Аляксей Карпюк - Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Намаганні на тое, чаго нельга з'есці, апрануць на сябе ці перавесці на грошы, Лаўрэн даўно прызвычаіўся лічыць нягоднай для мужчыны тратай часу, хоць у маладосці быў зусім не такім. Але цяпер, не ведаючы, куды сябе дзяваць, ужо і ён з нецярпеннем і нават з якімсьці хваляваннем чакаў кожны раз гэтую балаболку. Седзячы зараз з Лешчуком на адной лаўцы, шчыра ўжо радаваўся, як Верабей іх тут забаўляе.

2

Да Лешчука чаплялася суседка па кватэры. Кабета цяпер зусім злягла. Злапомны пенсіянер яшчэ мінулы раз упрасіў паэта скласці на сваю мучыцельку вершык.

— Паверым, будзе паэма і пра Палонку, — пахваліў ён зараз Вераб'я авансам ды напомніў: — А ты ж ка маю цытру сачыніў нарэшце што-небудзь?

Сябар, мабыць, пытання чакаў, бо адразу вывалак з-за пазухі пакамечаны вучнёўскі сшытак.

— Гатова! Шлухай:

Баба кінула штарога,
Паляцела прошта ў рай.
Ляшчук даведаўша ды богу
Як не крыкне — Уцяка-ай!

На лаўках адны пасмяяліся, а іншыя, бытта смакуючы эпіграму, задумаліся. Толькі сам аўтар творам яшчэ заставаўся незадаволены. Памеркаваўшы, нешта прабумболіў сабе пад нос ды пакруціў так і гэтак галавой:

— Не, Ляшчук. Гэты варыянт мне не падабаечча. Не гучыць на шлых. Калі дома атрафіраваў, то ждаваўша — нішто, а цяпер бачу — не, не тое. Штошці ў ім трэба... Яго крыху, ты ведаеш, трэ... Пачакай, мажліва, падыдзе другі варыянт. О, гэты! Пашлухай.

Баба кінула штарога,
Паляцела прошта ў рай.
Ляшчук знайшоў на небе бога
Ды як крыкне: «Го-ошпадзі, уцяка-ай!»

Цяпер адусюль пачулася адабрэнне:

— О, ужэ лепш!

— Ну-у, зараз складней, адразу відаць!

— Кропнуў па бабе, так кро-опнуў!

Верабей выдраў са сшытка лісток, падаў Ляшчуку:

— То — трымай і ведай нашых!

— Велькае табе, Санька, дзякуй за гэто! Шчэ дзісь ёй прачытаю, заразе,— хай цешыцца!

— Ты прасіў, і я атрафіраваў!

— Малайчына за гэта, я ж і кажу! Але паслухай, Аляксандар! У суботу мой унук жэніцца! Файны такі хлапец і разумны надто — у аркестры рэстараннай калгаса «Прагрэс» робіць — у саміх Верцяліш-ках! Туды — сам ведаеш, быле каго не возьмуць, на гэта там — ого як строга! А ён во — трапіў! Бо галавасты, скажу табе, о-ох, башкавіты! Нават у барабан і тыя свае талеркі б'е і то ў ноты глядзіць, ці дасі ты такому цуду веры? Яй-богу! На такое, напэўна, і Вішпінгаў сын быў няздольны! Э, не-е, куды таму лодыру — толькі на матацыклетцы сваёй ганяў! Дак трэ, Санька, каб і ўнуку штосьці файнае змарозіў, а?

— Памажгую.

— Памазгуй, памазгуй, ага!

— Як жваць?

— Вінцуком. Рэдка цяпер бацькі даюць сваім такія імёны, а мае, во, уперліся і назвалі па-свойму. А гэты Вінцук ужо вырас ды нават жэніцца. I, я кажу, талко-овы такі! У хлопца гэткі дзень, і трэ, каб памяць засталася на ўсго жызню!

— Глупство ўсё гэто! — абарвала іх распараная Ліза ды какетліва бліснула на славутага пад навесам аўтара памаладзелымі вычыма, агаліўшы ва ўсмешцы залатыя каронкі ў роце.— Ты, Верабейчык, валкуеш і валкуеш пра адно і тое самае! Ты нарэшце пра кабет добрае сказаў бы што-небудзь! Столькі часу каля нас аціраешса, абяцаеш і абяцаеш заўсёды, а ніц такого не зробіш — бытто нас і на свеце няма, бытто мы — не людзі пават!

— Абяцанка — цацанка, а дурному — радасць! — дабавіла з крыўдай і напарніца Зіна.

— Дальбо, так і атрымліваецца! Як на нас, то і талент у яго нічого не выдае, хібо ж гэто справядліво, падумайце! Павольны ты на жан-чын такі, пакрыўдзіўса за што на іх ці мо ў грош усіх нас не ставіш?

— Бо жонкі не мае! Нябось каб была, то прымусіла б лічыцца з іхнім братам!

— Нашто мне яна — у шушэда ёсць!

— Во, во! Адбрэшашса так кожны раз, і на гзтым у нас з табой інтэрас канчаецца!

— Паэт пасур'ёзнеў:

— Мышлі і яўленні, Ліжавета, выдзяляючча ў мяне імгненна — ушым вядома.

— То дакажы!

— Можам і атрафіраваць...

— Ага, атрафіруй і нам, атрафіруй!

— Паэт зноў падняў вочы пад навес, зноў пачаў нешта бумболіць сабе пад нос і ў такт ківаць галавой.

— Бо, Ліжавета, жамучаная душой і атрафіраваная целам шавеч-кая жанчына жушым жабылаша, што ж'яўляечча не толькі мацерай прыроды, а — ношбітам прыгожага і какечтва! Калі лашка, і для цябе гатова!

Адзін сярод жанчын, як роз,
Чэлыя шуткі я толькі рос.
Якімі пахамі прапах,
Дахаты тупаць —
Прошта жах!

Аўтар яшчэ смачна пацягнуў носам, прастагнаў ад задавальнен-ня, бытта ставячы кропку:

— М-м-мых!

Затым Волесь паклаў на калена сшытак, хуценька нашрайбаваў нешта на сваім тварэнні ды падаў лісток:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x