Аляксей Карпюк - Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У зялёнадалінцаў цяпер галоўны клопат: ці не рассохліся бочкі на капусту і гуркі, дзе ўзяць на зіму апалу, у якой вопратцы спатыкаць сцюжу і маразы, ці дастаткова шчыльныя хлеўчыкі, дзе стаяць парсюкі ды каровы. А калгаснае начальства падлічвае — ці хопіць да вясны корму для быдла.

Яму ўспомніліся і бытта хвастанулі па твары словы п'янаватага Паўла: «Табе будзе карцець даведацца, ці вырасла паабапал Верацейкі атава!..» Захацелася агрызнуцца: «Дурню яловы, а табе гэтаго не адведаць, і ты не радуйса!»

Душу Лаўрэна зноў апякла крыўда на сыноў.

Страшэнна захацелася апынуцца зараз на вёсцы, паўвіхацца за каровамі альбо ссумаваўшымі па рабоце рукамі сціснуць матыку ды грэбацца і грэбацца ў вывернутай плугам баразне да ламаты ў спіне і гэтаксама поўнымі ноздрамі ўдыхаць пах свежай зямлі і бульбы, а шпарамі босых ног адчуваць яе сыры і прыемны халадок.

Ад неспакою Лаўрэн жыва апрануўся. Уладзікаву залатую клетку старанна зачыніў на ключ ды пачаў спускацца з трэцяга паверха.

— Прабачце, суседзе, вы па свайго малога пойдзеце ў садзік і сёння?— звярнулася да яго ў пад'ездзе маладзіца — жонка дырэктара.

— Ага...

— Забярыце, калі ласка, заадно і майго Вадзіка, бо я, мабыць, не паспею!

— Чаму не, гэто можно! — узрадаваўся Лаўрэн такому даверу малазнаёмай жанчыны.

— Толькі ж на вуліцы ўважайце — пантэра з заапарка ўцякла, чулі, напэўна?

Адно цяпер успомніў і ён, як учора міліцыя па радыё папярэджвала людзей аб небяспецы.

— Не такая яна дурная, каб да гэтай пары ў горадзе сядзець — у лесе даўно яна, напэўно. Мало бароў вакол горада?

— Усё ж такі, я вас прашу!

— Добро-добро, будзем уважаць, не бойцеса!

У садзік ісці было яшчэ зарана, і Лаўрэн, устрывожаны вясковымі ўспамінамі, сабраўся даваць па горадзе добрага кругаля, каб даўжэй пабыць з сабой.

ЦЕНІ МІНУЛАГА

Вырушыў з дому Лаўрэн увесь напоўнены прадчуваннем, як пач-не зараз песціць душу былым, і таму зноў адчуў сябе надта багатым. Бо ва ўспамінах гэтых бачыў частку свайго жыцця — яны служылі не абы-якой маральнай апорай: калі за свае доўгія працавітыя гады Лаўрэн нечаму і навучыўся, то было гэта надта важным ды чалавеку неабходным.

Горад ён ведаў, як сваю Зялёную Даліну.

За «польскім часам» Лаўрэн тут служыў у войску. Казарма яго 81-га стралковага палка імя караля Стэфана Баторага памяшчалася ля Старога моста. Пасля пераезду ў горад менавіта адтуль распачынаў ён сваё кожнае падарожжа.

Як ты не бачыш, перад былой казармай апынуўся і зараз. Пасля вайны Саветы дабудавалі ёй трэці паверх і з Германіі завезлі скрыні са станкамі. З той пары ўжо тры дзесяцігоддзі станкі тыя ляскочуць ды гудуць трубы тонка-суконнага камбіната.

Цяжка паверыць, але менавіта з гэтых варот, дзе сёння прахадная будка з бліскучай круцёлкай, заламаўшы пазаліхвацку набакір пілоткі, штодня выходзілі ён, масалянскі Васіль Шпак, бераставіцкі Бэрка і Міша Касцевіч з Баброўні. Чыстыя і пастрыжаныя, сытыя і свежыя, з арламі на пілотках і з бліскучымі лічбамі «81» на пагонах, са значкамі выдатнага стралка на грудзях зялёных фрэнчыкаў з добрага сукна, грукалі яны рытмічна падкаванымі чаравікамі, выстраеныя строга па ранжыру ў калоне па чатыры — у канец Падольнай вуліцы на палявое вучэнне на Румлёва ды спявалі:

Рано, рано, ранюсенько,
Рано, по росе-е,
Выгоня-ала Кася волкі,
Розвідняло се-ень,
Розвідняло се-ень!..

Мелодыя на розныя галасы атрымлівалася ў іх магутнай і складнай — бытта на ўсю вуліцу грымелі на свае сто дваццаць трубаў. арганы з фарнага касцёла[ 6 6 Дзядзька Лаўрэн памыляецца. Арган у фарным касцёле (фірмы «Вацлаў Берпацкі, Вільна») мае 30 рэгістраў і аж 2184 трубы і трубачкі! ]. Як па камандзе, з вокан высоўваліся слухачкі і адразу рабіліся такімі зачараванымі, нібы песня ляцела да іх з неба, а перад імі маршыравалі архангелы.

«Не-е, цяпер гэтак салдаты не спяваюць, куды там. Розныя транзістары, мікрафоны, цілівізары, пласцінкі развучылі народ спяваць зусім. Новае пакаленне ўжэ нават не ведае, што такое можа быць, а неўзабаве людзі развучацца, мабыць, па-чалавечы і гаварыць»,— са шкадаваннем паківаў ён галавой.

Адтуль пачыналіся тады алеі вузлаватых ад старасці і дупластых каштанаў. Імі засаджаны быў увесь горад.

Бывала, калі зацвіталі вясной гэтыя самыя каштаны, ад свечак у белых кандэлябрах не адарваць было вачэй. Восенню вучні збіралі тугія плады ды выразалі з іх чорцікаў, конікаў і чалавечкаў. Перад самай зімой гаспадыні паміж аконных рамаў ставілі на ватнія падкладкі грыбочкі з каштанчыкаў. Некаторыя нават каштаны сушылі, затым малолі і рабілі каву...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x