• Пожаловаться

Аляксей Дудараў: Вечар

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Дудараў: Вечар» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. ISBN: some, категория: drama / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Вечар: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вечар»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Меладрама ў дзвюх дзеях. У «неперспектыўнай» вёсцы Вежкі засталіся толькі трое старых — Ганна, Васіль Мульцік і Мікіта Гастрыт. Па-рознаму прайшло іх жыццё. Ганна ўвесь час, як і Мульцік, працавала на зямлі. Ні адпачынку, ні радасці не ведала. У вайну і пад бомбамі ляжала, і ў сваей хаце гарэла, траіх дзяцей пахавала за адзін месяц. I апошні сын Віцёк нейкі няўдалы атрымаўся — цягне лес у турме. Але Ганна не азлобілася на жыццё. Яна толькі стомлена думае: «Рабіла, рабіла, рабіла; а на гэтым свеце няма чаго пакінуць. I нашто нарадзілася?». Навошта нарадзіўся, ведае Мульцік. У яго таксама нялёгкі лес. Ён «тры вайны адпляскаў, піабляй махноўцы секлі, кулакі ў трыццаць другім цвікамі да крыжа прымалацілі, на фінскай ногі адмарозіў, у партызанах немцы расстрэльвалі, потым ваяваў — два разы параніла, тры разы кантузіла. I гэта яшчэ не ўсё! Двух дзетак за вайну пахаваў, і ніпічымніца пасляваенная была, і хату пярун паліў, і карова здыхала, і жонка памерла, і сын апошні гадоў пяць пісем не піша».

Аляксей Дудараў: другие книги автора


Кто написал Вечар? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Вечар — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вечар», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Васіль. Перадавалі, канечне… І тры бярозкі пад акном у цябе растуць…

Гастрыт. Стоп! Калі ён з'ехаў, бярозка адна была… А гэтыя дзве без яго выраслі… Я памятаю… Скажыце, адкуль ён пра гэтыя бярозкі ведае? Ніводнага разу не прыязджаў, пісем не пісаў… Адкуль ён ведае?!

Васіль. Прашу цябе, Мікіта, сыдзі з воч! Не дай і мне пад старасць у турму сесці… (Да Ганны.) Я ведаю, што пра цябе перадавалі… Пра цябе. І Віцьком яго завуць, і ў партызанах жа ты была, і Вежкі, і па бацьку ж цябе Восіпаўна…

Гастрыт. А вось і не! Па бацьку яе Васільеўна…

Васіль(уражана) . Як?!

Ганна. Гэта Піліпа майго Восіпавічам звалі…

Васіль. Дык як жа гэта я?.. Забыўся…

Гастрыт. Усё ясна! Так я і думаў… (Тыцнуў пальцам у Васіля.) Ён напісаў! Заяўку зрабіў заместа твайго Віцька…

Васіль. Ды не, Ганна, што ты?! Не! Што ты выдумаў, дурань?!

Гастрыт. Ну, арты-ы-ыст! Ну, Васіль! За такія штучкі ведаеш, што бывае…

Васіль. Ды пры чым тут я?! Ён, мабыць, напісаў і пра Піліпа, а там пераблыталі…

Гастрыт. Хопіць лухту несці! Там не блытаюць…

Ганна(устала з лаўкі) . Нашто ты гэта, Васіль… Не варта было… (Цяжка пайшла прэч.)

Васіль(крычыць услед) . Ды няхай мне рукі адваляцца, калі гэта я пісаў! Ды я і пісаць разумна не ўмею! Ды і не ведаю, дзе гэта радыё! Ганна!

Ганнане азірнулася. Пайшла. Гастрыт сумна глядзіць ёй услед. Васіль — на Гастрыта.

Гастрыт. Расстроіў толькі бабу з-за глупства…

Васіль(выцягвае са штаноў дзягу) . Здымай штаны!

Гастрыт. Што-о-о-о?!

Васіль. Здымай штаны, падла, я цябе вучыць буду!

Гастрыт. Ну-ну-ну!

Васіль(наступае на яго) . Асталоп! Пень! Гастрыт! Бульдозер пракляты! Што ў цябе пад сарочкай?!

Гастрыт(таксама завёўся) . Рэбры ў мяне пад сарочкай! І пуп!

Васіль. А сэрца?! Дзе тваё сэрца?! Радасць у чалавека была!!! Яна ж без яе ўсё жыццё сваё!!! Адна ўсё жыццё… Гаротніца, а ты…

Гастрыт. А я не дазволю! Не дазволю ўсяму народу, усяму гасударству галаву дурыць! Мільёны людзей падманваюць! У мяне таксама дзеці! Але ж я не хачу, каб мне па радыё гусей спявалі! Па нашаму радыё толькі праўду перадаюць! І нечага…

Васіль(махнуў рукой) . Што з табой гаварыць! Цяпла ў цябе, чалавеча, няма… Хоць сто гадоў яшчэ пражыві — не даведаешся пра самае галоўнае…

Гастрыт. Пра што гэта?

Васіль. Навошта мы, людзі, з таго свету на гэту зямлю прыходзім? Навошта жывём…

Гастрыт. Няўжо ведаеш?

Васіль. Ведаю… Даў нам Бог жыццё, каб мы ўсё гэта сагрэлі… Душамі сваімі сагрэлі! Дык грэй жа, грэй! Хаця чым табе грэць? Халодны ты…

Гастрыт. У мяне трыццаць шэсць і шэсць… Як ва ўсіх…

Васіль. Не свеціць на цябе Сонца… (Пайшоў.)

Гастрыт(услед) . Сам ты!.. (Не прыдумаў, што сказаць, і змоўк.)

Зацямненне

Вечар. З'яўляецца Васіль. Доўга-доўга глядзіць на дарогу. Уздыхнуў, падышоў да калодзежа, пачынае даставаць ваду. Прыходзіць Гастрыт. У свежай кашулі, пры гальштуку нават. Сумны.

Гастрыт. Здароў…

Васіль. Зноў прывалокся? Мікіта, я сварыцца больш не буду! У мяне на цябе нерваў не хапае… Сядзі і маўчы.

Гастрыт. Маўчу! А ты раскажы…

Васіль. Што?

Гастрыт(смяецца) . Як учора каня выпрошваў у старшыні… Іш ты, кавалерыст! Барон цыганскі! Каня яму трэба! Узятку нават даваў!

Васіль. Я купіць хацеў!

Гастрыт. Навошта ён табе?

Васіль. Адчапіся!

Гастрыт. Скажы нашто — адчаплюся!

Васіль. З канём я сам сябе пракармлю. А так, год-два, я ж дзяржаве на шыю сяду, як і ты!

Гастрыт. Я не на шыі! Я на пенсіі!!! І што чалавеку яшчэ трэба? Усё ёсць, гасударства пра яго клапоціцца, пенсію плоціць, а ён…

Васіль. Гэтымі грашыма сына ад мяне адбілі… Пяты год немаведама дзе бадзяецца, бацьку роднага забыў…

Гастрыт. Пры чым тут пенсія?

Васіль. А пры тым: ведае ён, што мне яе даюць… А раз даюць, значыць, з голаду не здохну! А не здохну з голаду — навошта ж пра мяне клапаціцца, пісьмы пісаць: як ты там, бацька, жывеш-маешся ў нашых неперспектыўных Вежках? Ведае: рубель ёсць, сталоўка ёсць — накормяць якім-небудзь гуляшом! А я б, здаецца, крапіву з лебядой еў, каб толькі ўнука ці ўнучку за руку павадзіць…

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вечар»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вечар» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Кар'ер
Кар'ер
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
Васіль Быкаў: Воўчая зграя
Воўчая зграя
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
Кузьма Чорны: Хвоі гавораць
Хвоі гавораць
Кузьма Чорны
Отзывы о книге «Вечар»

Обсуждение, отзывы о книге «Вечар» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.





Елна17.01.2023, 11:50
Книга понравилась. Сначала я посмотрела спектакль, мне захотелось прочесть книгу. Спасибо автору, жизненно, как есть.