Аляксей Карпюк - Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яшчэ за «польскім часам» людзі ў Зялёнай Даліне перадавалі адны адным навіну — у Расіі жывуць вучоныя, як два браты,— Мічурын і Ціміразеў. У аднаго і другога ў агародчыку расло на грушах аж па шаснаццаць гатункаў садавіны. Усім ахвотна паказваюць, як такое дзіва вырасціць, бо шчырыя абодва да народа і надта ж яму спрыяюць ды стараюцца. Капіталісты прапанавалі ім па мільёну руб-лёў царскім золатам, аднак выязджаць за граніцу з белымі генераламі ды памешчыкамі і фабрыкантамі адзін і другі адмовіліся наадрэз.

«Бо хочам, каб усё гэто дасталоса сваім людзям і простаму народу!» — адпісалі буржуям.

У заапарку, як зараз усе называлі гэтае месца, Лаўрэн паспеў пабываць ужо разоў з пяць, і ні разу яму там не доўжылася. Не сваіх слядоў у ім шукаў, не.

Прыцягвалі яго, бы магнітам, звяры.

Лаўрэн да розных антылоп-гну, вярблюдаў, зебраў, кенгуру ды жырафаў, каб не псаваць сабе настрою, падыходзіць высцерагаўся. Гэтыя каракаціцы і страшыдлы, бытта з паламанымі хрыбтамі, павыкручванымі рагамі, з расцягнутымі, нібы зляпілі іх з гумкі, шыя-мі, з надутымі жыватамі напаміналі яму нечым куксы прыдарожных вербаў, крывуліны славутага Дуба Партызана з-пад хутара Данілы Кісляка, ці — тое жарабя з шасцю нагамі, якім калісьці ажарабілася ў Кавальца сівая кабыла. Каб агідная пачвара дарэмна не мэнчылася, каб не ляцелі і з навакольных вёсак цікаўныя ды не дурылі яму галаву, стары Кавалец мала каму яе і паказаў. Загадаў свайму Макару ўзяць агіднае дзівацтва за ногі, завалачы на бераг ды плюхыуць у Нёман, дзе вада круціцца млынком.

Не ляжала ў дзядзькі душа і да кракадзілаў. А што ў іх людскага? Валяюцца сабе ды валяюцца, бы камялі моранага дубу, калі б да іх ні заглянуў,— дзіва што жывуць па трыста гадоў. Гэтак і тысячу працьміць мйжна на свеце.

Лаўрэна цікавілі сапраўдныя звяры — тыгры, ільвы, сланы. Нават — ваўкі, мядзведзі, лісы і арлы з шулякамі.

Але найбольш яго прыцягваў, як магнітам валок да сябе, зубр — уладар лясных гушчароў ды краса наднёманскіх пушчаў, аб якім, як Лаўрэн сябе памятаў, на вёсцы адно і гаварылі — з захапленнем ды з пашанай.

2

Памалу дзед з унукам прытэпалі на месца.

У акенцы касы Лаўрэн купіў білет і накіраваўся да аблюбаванага вальера. Нібы адразу апынуўся ў сябе ў аборы ці стайні з мілым сэрцу цяплом ад каровінага дыхання ды моцным, як спірт, пахам аміяку і гною.

Спаткаўшыся з суровым позіркам вялікіх чорных вачэй, Лаўрэн адразу ажывіўся, павесялеў і закрычаў зубру:

— Здароў, кавалер!

— Здароў! — падхапіў унук дзедаву гульню ды запусціў у звера каменьчык:

— Бум-м!

— Усё цябе не пускаюць? А-а, бедны, сядзіш тут і сядзіш у гэтым катуху! Вядома, табе падавай прастору — паляны ды пушчы падавай, я цябе добро ведаю! Але ж ніц ужэ не зробіш, калі папаўса! Цярпі, браце, бо гэто — надоўго! Цяпер вэндзіцца табе тут і вэндзіцца ўвесь свой зубровы век, хочацца табе ці не хочацца!

— Лаўрэн спахапіўся:

— Ах, шкада, Ігар, хлеба з табой не захапілі!

— Бум-м!

— I як гэто, Ігар, мы далі маху?

— Дзеду, а якая ў яго го-орба на пляча-ах!

— Што-о ты, уну-учак,— волат! Шчэ глядзі, які ў яго перад моцны! А якое падгарле!

— А чаму-у?

— Бо ўся моц там сядзіць — во чаму! Халера, сілы ў ім, мусіць быць, столькі, бы ў добрых дзесяцярых коней, не менш! Пэўне будзе! Нават тыгр і слон адчуваюць яго моц і вельмі баяцца — па тэлевізары нядаўна выступаў дрэсіроўшчык Ціханаў і казаў пра гэто! I ўся сіла без карысці тут марнуецца!.. А які хітры, каб ты, унучак, адно ведаў!

— Бум-м! — малы пацэліў у звера трэцім каменьчыкам.

— А ўпарты! Па дарозе трапіць яму бяроза, ён яе не абмінае — ого! — як танк, падло, падміне пад сябе і — пайшоў! На балоце знойдзе стажок сена, то па парадку есці пе стане — дзе ты бачыў! Бо ведае, гіцаль, што зверху ад сонца і дажджу выцвіло, таму мало пажытку з такой ежы! Усадзіць сваю булаву аж па самую грудзіну, адным махам такі стажок разверне і свежанькае сянцо, бестыя, сабе выбірае!

— Чаму?

— Бо не дурны!

— Бум-м! — паляцеў чацвёрты каменьчык.

— А яшчэ старыя людзі апавядалі — перапыніць у лесе фурма-нку, папрэ з воза ездака ды выбірае з палукашка, што смачнейшае! Ты са траху на бярозе сядзіш, ляскаючы зубамі, а ён конскую торбу разрывае. Тады рассыпае аброк ды носам — чмых! чмых! чмых! — сечку выдуе ўсенькую і авёс выесць падчыстую — языком нават выліжа! Язык у яго жорсткі — бы рашпіль! А коні яго баяцца, Ігар, ой як баяцца,— страх!

— Ён іх есць?

— Дурань! Можа падчапіць сваёй рагацінай каня пад жывот ды кінуць за сябе — гэто просто для яго! Трактар у злосці перакуліць мо-жа! Самы сільны звер на зямлі, унучак! Бегае як ды надто матацыклаў не любіць, а калі дагоніць — амба таму!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x