Аляксей Карпюк - Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Трымай, Ліжавета, на памяць!

Палешчаная і да таго шчаслівая, што, здавалася, аж засвяціліся на яе бародаўцы нават тры валасінкі, кабета падарунак беражліва прыняла і сунула за пазуху:

— А нішто сабе вершык! Хай будзе ў мяне — пахвалюса перад сваім кавалерам!

Жанчына ў капелюшы, што ўпамінала чацвёртую запаведзь, выказала зноў незадавальненне:

— Цьфу, адное зубаскальства ў яго! I ўчора, і пазаўчора, і раней — тое самае і тое самае! I калі вы, Верабей, нарэшце сур'ёзнае створыце што!

— Каб аж за душу брала! — падхапілі яе думку.

— I праўду-матку ў вочы рэзала!

— З перцам! Ад усяго сэрца!

— Пара-а ўжо, пара-а, Санька!..

— А што — магу шкажаць і голашам шэрца!

Твар Вераб'я перамяніўся. Худы чалавечак імгненна набраў выгляду палымянага змагара за ідэю.

Шчупленькі стары з маладжавым і натхнёным выразам вачэй расставіў ногі, адкашляўся ў кулак ды абвёў усіх вачыма, па якіх стала ўсім відаць, што ў гэтую хвіліну ўзняўся ён да вялікіх вышынь, дзе ўсё вельмі значнае і сур'ёзнае.

Вытрымаў гэтак мінуту ды прадэкламаваў:

ШУЧАШНІКУ

Давайце лгаць адзін другому,
Давайце подлічаць, хітрыць,
Давайце ўсе паможам жлому
Пладзічча, дзейнічаць і жыць!
Хай кожны ўсякага абмане,
Лішычча чэсці і штыда,
Няхай вяршыняй шчасця штане
Лёгка дабытая яда!
Давайце шлавіць прашчалыг!
Давайце высечам шады!
I ўмешто лепшай долі мы
Убачым фігу жа труды!

3

Мабыць, яшчэ ніколі ў нашым горадзе, як доўга красуецца ён на крутых нёманскіх берагах, ні адзін твор у час літаратурных дыспутаў не выклікаў гэтулькі эмоцый.

Сто гадоў таму назад «Мэер Юзэфовіч» і «Хам» у літаратурным салоне пані Элізы[ 44 44 Эліза Ажэшка — відная польская пісьменніца. Жыла і тварыла ў Гродне (1840-1910). ] абмяркоўваўся, напэўна, куды больш спакойна ды сціпла.

Карцела выказацца і Лаўрэну, бо і яму апошні вершык спадабаўся. З Вераб'я не мог надзівіцца:

«Унь які худы і мізэрны, сухі і малы, а на такое — зу-ух! Адкуль у такім чалавечку і бярэцца? Волесь жа зусім не вучаны — звычайны вясковы дзядзька, што ў горад пад старасць зацясаўса! I нават не з-пад Свіслачы-горада, а з другой Свіслачы, з вёсачкі, а як, халера па яго, складно рэжа пра гэтую самую праўду-матку, як шпарыць! Бы па пісанаму гаворыць менавіто тое, што ляжыць якраз і ў цябе на душы!

Зрэшты, а Касцевіч, з якім служылі ў войску? Той нават са сваімі вершыкамі да самай Вільні дайшоў! А як Міхася мужыкі любілі, бо шпарыў пра тое, што было ў людзей на душы! А таксама і па Міхасю нельга было пазнаць, адкуль у таго чорта браласа ўсё — складно так і ёмко! Нават паны яго лаяць лаялі, але і паважалі!..»

Покуль Лаўрэн гэтак разважаў, перакрыкваючы адзін аднаго, людзі пачалі дружна даводзіць адзін аднаму, як Верабей трапна выказаўся ў сваім вершы. Адусюль было толькі і чуваць:

— Ён — другі Васілёк!

— А што думаеш? Верш аб праўдзе не горшы за Касцевічаў — «Як я пана перанёс», альбо «Эх, гарэліца мая, што ты вычаўпляеш!», ці — «Век дваццаты, век харошы — абы грошы, толькі б грошы!»

— Шкада, «Маланка»[ 45 45 У дваццатыя гады ў Вільні выходзіў сатырычны часопіс «Маланка» — орган «Грамады». ] цяпер не выходзіць!

— Да-а, шко-ода!

— Затое «Вожык» е! Дурнем будзеш, Санька, калі ў яго не пашлеш!

— У Мінску цябе ацэняць!

— Толькі адразу туды адпраўляй! Пасылай і нічога не думай — што лёс дасць!

— Так зрабіў Якуб Колас з Янкам Купалам! Іх там адразу ацанілі! Шчэ нават кожнага акадэмікам вызначылі і па персанальнай машыне выдалі з жывым шафёрам!

— Ну, паложым, машыны ты не атрымаеш — не дачакаешса ад іх, але грошы прышлюць напэўно! Не свае ім плаціць — казённыя, чаму ім іх табе не выпісаць! А табе што? Адразу багатым зробішса ад тых ганарараў!

— Пра нас тады не забудзь!

— Верабей — хлопец свойскі, памятаць нас будзе!

— Шчэ пабачым, як сябе пакажа! Лепш аб гэтым цяпер памаўчым давай!

— Адно псеўдонім, Сашка, прыдумай файны!

— Бы Міхась Касцевіч адхапіў сабе!

— Бо вочы меў сінія-сінія — як валошка!

— Я і кажу — таму і не зблытаеш яго з кім іншым!

— О-о, ад псеўдоніма много залежыць! Адно паслухай, як гучыць — Максім Танк! Танк! Танк!.. Альбо — Анатоль І-іверс, І-іверс, І-іверс, га? А ты назавіса, напрыклад — Шэршань!

— Або — Камар!

— Во — Камар, дальбо! Ды прыпячы ім, Санька, ядры яго ла-паць, ценько, як гэто ўмеюць толькі халерныя камары рабіць! Напа-дуць часамі і — нікуды ад іх, паганцаў, не схаваешса, хоць ты плач!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x