По маёнткі на Подоле
Шусты пулк выруша в поле —
Шабле в длонь!
Лякьце в длонь!
Болыцевікув гонь!
Гонь!
Іхнія сынкі — маладыя афіцэрыкі — хадзілі ў другое «касіно». Там ужо спявалі так:
Добоньдзьмы палаша,
Юж выграна наша!
Цо за ногі,
Цо за уда,
А там далей —
Істнэ цуда!
Р-р-рым!
О-о, паны, падлы, весяліцца і смакаваць такое любілі. I рабіць гэта ўмелі, нічога не скажаш.
Аднойчы на ўласныя вушы Лаўрэн чуў, як за горадам сам генерал Клеберг[ 14 14 Клеберг Францішак (1888-1941) — польскі генерал, які ў верасні 19З9 года праславіўся ў баях супроць гітлераўцаў. Нейкі час сдужыў у Гродне.
] заахвочваў да службы ў кавалерыі пастросных на паляне ў вялізную калону навабранцаў.
— Запамятайце, хлопцы, што вам скажу! — крычаў да іх, гарцуючы псрад калопай на выпешчаным беланогім буланчыку з хвастом бытта з саломы ды з выгнутай па-лебядзінаму шыяй.— Сапраўдны мужчына паспытвае толькі дзве прыемнасці — на грудзях у сімпатычнай жанчыны альбо на хрыбце ў добрага каня! Сядло для нас — сярэдзіна свету, а зямлю замяняюць страмёны!
I, вядома, у адно і другое «касіно» маладыя і старыя афіцэры кожны вечар прыводзілі прыгажунь — апранутых, як лялечкі, ва ўсё новае, распрамененых, маладзенькіх і рагатлівых.
3
А яшчэ на вуліцы Гувера тырчалі прастытуткі.
Маючы адзіную забазу, салдаты з адпускнымі паперкамі ў кішэні, напуцаваўшы чаравікі, бегалі туды вечарамі, як па вёсках хлопцы лёталі на музыкі.
Не адставаў ад іх і Лаўрэн.
«Ух, сколькі было там гэтых самых прастытутак. Полек і немак[ 15 15 У даваенным Гродне дзесяць працэнтаў насельніцтва былі немцы
]. Яўрэек і рускіх. Ладных і брыдзёрных. Маладых і старых. Рослых і каратышак. А ўсе мелі чорныя кніжачкі, куды дактары ставілі ім адзнаку аб праверцы. За царскім часам, казалі, дзеўкі правяраліся кожныя дзесяць дзён, а за палякамі ўжэ — аж па два разы на тыдзень, і ўлік быў больш дакладны. Бессаромныя — ліплі, бы тая смала. Так і сунулі табе пад самы нос тую кніжачку з апошняй праверкай, каб ты яе не баяўса, ды ішлі за мужыком нават за пяцьдзесят грошай.
Прыглядзішса да каторай — нармальная зусім дзеўчына, у вачах — ні сораму, ні вінаватай усмешкі. Прызваіто апранутая, у кожнай шчз нават «андуляцыя»[ 16 16 Шасцімесячная завіўка (польск.).
]. Паводзілі сябе нібы ў майстэрні ці краме — свой занятак трактавалі як звычайнае рамяство. Яшчэ іпшая, зараза, пекная. Каб у магазіне ці на вуліцы наступіў такой на ногу, не ведаў бы, як вінаваціцца...»
— Кавалерове маюць запалкі? — з фрывольнай гуллівасцю чаплялася такая да салдата.
— Паненцы пшыпаліць?
— Ты хоць курносы, а — здагадлівы!
— Но, но-о!.. А пшыпаліць да-аць можам! — падхопліваў «пароль» чарговы ахвотнік да сустрэчы і адразу адпраўляўся з ёю ў стары парк.
Аднойчы яны з Васілём пайшлі на Нёман шукаць Бельскую. Не то гарадскія, не то вясковыя дзве дзяўчыны, таксама з «андуляцыяй», у шэрых плашчыках і з рыдыкюльчыкамі, спаткалі іх, як братоў. Адна добразычліва пацікавілася:
— Панну Зюту вам? Занятая!
— З кліентам якраз!— удакладніла другая.
Васіль аж змяніўся з твару.
— Вы дамаўляліся?— паспачувалі яму.— Дзісяй работы мае многа, прошэн пана, ніц не зробіш!
I з аголенай праматой далі зразумець, што гэтую самую Зюту ахвотна могуць.
I далей у паводзінах дзевак прабівалася спачуванне да сяброўкі, салідарнасць ды гатоўнасць абараніць. Лаўрэн выразна пачуў, як шэптам перагаворваліся:
— З кім яна цяпер?
— З Драздоўскім.
— Ма-атко бо-оско! Гэты — патрабава-альны!
— Та-ак. Покуль адпусціць, душу з яе выме!
— Хо-олера я-асна!..
Васіль слоў іхніх не чуў — за гэты час супакоіўся. Дзяўчаты ўжо хлопцам як бы і спадабаліся. Абодвум цяпер не хацелася іх пакідаць.
На прапанову замены Лаўрэн перад развітаннем не то жартам, не то ўсур'ёз тады кінуў:
— А мы, паненкі, не супроць і вас, але ж не маем капіталу!
Дзеўка бесцырымонна адрэзала:
— Тут вам не дабрачыннае таварыства!
— Не багадзельня! — дадала другая.
Першая пакпіла:
— Шчэ — у доўг захочаце?
Толькі цяпер абодва далі драла.
Зюта Бельская — пышнацелая і каравокая — слыла сярод іх каралевай. Гэтая брала з кліентаў аж па два злотых, таму была не надта даступнай для салдат — прымала капралаў і харунжых. Якім чынам гэта зрабіў, цяпер невядома ды і не так істотна, але ж той самы Васіль Шпак да красуні ўсё ж такі падлабуніўся і нават паступова заваяваў. Пасля службы ў войску завёў у свае Масаляны ды справіў з Бельскай вяселле.
Читать дальше