«А калі займацца няма чым, тады як, падкажыце?! Калі табе, бы ў той Паловкаўскай багадзельні, застаецца толькі кастлявай. каханкі выглядаць кожны дзень?! Калі табе і з матраца раніцой не хочацца ўставаць?! Калі табе і глядзець ні на што не хочацца, нават — на родных дзяцей?!.»
Але Лаўрзн праказаў гзта сам сабе толькі ў душы, бо спазма абручом хапіла за горла. Адно адзавіся, голас уздрыгане і расплачашся, бы тая баба. Пад навесамі — як ва ўсіх клубах зямное кулі, мужчыны, прынамсі, трымалі свецкі этыкет.
Старыя ўздыхнулі. Той, хто правіў пра раварыстаў, праз хвіліну кінуў:
— Глядзі ты, што за макрэнь! Што за агідная пагода! Так і беражыся, каб не прамачыць ног!
— А я цэлафанавыя мяшочкі на ступакі нацягваю і — ніц, ногі кожны раз сухуткія пасля двара. Раю і вам так рабіць.
— Ха, мяшочкаў у мяне — шуфляда цэлая! Дзякуй за ідэю — ніколі не здагадаўся б!
— Калі ласка, ідэі раздаю за так.
З мінуту памаўчалі зноў.
— Надзор'е — глупства. Як-небудзь перажывем у цяпле ды пры хлебе. I да хлеба маем. Радыё слухалі? Толькі сціхла ў В'етнаме, і ўжо заварылася, здаецца, новая каша ў Бейруце! Каб толькі тыя Рыганы, хай яны рагануць, няхай, сусветнай калатнечы не наклікалі на нашыя галовы!
— О-о, капіталісты сталі куслівыя, бы тыя мухі перад смерцю восенню!
Абвялыя пенсіянеры задумаліся зноў. З задняй лаўкі даляцела катэгарычная заўвага напар-ніка Макара Апанасавіча:
— Ат, вясковы хлапец — не гарадскі. Ён табе не па адных вусіках адрозніць жыта ад пшаніцы! Затое гарадскія юнакі бездапаможныя — бы даваенныя польскія паненкі з багатых дамоў! Вясной чакаю на прыпынку тралейбуса, а яго ўсё няма. Побач — выкладчык з медінстытута з пустым партфелем пад пахай і яго студэнт з дубчыкамі ў руках. Час доўжыцца, а машыны не відаць. Выкладчык, чую, і пытаецца ў свайго студэнта: «Што ў цябе ў руках, Жора?» А той: «Галінкі».— «Адкуль іх вязеш?» — «У парку дзерава пілуюць, і я наламаў во».— «Навошта гэтае смецце табе?» — «Пастаўлю ў інтэрнаце ў ваду — хай на акне распускаюцца. Зялёныя лісцікі будуць».— «А-а, малайчына! Якое ж гэто дрова?» — «Дзікае».— «Што ты выдумаў, юна-ча, такога не бывае! Галінкі грушы ў цябе, яблыні, ліпы, зярбы?» — «Не-а. Гэта — коцікавае». Чулі калі-небудзь такое?
Сказанае абодвух пенсіянераў надта пазабавіла. Яны нават зірнулі на Лаўрэна ды спыталі вачыма — а ты што на гэта скажаш, сусед?
— Ну, во! Вясковы з такога бездапаможнага гараджаніна-беларучкі, напэўна, парагоча. У-ух, сколькі гэтых чыстаплюйчыкаў развялося зараз усюды! Паставіць такі мамін сынок на акно дубчыкі ў вазе і лічыцца — з прыродай бытуе!.. Вясковаму не трэ прыроду на акно валачы! Вясковаму вусікі з каласкоў можаш нават і паабрываць, але ён усё роўна пшаніцу ад жыта адрозніць! Ён ноччу возьме ў руку і скажа, дзе што!
— Напэўна — скажа.
I старыя перасяліліся душамі ў вёску, а разам з імі — і Лаўрэн.
Пенсіянер, які правіў пра раварыстаў, з сумам праз хвіліну ўздыхнуў:
— Зараз там рунь зелянее!..
— Шчэ як! — згадзіўся другі.— Толькі быдла на яе не выганіш — каровы раллю змарнуюць, бо зямля шчэ добра не прамерзла — капыты праваляцца.
— Хіба што авечак.
— Та-ак, оўцы лёгкія, іх мо-ожна!..
Усё Лаўрэн мог выцерпець, толькі не гэта. Што яны плятуць тут, старыя абібокі?!
Ён раптам асмялеў да таго, што абодвух разумнікаў гатоў ужо быў стукнуць.
— Таксамо мне гаспадары! — кінуў строга.— Выгані авечак у такую халадзіну на дождж са снегам, воўна іхняя ўмэнт намокне, і запаленне мураванае! У такіх выпадках калісь старыя людзі казалі — матыль на лёгкія падзе! Авечка адразу і абвяне! Маркітаць яна нават не захоча!
Мужчыны са здзіўленнем узнялі на яго вочы. Нібы прызнаючы ў Лаўрэну свайго начальніка, яны з-за прамашкі як бы нават паменшалі ростам. Адзін за адным разгублена прашапталі:
— Воўна намокне, вядома...
— Асабліва — у марыносаў...
— О-о, колькі ўбярэ такі кажух вады ў сябе!..
— А я і не падумаў адразу — во што значыць даўно вёску пакінуць!..
— I адарвацца ад сваіх каранёў...
На лаўцы нейкі час панавала няёмкае маўчанне. Тады адзін з пенсіянераў, прытворна ўздыхнуўшы, вымавіў:
— Як бачыш і Новы год. А там каровы пачнуць цяліцца...
Напарнік няўпэўнена пацвердзіў і сказаў штосьці сваё. Абодва пазіралі ўжо ў бок Лаўрэна ды паміма волі паніжалі голас — ад павагі да яго вопыту адчувалі сябе пры ім зараз няўтульна.
А Лаўрэну было ўсё роўна, што ўмяшаўся ў чужую гутарку ды ад-наго і другога — мабыць, важных некалі спецыялістаў ці начальнічкаў — абсадзіў. Яго душу таксама агарнулі шчымлівыя ўспаміны і прымусілі забыцца, дзе ён і што з ім.
Читать дальше