— Тут вы маеце рацыю.
— Праўда! Учора на маіх вачах у тралейбусе да нейкага дзядзькі прычапіўся хлапец: «Папаша, прадай за сто рэ — кладу сотню адразу!» Чалавек маўчыць. Ён не адстае. Пасажыры рагочуць, бо кажуху таму — што чалавеку, напэўна, гадоў за паўсотню. Давай я талкаваць юнаку — глупства, браце, выдумаў. Навошта табе ён спатрэбіўся раптам? Для цябе, маладога, у ім надта невыгодна, I на здароўе табе такая хламіда можа пашкодзіць — спарышся. А той: «Нічога ты, папаша, не кумекаеш. Цяпер эпоха рэтра — вяртанне да старога, усёк?» Я яму і заяўляю: «Слухай, сынок, калісьці дзядзька гэты і на восях дзеравяных ездзіў. Тады давай ужо і восі ў тваім матацыкле ці ў гэтым тралейбусе заменім на дубовыя альбо букавыя, аднак ці ты захочаш?» I што ж вы думаеце? Маладое боўдзіла аж падскочыла ад радасці: «Эўрыка, дзед! Во будзе клёво — шык!» — «Дзе ж ты, дурню яловы, тых стэльмахаў возьмеш, карэтнікаў, кавалёў, што ўсё гэта майстраваць калісьці ўмелі? Вы ж на гузічкі любіце адно націскаць ды на рычажкі!» — ківаю галавой з палітаваннем.
— А ён — што?
— А ён? Рагоча разам з пасажырамі!
Макар Апанасавіч прызнаўся:
— А мяне, думаеце, выбрыкі маладых не шакіруюць? Шчэ як уражваюць! Часамі гляджу на іх і, здаецца, пачынаю разумець тых іспанскіх канкістадораў, што надта дзівіліся з індзейцаў, калі дзікуны з дзідамі ў руках адзін перад адным перліся мяняць золата на бліскучыя шкелцы. Але ўспомніш сваю маладосць, спахопліваешся адразу — гэта ж усяго чарговы выверт моды. Яны заўсёды алагічныя і праходзяць у маладых, як той насмарк. Сапраўдныя вартасці застаюцца непарушнымі — даўняя святая ісціна.
— I тут з вамі цалкам згодзен.
Прыстойна апранутыя памаўчалі. Даляцела гутарка бабуль з недалёкай лаўкі:
— Зяць — дзе яго ўзяць!
— Чаго ж табе прыбядняцца — маеш аднаго!
— А-ай, лепш, каб яго і не было!
— А ты што?!
— Ну! Прыйдзе на абед і, дальбо, няма каго за стол саджаць — такі замухрыжкаваты. Занудлівы — ні бэ ні мэ.
— Падбадзёр, душой падымі!
— Ага! Такого нават у каляровы тэлевізар увапхні, а ён будзе чорна-белым. За добрым мужам і варона жонка, а як мая з ім жыціме — не ведаю!
Зноў загаварыў прыстойна апрануты:
— Ат, што я такія банальнасці разводжу — самі выдатна ўсё ведаеце. Лепш пагаворым пра іншае. Скажыце, як пераносіце выхад на пенсію?
— Пакуль што — цярпіма. Толькі дзяваць сябе няма куды — от бяда. А ноччу вучнёўскія сшыткі сняцца. Памылкі ўсё праўлю і праўлю — бытта, прашу прабачэння за натуралізм, вошай у іх даўлю, даўлю і даўлю. Кашмар!
— А мне яшчэ вайна спіцца. То сам ад немцаў драпаю, то іх па лесе ганяю. А сёння прыплялося, бытта сцапалі мяне паліцаі. Бытта сядзім у засадзе. На нас прэ рота нахабных бобікаў — у чорных шынялях I з белымі каўнярамі ды абшлагамі шырокіх рукавоў. Я націскаю на спуск свайго «пэпэша», але аўтамат чамусьці не страляе. Бобігі ўжо перада мной. Бачу выразна сытыя морды. Вымаю стары дыск, паспяваю ззмяніць новым. Цісну на спуск шчэ раз і — тое самае! Абкружылі і цэлай гурбой наваліліся на мяне. Скруцілі, вядуць некуды. Мне надта крыўдна, але паправіць нічога нельга. I тут я, спатнелы, прачнуўся. Гзтак — ледзь не кожную ноч!
Абодва пенсіянеры за Лаўрзна былі значна маладзейшымі. Ён адчуў да мужчын зайздрасць, што, як роўны роўнаму, могуць выліць свае душы, і ад крыўды слухаць больш не стаў.
Дамоў вяртацца? Няма чаго. Лаўрэн з роспаччу прыгледзеўся — куды б перасесці яшчэ. А мо такі плюнуць на ўсіх тут ды пашнэндаць па горадзе?
Не, там усюды макрэнь — лепей пару гадзін ужо пацярпець тут. Дзень цяпер кароткі.
4
Агорнуты ўсё тым жа неспакоем, неяк непрыкметна для сябе апынуўся Лаўрэн нарэшце ў самым кутку навеса. Апынуўся там з намерам — дасядзець на гэтым месцы да канца.
Побач двое старых правілі сваё:
— Ат, паміраюць і маладзейшыя! У гэтай спразе блату ні для каго не бывае. Тут існуе няўмольны закон:
мусіш быць цёнгле тым самым раварыстам ды глядзець толькі ўперад. Пачнеш прыглядацца сабе пад колы — паляціш адразу ў кювет!
— О-о, стань толькі прыслухоўвацца да сваіх балячак, хвароб, настрою, аналізаў — так і наклічаш бяду, бо памірае не стары, а — спелы! — згадзіўся з сябрам напарнік.— Каб адцягнуць ракавы момант, трэ быць заўша ў форме ды абавязкова нечым займацца! Трэ пазодзіць сябе не гэтак, як мы, абібокі,— цягнем і цягнем рызіну з раніцы да вечара!
«Святая праўда!» — надта хацелася сказаць Лаўрэну, але ён толькі цяжка ўздыхнуў.
Перад яго вачыма адразу ўзнік хутар з клопатамі: аб агародзе, садку, вуллях ды парсюку, а душу агарнула адчузанне непапраўнай страты. I яму захацелася раптам абрынуцца на абодвух франтавых суседзяў з крыкам, бытта яны ва ўсім вінаватыя:
Читать дальше