Аляксей Дудараў - Вечар

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Дудараў - Вечар» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: drama, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вечар: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вечар»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Меладрама ў дзвюх дзеях.
У «неперспектыўнай» вёсцы Вежкі засталіся толькі трое старых — Ганна, Васіль Мульцік і Мікіта Гастрыт. Па-рознаму прайшло іх жыццё. Ганна ўвесь час, як і Мульцік, працавала на зямлі. Ні адпачынку, ні радасці не ведала. У вайну і пад бомбамі ляжала, і ў сваей хаце гарэла, траіх дзяцей пахавала за адзін месяц. I апошні сын Віцёк нейкі няўдалы атрымаўся — цягне лес у турме. Але Ганна не азлобілася на жыццё. Яна толькі стомлена думае: «Рабіла, рабіла, рабіла; а на гэтым свеце няма чаго пакінуць. I нашто нарадзілася?». Навошта нарадзіўся, ведае Мульцік. У яго таксама нялёгкі лес. Ён «тры вайны адпляскаў, піабляй махноўцы секлі, кулакі ў трыццаць другім цвікамі да крыжа прымалацілі, на фінскай ногі адмарозіў, у партызанах немцы расстрэльвалі, потым ваяваў — два разы параніла, тры разы кантузіла. I гэта яшчэ не ўсё! Двух дзетак за вайну пахаваў, і ніпічымніца пасляваенная была, і хату пярун паліў, і карова здыхала, і жонка памерла, і сын апошні гадоў пяць пісем не піша».

Вечар — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вечар», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Васіль (не адразу) . Добры сон…

Ганна. А чым?

Васіль. Неба было чыстае?

Ганна. Ну.

Васіль. Чыстае неба заўсёды на дабро. Жыта было?

Ганна. Было…

Васіль. Хлеб на дабро. Жаўрукі з песняй таксама на радасць…

Ганна. А Іванька? Нябожчыка ж сніць гэта ж, кажуць…

Васіль. Ён жа «без весці»! Які ж нябожчык, дурніца старая?!

Ганна. Яно-та так…

Васіль. Я табе кажу — добры сон… Чакай.

Ганна. Што чакаць?

Васіль. Радасці, дзіва нейкага…

Ганна. Ну, дзякуй табе… Маліся далей, пайду казу пасвіць… У Займішча буду заходзіць, мо ўзяць што?

Васіль. Хлеба купі… І пенсію сёння павінны даць…

Ганна. Ага…

Разышліся. Васільпанёс вядро з вадой дахаты. З другога боку вуліцы выходзіць Гастрыт. Маленькі, жвавы і нейкі калючы дзядок. Усё ў яго вострае: і барада, і плечы, і локці, і калені, і нос. Прыйшоў па ваду з чайнікам. Дастаў, наліў у чайнік, выпіў з носіка. Пастаяў, уздыхнуў, прысеў на лавачку.

Гастрыт (кліча) . Васіль!

За плотам з'явіўся Васіль.

Васіль. Га?

Гастрыт. Калі паміраць думаеш?

Васіль (без паўзы) . У сераду…

Гастрыт (збянтэжыўся) . У гэту, ці што?

Васіль. У якую, ліха яе ведае, а што ў сераду — гэта як піць даць. Самы зручны дзень. Памру, значыць, зранку… Не, не! Пасля абеду. Памыюць вадой вось з гэтага калодзежа…

Гастрыт. Халодная ж…

Васіль. Табе халодная, а мне ў акурат… Ну, увесь чацвер паляжу ў хаце… У пятніцу, значыць, на кладзішча, а потым ужо ўсе выхадныя памінайце… Піце, гуляйце аж да панядзелка… На гэта сотню-другую пакіну…

Гастрыт (падумаўшы, злосна) . Брэшаш! Не веру. І ты баішся. Павінен баяцца, а не… Ну што ты ў жыцці бачыў, каб з лёгкай душой смерць прымаць?

Васіль. Усё трэба рабіць з лёгкай душой…

Гастрыт. Брэшаш!

Васіль. А ты не гаўкай тады! Прыпёрся, ёлкі-маталкі, і пра смерць бае. Знайшоў пра што… А я, можа, на ўсю сотню замахнуўся…

Гастрыт. Нашто табе столькі капціць?

Васіль. Унукаў дачакацца трэба…

Гастрыт (усміхнуўся) . Дык а яны, можа, ужо ёсць, а ты і не ведаеш. Унукі… Піша каму-небудзь твой Грышка?

Васіль (ніякавата) . Піша… Мне піша…

Гастрыт. Брэшаш… Мае не пішуць, і твой павінен не пісаць…

Васіль. Піша!

Гастрыт (спакойна) . Брэшаш…

Васіль (нечакана) . Калі ты нарадзіўся, Мікіта?

Гастрыт. Ну, восенню…

Васіль (падумаў, нібы падлічваючы) . Правільна…

Гастрыт. Што правільна?

Васіль. У Каляды цябе бацька з маткай рабілі, во што! У самую сцюжу… І на сугробе…

Гастрыт. А цябе…

Васіль (не даў дагаварыць) . Мяне на печы. На гарачых цаглінах. І ўсё! Ідзі дадому, Мікіта… З табой пагаворыш — потым цэлую ноч поскудзь усялякая сніцца…

Гастрыт (зацята) . Ладна! Пагляджу я, ці такі ты будзеш вясёлы, калі гэта сука касая ўсур'ёз за цябе возьмецца… Пагляджу!

Васіль. А мо мне давядзецца паглядзець? Га? Ты ж ад сваёй злосці капыты адкінеш… Твар вунь, як жоўты кукіш…

Гастрыт. На гэта не надзейся! Здохну, а цябе перажыву!

Васіль (зірнуў на дарогу) . Пачакай, пачакай… Едзе нехта! У вёску едзе!

Выбеглі ўперад, глядзяць. Чакаюць. Уздыхнулі.

Гастрыт. Павярнулі… Па грыбы прыкацілі… А ты ўжо ўзрадаваўся! Не прыедуць… (Засмяяўся.) Яны і на хаўтуры не прыедуць! Сорамна будзе ў труне ляжаць…

Васіль. І чаму ты так пра смерць любіш пагаварыць, не раўнуючы як я пра свой раўмацізм?.. Дык у мяне хвароба, яна, праклятая, косці ломіць, хочаш не хочаш, а будзеш і памятаць і гаварыць… А пра смерць… На які д'ябал языком мянціць, прымервацца да яе? Не спужаеш і не ўцячэш!

Гастрыт. Не разумею! Як так можна? Усё яму добра, усё хораша! Што за народ?! Б'юць іх — добра, апошняе адбіраюць — хай, дзеці забыліся — так трэба, смерць у вочы глядзіць — заходзь, любая, чарку дам! Лапух!

Васіль. Не хадзіў бы ты да майго калодзежа… Га, Мікіта?..

Гастрыт. Хадзіў і буду. Не забароніш.

Васіль. Забараніць не магу… Гэта калодзеж… Самая смачная, самая чыстая вада…

Гастрыт. У цябе? Самая смачная? Цьфу!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вечар»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вечар» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вечар»

Обсуждение, отзывы о книге «Вечар» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Елна 17 января 2023 в 11:50
Книга понравилась. Сначала я посмотрела спектакль, мне захотелось прочесть книгу. Спасибо автору, жизненно, как есть.
x