Аляксей Карпюк - Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— То хай пойдзе табе гэто на здароўе, унучка. Бо чаму і не паляжаць табе, калі можно. Праўда?

Але малая ўжо, сагнуўшыся, як складаны ножык, сапла носікам у глыбокім сне.

Пад грузным мужчынскім целам праскрыпеў паркет — па кватэры хадзіў ужо і сьш.

Жонка на Уладзіка напала:

— Прыехаў?

— Ну, сама бачыш...

— А чаго-о? Каб зноў да вечара праляжаць пад халернымі сваімі «Жыгулямі»? Дзеля гэтага мог і не прыязджаць!

— Унь як спатыкаеш свайго мужа?

— А як мне цябе спатыкаць — з аркестрам?! Шчэ гэты стары пад нагамі тут блытаецца на кожным кроку!..

— Но, но-о, уважай на заднія скрэнты!..[ 46 46 Думай, што гаворыш (характэрная для Гродзеншчыны прымаўка). ]

— Што «но-о»? I на якія скрэнты мне яшчэ ўважаць, мала мне скрэнтаў сваіх? Мо няпраўду кажу? Раней у цябе была неразлучная кампанія для выпіўкі і гульні ў даміно, а цяпер новую завёў — гэтай заразе аддаешся і нават не ведаеш, што робіцца дома! Чакаеш, чакаеш яго з рэйса, ён нарэшце з'явіцца і не глядзіць, як ты тут разрываешся ды жылы з сябе цягнеш,— нічога лепшага не прыдумае, як адразу мэнтнуць у пракляты гараж! Каб ён сінім агнём згарэў разам з тваёй машынай! Каб тую тваю буду перуны ўшчэнт разнеслі і не пакінулі следуі

— I чаго ты ад мяне, бабо, хочаш? — агрызнуўся муж.— Лодыра ганяю ці — укалываю? Ну, скажы!

Нейкі час толькі чуваць было, як бразгае посуд.

— Б-бляха, тыраю, як пракляты, дзень і ноч, дзень і ноч, бы той цягавіты вол які! Грошы табе прыношу? Прыношу! Табе іх мала? Скажы, скажы, мо ў тваіх сябровак мужыкі болей прыносяць сваім жанкам?

— Бытта ў мяне сяброўкі ёсць! Бытта я маю час з кім сябраваць! З-за такога мужыка мне няма калі нават словам перакінуцца са сваёй роднай мацерай, а не з людзьмі!

— Ты не выкручвайся, а кажы — тваім напарніцам па рабоце мужыкі больш грошай прыносяць?

Праз хвіліну:

— А-а, няма чым крыць?! Так табе, бабо, чаго яшчэ трэба — марцыпанаў.

— Марцыпанаў ты дастаць можаш, я ведаю!

— Ну-у?

— Лепш на зіму мне вокны заклей! Сын фіранку сарваў з акна — цвік прыбі мне!

— Не-е, бабскую работу выконваць і не думаю! Тут ты ўжо, кабето, пайшла к д'яблу!

— От і пагавары з табой!..

Не дай бог, як нядружна жылі яго сын з нявесткай. Ледзьве што якое, так і счэпяцца, так і скачуць адно аднаму да морды. Лаўрэн не раз думаў пра гэта, успамінаючы сябе маладым. Не, такога ў іх з Нінай, здаецца, не было. Ну, бурчэлі крыху адзін на аднаго, голас павышалі, але ж каб — аж так?!. Хіба ж можа быць у сям'і толк, калі не паважаць адзін аднаго і не ўступаць адзін аднаму? Тут і нябожчыца Нінка згадзілася б, напэўна.

«Вядомо, табе, сынок, няма ні дня, ні ночы прадыху — для сям'і стараешса. I ў гразюку, і ў мароз, і ў гарачыню, а то і галалёд, завейку — круціш ды круціш выслізганую рукамі на сухую косць абаранку. Калясіш па белым свеце ды калясіш, бы той бераставіцкі балагол па даўзёрных Алекшыцкіх грэблях мэнчыўсо калісь. А я, думаеш, не тыраў дзень і ноч, зіму і лето, покуль не выбіўса на свой хлеб ды не стаў незалежным? А я не папаездзіў? А твае дзяды і прадзеды? Насёрбаўшыса з міскі нішчымнага крупніку ці цёплай калбытухі з жытняй мукі, тыралі і яны, ого як! Ашчэ нас калісь ніхто і за людзей нават не лічыў, і мы на сабе з-за дзяцей ды ўнукаў усе валаклі ды валаклі не жарновы, а той самы млыновы камень. Бо такая ўжэ доля — бацькі, мужа, гаспадара. Чаго табе, мужчыне, фон-барона ці пана Вішпінга корчыць — «я сказаў, я хачу, не маё дзе-ело, я не бу-уду і быць па-мойму». Выкладу табе чыстую праўду, Уладзік,— лоб у цябе даўно ўжэ стаў шырокі, а мазгоў у ім усё яшчэ малавато!»

З цёмнага пакоя праз адчыненыя дзверы яны абое добра былі відочныя.

Лаўрэн паўзіраўся на нявестчын дзіцячы профіль с востранькім носікам, маленькімі вуснамі, далікатна закругленым падбародкам, бы ў Святланкі, далікатнай шыяй ды пакрыўджаным выразам твару і вачэй. Хоць толькі што ад яе чуў на ўласныя вушы, што ён «блытаецца тут пад нагамі», але зла на яе не трымаў — мала што пад настрой магла ляпнуць.

Нявестка здалася яму такой бездапаможнай, што Лаўрэну па-бацькоўску зрабілася яе шкада.

«Канечно, і ты, маладзіцо, бімбікі не б'еш — гаспадыняй дом стаіць, а не чым іншым. Толькі ж няма чаго і табе плакацца. А калі б ты працавала на ферме ды, акрамя калгасных, на тваіх плячах былі яшчэ і ўласныя свінні, каровы, агарод? Каб цябе чакала губіц дванаццаць на кроснах ткання ды шпулек з пяцьдзесят прання на калаўротку? Каб і дзяцей каля кросен і гэтаго самаго калаўротка рад-жала і не мела ўсіх гэтых выгод — дзетсадзіка, гарачай вады з газам і святлом? Каб за тваім падолам вечна бегалі малыя адзін аднаго меншыя, як, бывало, у тваёй свякрухі альбо мацерынай маці? Каб у цябе не было часу нават захварэць з-за ўсяго гэтаго, а не толькі сябровак заводзіць?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x