Масалянцы казалі — першыя гады абое нават палюдску жылі. У Шпакоў нарадзіліся дачка, сын і зноў дачка. Зюта аказалася чулай мацерай і руплівай гаспадыняй. З каравокай полечкай Васіль, мажліва, і да старасці гэтак дацягнуў бы, калі б не вёска са сваім дурным прыставаннем.
Гадоў з дзесяць пасля Васілёвай жаніцьбы раптам з хаты ў хату па Масалянах папаўзла чутка — хто такая Зюта і адкуль. Людзі адразу да кабеты перамяніліся. Болей не стаў яе ніхто браць за куму. Не запрашалі на вяселлі. Не пазычалі ўжо ў Зюты ні солі, ні запалак, ні рэшата. А тады пачалі прыпісваць ёй, бы вядзьмарцы, неўраджай лёну і каноплі, паморак свіней і слабыя ўдоі.
Якраз пачалі падрастаць дзеці. Вясковыя аднагодкі на малых «шпачанят» абрынулі абразлівыя мянушкі. Як іх ні абаранялі настаўнікі, а далей другога-трэцяга класа дзеці Васіля не вытрымлівалі — школу адзін за адным кідалі.
Зюта на вёску люта азлобілася. Пачала агрызацца і абліваць масалянцаў граззю ды выдумваць, чаго не было і быць не магло, а гэта толькі падліло ў агонь масла.
З-за згрызоты і распаду вантробы злыя языкі паступова і загналі яе ў магілу.
За пару гадоў Зюта паспела так перасварыцца з усімі, што і хаваць яе не было каму — на могілкі завёз яе мужык з дзвюма глухімі бабулямі і старэйшай дачкой, бо астатніх малых на гэты час сваякі забралі.
Не лепшы лёс чакаў і мужа.
Пасля вайны Васілёвы дзеці падраслі і давай бацьку вытыкаць, што парабіў іх навек нешчаслівымі — ажаніўся з прастытуткай. А тут — новыя непрыемнасці.
Макар Казальцоў з Васілём падалі заяву ў сельскую партарга-нізацыю з просьбай прыняць іх у ВКП(б) ды залічыць стаж работы ў Камуністычнай партыі Заходняй Бе-ларусі. Тагачасны старшыня калгаса Савоська кандыдатуры адвёў, бо, маўляў, яны — выхадцы з іншай партыі[ 17 17 Камінтэрн у 19З8 г. Камуністычную партыю Заходняй Беларусі распусціў, беспадстаўна абвіназаціўшы яе кіраўніцтва ў варожых намерах да ідэі Леніна. У сувязі з гэтым былыя «кэпэзэбаўцы» да 1956 г., калі абвінавачанне было знятае,хадзілі з крыўдным ярлыком.
], яшчэ невядома, чым пры Польшчы абодва занімаліся, ім не пра членства трэба зараз думаць, а — сушыць сухары, бо хутка такіх будуць у Сібір вывозіць.
Вярнуўся змрочны Васіль у той вечар дамоў, а наследнікі дабавілі — пачалі яшчэ вытыкаць яму мацерыну чорную кніжку і вуліцу Гувера. Пасля грызні з наследнікамі Васіль і кінуўся ў хлеўчык да тае самай касы...
«А прастытутка — таксамо чалавек. I не заўсёды яна была такой. Іншая нешчаслівая дзяўчына не мела за што сабе нават купіць і кавалак хлеба — у горадзе дарам хто табе яго дасць. А скуль ты на яго грошы возьмеш?
Найбольш, вядома, цярпелі вясковыя. Прыедзе такая на службу першы раз у горад, штосьці з пакамі ў яе не атрымаецца, а дахаты, бедная, вярыуцца ўжэ не можа, бо яе хлопца за гэты час бацькі паспелі ажаніць з другой, і — што няшчаснай рабіць? Былі выпадкі, калі такія з моста кідаліса ў Нёман, клаліса пад поезд альбо выпівалі раствор ад галовак з запалак. А ікшая — ішла «на брук», як гаварылі ў той час».
Служанства ў горадзе мусіла прайсці кожная дзяўчына, калі хацела мець хоць які грош на пасаг, інакш — адкуль ты яго тады ўзяў бы? На вуліцы трошы не валяліся. А яшчэ служанства дабаўляла вясковай дзяўчыне сталасці, было тым самым, што цяпер некаторым — экзамен, калі не больш. Зараз, вядома, мала ўжо хто і памятае.
Зрэшты, усю трагедыю таго пакалення вясковых гаротніц і сам разумееш, калі галаза пасівела ды выпадаюць апошнія зубы, бо ў той час на свет чалавек глядзеў цалкам іншымі вачыма. Вядома, не ўсе былі такімі дурнымі — Шпакоў Васіль разглядзеў, што да чаго, і тады. Ён з Зютай Бельскай нават унь павянчаліся.
Не дай бог, якой доляй іх надзяліў лёс.
4
Кожная панская кватзра мела абавязкова чорны ход. Вёў ён праз вузкую стромую ды змрочную лесвіцу, але яе невыгоды ніхто не заўважаў, хоць служанка менавіта тудой валачыла з падвала вёдры вугалю, бярэмы дроў ды перла з базару кошыкі з мясам, садавінай і хлебам — ненажэрнаму панству на стол. Каб невядома колькі ў доме жыло маладых мужчын, ні аднаму бычку і ў галаву не прыйшло б служанцы дапамагчы ці хоць паспачуваць.
Чорным ходам магла іншая дзяўчына і бацьку з мацерай да сябе на хвіліну пусціць, калі тыя прыязджалі з вёскі чаго-небудзь у горад...
Паны жэрлі ў тры горлы ля накрытага сурвэтай стала з відэльцаў ды лыжачак, смакавалі ўсё свежакькае і пахучае. А служанка з'ядала на хаду халоднае на кухні толькі тое, што заставалася, зныдзганае, ад панскага балю ды што яшчэ пані, зрабіўшы вялікую ласку, ёй выдзеліць.
Читать дальше