• Пожаловаться

Ганна Навасельцава: Чорная лотаць

Здесь есть возможность читать онлайн «Ганна Навасельцава: Чорная лотаць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 0101, категория: Старинная литература / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Чорная лотаць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чорная лотаць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ганна Навасельцава: другие книги автора


Кто написал Чорная лотаць? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Чорная лотаць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чорная лотаць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты вярнулася сюды, каб успомніць, — цвёрда прамаўляе мне балотнік. — Ты хацела ўспомніць.

Успомніць што? Цёмным правалам азываецца памяць. Цёмным страшным правалам...

— Ты вярнулася сюды, каб успомніць, — паўтарае мне балотнік. — Такая ж, як і ты, у якой твая кроў, твае чары і тваё сэрца, разгадала таямніцу прыгожага чара­дзея. Я магу табе падказаць.

— І я падкажу, — нагадваюць пра сябе ўсюдыісныя лознікі.

— І я таксама падкажу, — паважна адказвае пад усмешкі балотніка і лознікаў маленькі купнічак.

Нячысцік, які жыве пад балотнай купінай.

— Слухай жа, вяшчунніца, — ужо сур’ёзна прамаўляе мне балотнік. — Слухай.

«Яна з’явілася тут у цяжкую гадзіну. Стварыў магутны балотны ўладар ваўка, каб укусіў той Светавіта. Глянуў вітальнік вялікага свету на ваўка і ўраз зразумеў той намер. Адкрыў яму сваю боскую сутнасць. І здрадзіў тады воўк свайму стваральніку, моцна ўкусіў не Светавіта, а балотнага ўладара.» «Адмовіў тое чарамі балотны ўладар ды перанёс боль на лозы. І сталі з той пары лозы ніцымі. Ніцымі ды чырвонымі там, дзе выходзяць з вады. Ад крыві балотнага ўладара, ад крыўды», — дадалі сваё слова лознікі.

— На каго крыўды? — пытаюся ў іх.

— На балотнага ўладара. На Светавіта. Толькі балотнаму ўладару мы тую крыўду прабачым, — адказалі лознікі.

«І ў такі час, калі пакутавала балота, з’явілася яна, вяшчунніца, — працягваў далей балотнік. — Не было ў яе вялікасці таго, хто вітае свет, і каго вітае свет. Не было ў яе моцных чараў. Толькі прадбачыць, толькі прадказаць магла вяшчунніца. І яна прадказала.»

Гаворыць так балотнік, а я ўспамінаю...

...Сумныя вочы. Усё яшчэ прыгожы твар. Цёмныя чары таго, хто вырашыў перайсці шлях самому Светавіту. Доўга ж мне прыйшлося варажыць над тваёй таямніцай.

— Не думай, гэта не дзеля цябе. Навошта прыйшла на мае балоты, вяшчунніца?

Ведаю, што гэта не дзеля мяне. Толькі хіба не мая нявера штурхнула цябе ў цемру. Калі ж ты стаў балотным уладаром, прыгожы чарадзей. Хіба не ты клікаў перуновую навальніцу?

— Прыйшла, бо разгадала таямніцу. Тваю таямніцу.

Смяецца балотны ўладар. Смяецца ды ходзіць колам балотная нечысць. А самы маленькі нячысцік — купнічак — цягне, смеючыся, трошкі балотнай вады. Не простай вады, замоўленай. Раскрывае вада праўду. Чыстая вада раскрывае светлыя пачуцці. А вада цёмная, балотная, ведае пра твой схаваны страх, роспач і боль. Скажа, калі няма ў тваім сэрцы веры. Толькі дакраніся да яе, толькі дакраніся.

— Няўжо разгадала? Як змагла, калі не ўмееш ты верыць? — зноў смяецца балотны ўладар ды яго верная нечысць.

Чакаю, пакуль аціхне гэты рогат. Бяру балотную ваду ў купнічка. Дакранаюся ды прамаўляю:

— Прадказваю, што... Прадказваю...

Што я прадказала тады? Што. Цёмным правалам азываецца памяць, а балотнік працягвае: «Упэўніўся балотны ўладар, што блізка-блізенька вяшчунніца да разгадкі яго таямніцы, ды вырашыў вось што ўчыніць...»

— Мы ведаем, мы самі раскажам, — перыпыняюць яго нецярплівыя лознікі.

І прамаўляюць мне, не зважаючы на пагрозлівы позірк балотніка:

«Здарылася тое зімою. Абярнуўся Чорны Бог мядзведзем, які роў і роў бясконца ды нішчыў марозам усё жывое на зямлі. Сталіся верныя яму чараўнікі лютымі ваўкамі, беглі ў свет, клікалі сваім выццём снежныя віхуры ды завеі. Паляваў той мядзведзь на Перуніцу, каб ніколі-ніколі не прыйшла вясна, не сагрэла людзей цёплае сонейка. А ягоныя ваўкі-памагатыя сляды Перуніцы шукалі, яе дзень і ноч высочвалі. І з’явіўся аднойчы сярод службакоў мядзведзевых воўк гожы, шэра-шэры, які прыйшоў са снежных пустак балот. Усім вядома, што кожны год шукае той мядзведзь Перуніцу і, усім на радасць, кожны год не знаходзіць. Ад таго кожны раз і сыходзіць прэч зіма, усе радуюцца вясноваму сонейку. Толькі тады, як з’явіўся сярод многіх ваўкоў адзін. Толькі тады ледзьве не здарылася непапраўнае...»

Распавядаюць так лознікі, а я ўспамінаю.

...Падае Перуніца ў балотны снег, чапляецца за высокую лазу. А над ёю шчэрыць пашчу воўк люты. Балотны ўладар, перакінуты Чорным Богам у ваўка. Толькі сэрца засталося ягоным, сапраўдным...

— Ты такая ж слабая, як і тая, як і вяшчунніца. Не ўмееш, нявартая ўладарка нябеснага гневу, верыць... Ні ў сябе, ні ў іншых.

Просіць Перуніца яе адпусціць. Просіць, бо памятае таго, каму давяраліся навальніцы. І яшчэ не ведае яна, што ўжо прасіць яго марна. А я ведаю і таму азываюся:

— Будзе рады гэтаму мядзведзь-Чарнабог. Будзе нешчаслівым, будзе самотным свет. Толькі ўсё гэта не верне табе таго, што мінулася...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чорная лотаць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чорная лотаць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
Отзывы о книге «Чорная лотаць»

Обсуждение, отзывы о книге «Чорная лотаць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.