— I мой шчэ зусім-зусім дурненькі. Дзісь яму кажу: «Калі вырас-цеш, ей-бо, хвацкі з цябе хлопец атрымаецца! От дзяўчаты стануць бегаць за такім зухам!» А ён мне, ведаеш, што выпаліў? «Я іх не баюса — і так мяне не дагоняць!»
Лаўрэн убачыў, як распараная Ліза нагнулася ды нешта з асфальту падняла.
— Глядзіце, і тут хлеб валяецца! Шчэ які ладны кавалак белага батона з першагатунковай мукі!
...В нем — здоровье, наша сила,
В нем — чудесное тепло.
Сколько рук его растило,
Охраняло, берегло!..
— Такі вершык мая ўнучка ўчора зубрыла! Як у іншых і рука падымаецца — недаедзены хлеб выкідваць на вуліцу, хай сабе нават і галубам! А гэтыя бестыі такімі сытымі ігасталі, што ўжэ, бачыш ты іх, і булкі не дзяўбуць!
Азваўся Лаўрэнаў сусед:
— I я на гэтае марнатраўства не магу ўзірацца! Ваяваў, ваяваў са сваімі, а да іх — бы гарох аб сцяну! То больш — Му іх пад халеру, хай жывуць, як сабе хочуць, калі такія разумныя,— нянькай мне ім век служыць?
— Дома кавалкі каторы рок і я даядаю! Нават не прыпомню, калі свежую булку ў рот браў! Маладыя мае Дурні смяюцца з мяне, скупяр-дзягай абзываюць, куркулём, шчэ неяк, вычытаным у кніжачках сваіх,— ну і хай! — прызнаўся Ляшчук.
Тое самае мог бы сказаць Лаўрэн і аб сабе. Аніяк не Згаджаўся з тым, што нявестка рэшткі стравы вывальвала ва унітаз. Калі пасля абеду на белых фарфоравых сценках зноў заўважаў сляды морквы ды капусты, у яго адразу на цэлы дзень псаваўся настрой. Ды яшчэ агортваў забабонны жах. Бы ў дзяцінстве, калі палохалі адзін аднаго — не мачыся ў агонь, рэчку і на хлеб, бо маці памрэ, а бацьку разаб'е параліч. У такія дні да вечара хадзіў, як атручаны, прыдумваючы спецыяльныя чаны для кожнай кватэры і нават ужо ўяўляў, як такі посуд з адстаўным маёрам потым валачэ ўніз.
«Дабра гэтаго з адной вуліцы хапіла б на пракорм цэлай свіной ферме! Шчэ з якім апетытам свінні латашылі б баршчы ды пракіслыя малочныя супы з учарашнімі булёнамі, камякі маннай кашы, на малацэ згатаванай. А так? Марнуецца ўсё за ніц.
Калі ў Зялёнай Даліне старшыня калгаса заржавелыя рэшткі трактара, паламаныя плугі, не дай бог, не здасць на металалом, яго адразу штрафуюць. I вельмі разумно робяць. Марнатраўства ад ляноты ды абыякавасці куды горшае, чым пакража — злодзей тым, што ўкрадзе, хоць пакарыстаецца!
Тады чаму ж і за хлеб міліцыя не карае гэтак, хібо ён дастаецца лягчэй?»
— ...Сясцёр і бацькоў абоіх шчэ мае. Мае нават ладную хату з верандай,— даляцеў да Лаўрэна здалёк жаночы голас.
Не, там, здаецца, звычайная бабская балбатня.
Увагу яго прыцягнула яшчэ далейшая лаўка, дзе гаварылі пра самшытавае дрэва. Там пару яго равеснікаў не прымалі ўдзелу нават у абмеркаванні вершыкаў Вераб'я.
«I чым яны аж так зацікавіліса?!» — Лаўрэн непрыкметна перасеў да мужчын.
На адным чалавеку была новая вушаначка з чорнага каракулю, а на другім — стаўбуністая капічка з каракулю шэрага. Абодва мелі на сабе палітоны з дарагога драпу ў сіняватую елачку. Дакладна такое сукно да вайны ткалі беластоцкія сукнавалкі — варсістае, цёплае і надта моцнае.
Лаўрэн стаіўся ды паслухаў, як чалавек у вушаначцы дзівіцца:
— I чаго гэтыя буркліўцы ўсё звэнгаюць — тое не так, гэта — не гэтак і не па-іхняму. Калісьці з-за звычайнай солі ўзнікалі крывавыя войны і бунты, гарэлі гарады і вёскі, гінулі цэлыя плямёны з-за яе, а цяпер — калі ласка, соллю пасыпаем гарадскія вуліцы! Зараз і свет, і людзі, і матэрыяльныя вартасці, нават звычайны лес, нават вада, нават паветра I астатняя прырода — цалкам іншыя! Другія звычкі! Другая вопратка! Іншыя нормы паводзін! Іншыя густы! А мы прыйшлі ад ваннаў ды каляровых тэлевізараў, апрануўшыся ва ўсё моднае і, бы марскія ракавіны, шумім ды шумім рэхам даўніх хваль! Буркуны бязмозглыя! Гэтыя розныя абгаворы ды бурчанне — мана ды той самы наркотык, аб якім столькі газеты цяпер пішуць! Трэ мірыцца з рэчаіснасцю, а не ўпарта і па-маньяцку валкаваць — гэта кепска і тое дрэнна, таго нельга, сяго не відаць, а калі і ўбачыш, то яно не такое, бо раней і трава расла зелянейшай, і цукар быў куды саладзейшым ды больш белым, і сонца лепш свяціла!
Напарнік у шэрай капічцы запярэчыў:
— Не кажыце, Макар Апанасавіч! Усё ж такі мы былі нечым багацейшымі! Жылі сярод «братьев пашнх младшнх». А цяпер — зайца жывога дзеці не ўбачаць нават, хіба што ў заапарку! Сколькі ў майго бацысі было на вёсцы адной капусты, давайце палічым. Зялёная ў галоўках — раз. У галоўках кіслая — два. Кіслая шаткаваная — тры. Успомнім, малако тады якое давалі дзецям? Яйкі — якія? Што за бульбу цяпер гаспадыня на стол нясе? Таксама хімізаваную, бы тыя напічканыя хіміяй фрукты, бы ўсё астатняе. Ужо нават мы і памірыліся з такім станам ды пачынаем забываць, што можа быць іначай. А сколькі бацька мой кажухоў меў? Да кароў і свіней — адзін. Для вывазкі лесу — другі. На кірмаш ці да гасцей паехаць— трэці апранаў. Не меней было іх і ў маёй мацеры. Цяпер жа маладыя чортведама што аддадуць за кажух свінскі.
Читать дальше