• Пожаловаться

Ганна Навасельцава: Чорная лотаць

Здесь есть возможность читать онлайн «Ганна Навасельцава: Чорная лотаць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 0101, категория: Старинная литература / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Чорная лотаць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чорная лотаць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ганна Навасельцава: другие книги автора


Кто написал Чорная лотаць? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Чорная лотаць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чорная лотаць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прачынаецца далёкая навальніца ў ціхай начы, і адбіваюцца навальнічныя водбліскі ў ягоных вачах. Тады гаворыць мне прыгожы:

— Паліць грамнічная навальніца нечысць. Нішчыць балотных чарадзеяў магутны Пярун, не даруе ім цёмных чараў. Ці ж магла б паслухаць перуновая навальніца таго, хто спазнаўся з балотнай нечысцю?

У цёмнай навальнічнай начы ляціць шэпт маленькага трыпутніка. Шэпча гаючы ва ўсім свеце мне адной: «Слухаецца яго балотная нечысць. Слухаецца як свайго. Кліча да сябе смелых ды кемлівых заклятая кветка, да якой не падступіцца ані чарамі, ані словам. Зманьваюць зачараваныя скарбы неасцярожных, прыўлашчваюць тых, хто пойдзе па іх і не вернецца.»

Слухаю гаючы трыпутнічак, слухаю не я адна.

— Не называй мяне болей шчасліваю. Чарамі тваімі зроблена так, што цяпер гэта няпраўда.

— Не чыніў я сваімі чарамі такога. Не чыніў і не ўчыню ніколі.

— Я не веру табе. Я ўсё яшчэ не ведаю, хто ты.

— Што ж, ты атрымаеш адказ, калі так гэтага жадаеш.

І... знікае сам. Знікае навальніца і знікае ноч. Знікае крыніца, сон-трава і дзівасіл. Не сціхае толькі голас трыпутнічка, твой, чарадзей прыгожы, твой голас: «Не паверыла мне, шчаслівая, каханая. Як жа скрушна ад тваёй няверы, цёмна, самотна. Забраны няверай тваёй чары твае...» Слухаю голас той ды разумею, што побач заўсёды чары, веды і вера. Вядзе вера чары, якія ведамі ствараюцца. І не можа на свеце быць іначай. «І я так верыў. Верыў у цябе.», — шэпча мне маленькі трыпутнічак. Шэпча мне свет:

— За тое, што веру страціла, разгадай таямніцу прыгожага чарадзея. Ты ж хацела ведаць, хто ён. Разгадаеш таямніцу — і вернуцца да цябе чары. А пакуль так не здарыцца, будуць у цябе толькі веды — дарунак той дзіўнай зёлкі, якую трымаеш у руках. Зёлкі, для цябе створанай, для цябе адной...

Пераліваецца таямнічым лясным агеньчыкам дзіўная зёлка: «Будзеш усе чары бачыць, будзеш усе чары ведаць, зможаш прадбачыць, што чары тыя ўчыняць. Будзеш прадказваць. Прадказваць — гэта значыць памятаць. Чары сыходзяць, пасланыя і непасланыя. Толькі памяць застаецца. Бо памятае ўсё свет. І чары, і жыццё памятае».

Ператвараецца дзіўны лясны агеньчык у пялёсткі блішчастыя, што цягнуцца-цягнуцца... Цягнуць памяць. Цягнуць самае страшнае...

Так зрабілася я вяшчунніцай. Страціла чары. Не папусціць ніколі свет, каб ствараў чарадзей без веры... А што можа быць страшнейшым за страту веры? Ты прасіла мяне прадказаць надзею, чорная лотаць. Што ты ведаеш пра надзею?

«Што надзея заўсёды хаваецца ў свеце, вяшчунніца. Ты пыталася ў мяне пра шэра-шэрага... Ці не ля яго схавалася і тваё спадзяванне».

Зноў ісці мне ў мінулае. Як жа цяжка пабачыць таго, хто пакутуе ад тваёй няверы. Як жа млосна маліць пра надзею, калі не змагу я мінулае змяніць. Мінулася страчанае. Няма там маёй волі.

«Не, не мінулася. Знайдзі там веру, знайдзі, вяшчунніца».

Дзе ж мне веры шукаць. Патанае ў цемры адвечная багна. Не знайсці ў ёй нікога, не знайсці ў ёй нічога. Толькі ён, уладар балот, толькі ён тут шчаслівы...

— Куды ты нясеш балотную ваду? — пытаюся ў маленькага рухавага нячысціка.

— Багну, балота лію, каб ты па іх прайшла, згубілася, патанула. Буль-буль-буль...

— Хто згубіцца, хто патоне? Каго нам заблытаць-заплесці лазой? — выскоквае гурток цікаўных чартоў-лознікаў.

— Гец, вы! Хто згубіцца, хто патоне ў маім валадарстве? — азываецца паважна сам балотнік.

— Вяшчунніца, — з паклонам адказваюць яму лознікі. — Вяшчунніца чорнай лотаці.

Уздыхае мажны балотнік ад тых слоў, і ўздых ягоны ляціць, здаецца, над усёй адвечнай багнай. Становяцца сур’ёзнымі гарэзныя нячысцікі. А балотнік сам сабе разважае: «Хто б думаў, што яна сюды вернецца. Яна, чорная лотаць». Ды гаворыць пра тое, што расце чорная лотаць тут, на ягонай багне. Толькі не мае яна ніякіх чараў. Не памятае мінулага.

— Не бойся тут сказацца чорнай лотаці. Не мае яна чараў памяці, — сумна паўтарае балотнік. — Створна яна такой жа, як і ты, створана дзеля напаміну. Толькі пра што можа нагадаць маўклівая лотаць?

— Створна яна той, у якой твая кроў, у якой твае чары, у якой тваё сэрца. Мы ж ведаем, — падказваюць балотніку слухмяныя лознікі.

— Створана яна табой, — упэўнена мовіць самы маленькі рухавы нячысцік, які цягнуў некуды балотную ваду. Купнічак.

Гляджу на маўклівую лотаць, якую аніколі не стварала. Такая ж дзівосная. Толькі не страшная. І чаму я ўпэўнена, што нешта страціла. Што, чорная лотаць, падкажы мне, што...

Маўчыць чорная лотаць. Маўчыць мая страшная кветка. Самае страшнае маўчанне. Страшная кветка, гэта я падаравала табе душу.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чорная лотаць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чорная лотаць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
Отзывы о книге «Чорная лотаць»

Обсуждение, отзывы о книге «Чорная лотаць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.