Ганна Навасельцава - Чорная лотаць

Здесь есть возможность читать онлайн «Ганна Навасельцава - Чорная лотаць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чорная лотаць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чорная лотаць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чорная лотаць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чорная лотаць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ганна НАВАСЕЛЬЦАВА

ЧОРНАЯ ЛОТАЦЬ

Міфалагічнае апавяданне

«...Па дрыгве балот не хадзі, у люстра чорнае не глядзі, на шляху сваім не журыся, чорнай лотаці не кажыся». Ты не пра мяне, старадаўняя замова, хоць і ведаю я цябе. Цешыць мае вочы дзівосная кветка — чорная лотаць. Цуд незвычайнай прыгажосці... «Цуду цёмнаму не дзівіся, чорнай лотаці не кажыся», — ізноў усплывае напамін. А я і не дзіўлюся, — рашуча падумала вяшчунніца. Я проста гляджу на прыгожую кветку. Не зачэпяць чары яе пачуццяў маіх, бо няма ў мяне захаплення. Толькі не табой, чорная лотаць, кветка даўняй памяці. Расцеш ты ў непраходнай багне, хаваешся ў топкай дрыгве, дзе ніякія чары цябе не знойдуць. Свету не бачыш, на сонца не глядзіш. Ноч на цябе не зважае, як быццам такой кветкі і зусім няма. Ніколі не сарвуць цябе ані русалка, ані балацянка. Баяцца чараў тваіх. Адно ніхто, ніхто не ведае, якія яны, твае чары. І я б ніколі не пайшла цябе шукаць... «Свету чарамі азавіся, чорнай лотаці не кажыся...» , — думала чараўніца-вяшчунніца.

Яна б ніколі не пайшла па гэтай багне. Не было ў яе тых чараў, што ад нараджэння дадзены іншым. Навошта было ёй шукаць тую кветку, пра якую так казалі-папярэджвалі замовы... Толькі... не слухаліся яе навальніцы, не імчалі яе словы ў свет адвечныя вятры, не дзяліліся сваімі таямніцамі магутныя пушчы. Адно толькі прадбачанне, адно толькі вяшчуннае слова было ў яе. А што можа слова? «Ты не наша», — пасміхаліся тыя, хто клікаў навальніцы і гнаў вятры. «Ты не з намі», — упэўнены былі тыя, хто чараваў пушчы. «Я не ваша, я не з вамі, — адказвала ім вяшчунніца. — Адно ўсе чары бачу, адно ўсе чары ведаю, адно магу прадбачыць, што чары тыя ўчыняць ...» «Навошта прадказваць, калі можна ствараць і адмаўляць, пасылаць чары ў свет і забіраць іх назад?» «На тое, што памятае ўсё свет. І чары, і жыццё ваша памятае». «І што з таго? Лятуць вятры і грымяць перуны, застаюцца стаяць векавечныя пушчы. Мы там, мы з імі, мы разам».

— Чары сыходзяць, пасланыя і непасланыя. Толькі памяць застаецца. Прадказваць — гэта значыць памятаць...

Памяць. У мяне чары памяці. Памятаюць кветкі дні і ночы, вечары і раніцы, сонца і дажджы. Памятаюць дрэвы вясну і восень, безліч летаў і зім. Памятаюць валуны радасць і горыч, цэлую вечнасць і кароткае імгненне. Кароткую вечнасць і цэлае імгненне. Вялізныя, жывыя, яны з’яўляюцца з зямлі як напамін пра концасць і неўміручасць. Яны размаўляюць загадкамі, яны радуюцца кветкам і дрэвам, яны адгадваюць твае думкі па адным толькі слове. І ўсміхаюцца сонцу, усміхаюцца месячку. «Чаму ўсміхаецеся вы?» — пытаюся ў іх.

— Чакаем новага ў свеце...

Так было заўсёды, колькі сябе памятаю. Пакуль аднойчы не з’явіўся з зямлі шэры-шэры валун, які не размаўляў, не радаваўся, не чакаў новага ў свеце. З’явіўся ён з самага прадоння і цікаваў, цікаваў за светам сваімі шэрымі-шэрымі вачыма. Чарнела і камянела ля яго ўзножжа зямля, не мірылася з ім, не прымала як свайго. У самы ясны дзень хаваўся той валун пад покрывам хмар, ноччу ж выскоквала з блізкай багны ды бегла да яго хітрая балотная нечысць. Цягнула яму цёмную балотную ваду.

— Навошта валуну балотная вада? — неяк запытала ў самага маленькага калматага стварэння.

Загалёкала, зарагатала ў адказ. Закруціліся вакол мяне невядомыя балотныя чары. Не паспела спалохацца, як загула нада мной навальніца, заляскала гнеўнымі грымотамі. Няўклюдна разліваючы балотную ваду, кінуліся хавацца палахлівыя нячысцікі. Не сунімалася навальніца, грымела, нібы была некім паслана. І прыгожы чарадзей, які замовіў тую навальніцу, азваўся да мяне такімі словамі:

— Не хадзі да гэтага... валуна, вяшчунніца. Не ваду цягаюць яму паслухмяныя балотныя слугі.

Азваўся так ды знік.

Да ўсіх валуноў я хадзіла, ва ўсіх пра таго шэра-шэрага пыталася. Маўчанне адно чула. Як быццам не памяталі, як быццам не ведалі яны анічога.

Памятаюць валуны, памятаюць усё. Толькі ў чарадзеяў кароткая памяць. Забываюць яны пра самае цяжкае, забываюць пра самае страшнае. А валуны памя­таюць, памятаюць і маўчаць. Хаваюць цяжкае, хаваюць страшнае. «Чаму так чыніце?» — пытаюся ў іх.

— Таму што любім свет.

І толькі адна чорная лотаць не любіць свет. Не бачыць яго, бо заўсёды хаваецца ў сваёй багне. І думае, думае пра мінулае. Пра самае цяжкае, пра самае страшнае. Схавалася тое ў памяці чарадзейскай, сышло назаўсёды з памяці людской. Адна чор­ная лотаць памятае, адна чорная лотаць чакае. Чакае шэрай гадзіны, калі вернецца ўсё самае цяжкае, усё самае страшнае. Чорная лотаць памятае. Чорная лотаць чакае. «Чорнай лотаці не кажыся». А я і не кажуся. Адна чорная лотаць можа расказаць пра таго, шэра-шэрага.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чорная лотаць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чорная лотаць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
Ганна Навасельцава - Калі цябе спаткае казка…
Ганна Навасельцава
Ганна Гороженко - Воля Ізабелли
Ганна Гороженко
Отзывы о книге «Чорная лотаць»

Обсуждение, отзывы о книге «Чорная лотаць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x