…

Мнішак.

З кім «з ёй»?

Радзівіл Руды.

З Барбарай! З каралевай…

Мнішак.

Ён, пэўна, звар’яцеў…

Радзівіл Чорны.

Калі сам пан
Ў сваім жыцці кахання слодыч зведаў,
То ведае й чароўны гэты сад.
Хто ў яго трапіў — той ужо вар’ят…
А тут… іх целы разлучыла смерць,
А душы разлучыць ніяк не можа.

Радзівіл Руды.

Вунь ён ідзе… Дзівіцеся.

Мнішак.

Мой Божа!
Адыдзем прэч!

Радзівіл Руды.

Ды ён нас не заўважыць.

Уваходзіць Жыгімонт Аўгустса свечкай і з чарай віна.

Жыгімонт(гледзячы на свечку). Барб-а-а… Барба… Я ведаю, я ведаю, ты тут… I твая постаць цьмяная мільгае сярод дрэў… не пакідай… не пакідай мяне… Усім на свеце тут кіруе д’ябал… Ці Бог тут пекла нам усім зрабіў… Навошта?! Навошта нас спачатку было злучыць, з’яднаць у адно… так, што я не заўважаў і не адчуваў… не бачыў, дзе ты, а дзе я… У нас былі адны вусны, адны рукі, адзін твар… I гэта ўсё… па-жывому нехта разарваў… разрэзаў… Дзе ты?! Дзе я?! Дзе ты, мая каханая, дзе я, душа мая, забраная мая?.. Ты мёртвая, ды не жывы і я… Душа мая, забраная мая. Сёння па парку бегала маленькая дачка дварэцкага… Бялявае кірпатае дзяўчо… Яна пляскала ў ладкі… і… смяялася… Як званочак… Гэта твой голас, Барба… Ты смяешся над усім светам… Барба-а-а…

Выходзіць са свечкай.

Мнішак.

Аж маё сэрца нават затрымцела.
О, боль які! Якое пачуццё!
Калі ён звар’яцеў — дык розум ёсць вар’яцтва,
Калі ж разумны — дык наш свет вар’ят…
На гэткі покліч нават з таго свету
Хто хочаш вернецца. Як ён кахаў яе!

Радзівіл Чорны.

Ён не кахаў! Ён і цяпер кахае…
Яшчэ мацней… Заўжды перад канцом
Успыхне моцна полымя і… згасне…
Спявае лебедзь гучна і… памрэ…
I разгарыцца лета… перад сцюжай…
Калі ў прыродзе нешта забуяе
Не на дабро… Там смерць ужо гуляе.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чорная панна Нясвіжа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чорная панна Нясвіжа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чорная панна Нясвіжа»

Обсуждение, отзывы о книге «Чорная панна Нясвіжа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.