Аляксей Карпюк - Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

2

Гарадскі парк пачынаўся з дзіцячай пляцоўкі з каруселямі, «чортавым колам» ды гойдалкамі.

Неўзабаве Лаўрэн апынуўся сярод віску і гвалту. Пругкія, зычныя галасы малых, як праз сон, напомнілі яму на імгненне час, калі прывязваў да сука старой грушы вяроўку ды гойдаўся таксама да адурэння, выклікаючы ў брата зайздрасць, калі праз сумёты валокся на старыцу за поплавам пакоўзацца, а вечарам, запаліўшы з бацькам фанар «лятучая мыш», цягалі з-пад страхі сонных вераб'ёў, і пасля цэлы дзень ён і Юзік мелі чым забаўляцца, покуль кот не пералоўліваў іхніх цацак.

Не, сваю долю дзяцінства, мабыць, атрымаў спаўна і ён. Толькі ж гэта было даўно — яшчэ да першай сусветнай вайны, і ўспаміналася ўсё бытта з таго свету.

За пляцоўкай для малых — доўгі шэраг вітрын са свежымі газетамі.

На хутары Лаўрэн не глядзеў у тэлевізар зусім. Не чытаў там і газет, бо вельмі ж не меў часу. Добра ведаў, што кожная навіна рана ці позна да яго дойдзе праз людзей. А на новым месцы — жыць без аднаго і другога не мог.

Уладзік выпісваў мінскага і маскоўскага «фізкультурніка» ды яшчэ — «За рулём»; там Лаўрэн не знаходзіў нічога для сябе цікавага, таму не браў нават у рукі.

Нявестцы паштарка прыносіла часопісы «Тавары поштай», «Мода польска», «Кабета і жыце» ды яшчэ адзін — тоўсты, як добрая кніжка; у ім апісвалі пра выкапаныя чаропкі і косці, пра стрэлы і пікі, пра муры, растворы ды камяні, і чытаць пра ўсё гэта нудзіўся таксама.

Затое Лаўрэн памалу за тры месяцы павадзіўся вылузваць для сябе навіны тут з вітрын.

3

Выняў акуляры ён і ўзяўся прыглядацца праз шкло да сваёй любімай газеты — «Труд».

Адразу кінулася ў вочы інфармацыя аб новым палёце касма-наўтаў. На гэты раз з нашымі пашыбаваў у неба кубінец Арнальда. Лаўрэн за яго парадаваўся — пісалі, што з неба хлапцу яго Гавана здалася, вельмі прыгожай.

Ах, як кубінцу спадабаўся родны горад.

На другой старонцы Лаўрэн вычытаў, што на Украіне цяпер ужо цікавяцца не вагой буракоў, а выхадам цукру з гектара бурачнага палетка. Па тры, па чатыры, па пяць тон у некаторых калгасах яго атрымліваюць.

«I правільна ўкраінцы робяць, бо для чаго садзяць бурак і потым з ім гэтак цацкаюцца? Для гэтаго самаго — цукру! Іншы палетак дасць табе прорву карэнняў ды кожны вялізны — бы той свіны саган, а то і большы, а што з яго? Жмых адзін!» — уздыхнуў Лаўрэн з палёгкай ад людской здагадлівасці.

Грамыка зноў выступаў на Асамблеі ААН і ўгаворваў амерыкан-цаў супроць вадароду. Але тыя — як сталі калісьці на сваім, так і — ні з месца.

«Што зробіш — буржуі. Нябось, каб амэрыканцаў тых у апошнюю вайну добра падсмаліў чырвоны певень, каб і іх прыпякло, каб і іхнія сем'і папагаладалі, наеліся страху, пакармілі вошай, атрымалі такую прорву пахаронак...»

У Сімферопалі здарыўся вялізны пажар у больніцы. Ішла якраз аперацыя над чалавекам і ўспыхнулі палаты. На ратунак хворым кінулі курсантаў з нейкага вучылішча.

«Малайцы, хлопцы, пастараліся — усіх, дзякуй богаві, выратавалі. Але скажы ты, велькія пажары былі калісь — зразумело, бо покуль яго ўбачылі, покуль пажарнікаў пабудзілі, покуль прывалаклі коньмі тыя бочкі з вадой, покуль развярнулі шлангі!.. Але ж як пажары ўхітраюцца цяпер выбухаць і разгарацца, што за халера? Столькі чырвоных машын завялі, спецыяльнай службы столькі трымаюць, а яна начаку ўвесь час?!.»

На Волзе зноў няма куды падзець памідораў...

«I валжане, выходзіць, гэткія самыя гаспадары, бы нашы. I яны потым есці будуць — балгарскія ды польскія. Як нашыя цяпер яблыкамі свіней ды кароў кормяць ледзь не ва ўсіх прынёманскіх вёсках, а потым калейкі машын пачнуць завозіць у магазіны фрукты загранічныя».

У раздзеле «Прырода» апісвалася, як птушкі ў мурашніку «купаюц-ца». Такі звычайны сабе дрозд спікіруе на капец і кіпцюрыкамі руйнуе мурашыныя церамочкі. Мурашы ўверх дружна пускаюць сваю кіслату з жыватоў, а хітраму дразду гэтага і трэба. Птушка пер'е распушыць ды ў воблаку кіслаты з боку на бок сабе здаволена перакульваецца — мінут з пятнаццаць купанку такую прымае і як не крэкча ад здавальнення.

«От, глядзі, і ў такой малечы свая хітрасць — і яна выгоды сваёй шукае!»

Пад Белгарадам у адным калгасе брыгадзіру Аляксееву стукнула восемдзесят. У яго аж трынаццаць дзяцей, дваццать чатыры ўнукі, дванаццаць ужо праўнукаў бегае, а з жонкай яшчэ моцныя — працуюць абое. Маюць добры садок і вялізны дом з верандай. I во — стаіць сабе сівы зух на фатаграфіі на паўгазеты, трымае новенькага ровара за руль ды здаволена ўсміхаецца. З аднаго, з другога боку ды за ім на лавачках выстраілася ўся фамілія Аляксеевых. Народу — бы з цэлай вёскі хто спецыяльна назганяў...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x