Аляксей Карпюк - Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З рэпрадуктара над вухам пісклявы голас зацягнуў:
Ну, почему-у, почему-у, почему-у
Тот светофо-ор зеле-ены-ый?
Ах, потому-у,. потому-у, потому-у,
Что он был в жизнь влюблё-онный!
Лаўрэн адразу нагадаў прыкры выпадак.

Праходзячы неяк каля універмага, ён туды заглянуў ды набыў сабе мандаліну за шэсць рублёў. Дома, настроіўшы сяк-так інстру-мент, пачаў браць акорды ды з радасным здзіўленнем заўважыў — яшчэ, здаецца, тое-сёе памятае, толькі трэба добра патрэніраваць пальцы. Неўзабаве пасля першай сусветнай вайны Лаўрэн удзельнічаў у струнным аркестры, калі ў Зялёнай Даліне існавала «Грамада»[ 18 18 Прагрэсіўная беларуская арганізацыя, існавала ў Заходняй Беларусі ў дваццатыя гады. ].

Закрыўшыся з новенькім інструментам у дзіцячым пакоі, стары некалькі дзён запар вытрэнькваў «Свеціць месяц», «Камарынскую», «На сопках Маньчжурыі», польку «Юрачка», марш «Палтава» ці «Лявоніху», успамінаючы з сумнай тугой на душы, як іхняя кампанія на чале с Кавальцом Макарам хадзіла некалі па вёсках з канцэртамі. Слых Лаўрэн меў неважнецкі. Адзеравянелыя пальцы не слухаліся. Але ўспаміны да таго былі хвалююча-прыемнымі ды мілымі сэрцу, што ён забыўся пра ўсё на свеце. Ды ўвайшоў да яго з транзістарам Уладзік і параіў бацьку занятак кінуць.

«На, тату, лепш транзістар,— сказаў.— Слухай лепш яго, бо мая Кіра не можа цярпець тваёй мандаліны. Не пераносіць баба. Гаво-рыць — ад яе баліць надто галава. Не хапало шчэ, каб мая жонка ду-мала, што ты здзяцінеў на старасць! Сам ведаеш, якая яна ўшчып-лівая ды ўпартая. Даю табе ўзамен. Во гэтую галку так пакруціш, і ён уключыцца, гэто зусім просто, не бойса! А тут дзёрнеш уверх так пупсік і — антэна вылезе! Тут — Масква, Мінск, а во— Варшава! Яна часто народныя песні перадае, абэркі ды кракавякі розныя на акардэоне рэжуць адтуль файно, я і сам люблю часамі іх паслухаць!..»

Пачуўшы зараз песню пра «зялёны светафор», Лаўрэн з крыўдай нагадаў выпадак з мандалінай ды са злосцю ўпікнуў сына з нявесткай, бытта Уладзік і Кіра стаялі перад ім:

— Заткнулі б лепш гагаўку гэтай піскле! I патупаў далей.

За скверчыкам учора пачалі разбураць стары дом, і Лаўрэну захацелася ўзглянуць, як там ідуць справы. Прыбыўшы на месца, выявіў — ад таго дома і след прастыў. Здарэнне адзначыў ужо са здавальнекнем — нібы вырвалі гнілы зуб у роце здаровага чалавека і цяпер ён не стане больш псаваць выгляду. Адкрылася глыбіня падворка — яго да жоўтага пясочку развярнуў нож бульдозера. Толькі ў самым кутку свежанькай пляцоўкі ззяла яміна — там якраз палілі старыя пакрышкі. Мабыць, накідалі іх у агонь многа, бо тлусты слуп дыму валіў густы ды чорны.

Калісьці ля вакзала апынуўся Лаўрэн упрытык з паравозам. Бочка цыліндра раптам як бы здрыганулася ды так чмыхнула імклівым струменем пары, што імгненна вымыла з броўкі перад сабой усе каменьчыкі ды жвір аж да грунту, а яго самога ледзь не зваліла з ног. Упершыню ўласнай скурай адчуў ён тады сілу пары ды падумаў — нездарма цэлыя эшалоны вугалю гаыяе па рэйках ды круціць розкыя трыбы і трансмісіі на заводах.

«Няўжо і дым гэты кельга як-небудзь выкарыстаць,— успомніў ён цяпер выпадак на вакзале.— Унь, хітрыя немцы ў першую сусветную вайну напаўнялі, кажуць, дымам свае цыпіліны, і тыя страшыдлы лёталі, куды толькі нямецкім лётчыкам уздумаласа, нават — на Вільню. А пусці на добрае дзело гэты кручаны жгут? Ліхо ведае, што можно было б зрабіць ім! Ы-ых, які шчыльны, ты паглядзі! А густы і смалісты: страх і падумаць, што за сілу ў сабе тоіць — мо з восем коней, і што? У небо такое дабро пускаюць!»

За высокім плотам перад двухпавярховым будынкам — усе дрэвы ўсыпаныя перастаялымі вішнямі. Былі яны аж чорныя. Блішчэлі на сонцы плады, бы вугалькі, не кранутыя нават вераб'ямі — абжэрліся, падлы, і тыя. Выглядала на тое, што на дрэвах вішням гэтым да зімы так вісець...

Са здзіўленым абурэннем, з трывожнай бацькоўскай спагадай,— бо ў прадчуванні спаткання з унукам настрой яго мяняўся,— з адценнем не то старэчай замілаванасці, не то гордага захаплення Лаўрэн паківаў галавой, уздыхнуў ды вымавіў услых:

— Ох, дзеці, дзеці! Каб з магіл усталі вашыя дзяды з прадзедамі і падзівіліса на ўсё гэто, то, напэўно, вам сказалі б — дагаспадарыцеса вы, што шылам хлеб есцімеце! Такая распуста да дабра давесці не можа!

З НАШЧАДКАМ ЗА РУКУ

Хлопчыка ён забраў з дзіцячага садзіка разам з суседавым Вадзікам ды накіраваўся ў горад. Малыя прадоўжылі нейкую сваю спрэчку, а Лаўрэн, насумаваўшыся за цэлы дзень адзін ледзь не да вар'яцтва, са здавальненнем і скрытай цікавасцю пачаў прыслухоў-вацца да іхняй балбатні.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x