Для сябе справу тлумачу яшчэ іначай.
Здольнасць тварыць ды існаваць не па шаблону, мне здаецца, запраграміравана ў кожным чалавеку самой прыродай, як — колер вачэй, таўшчыня валасінак на барадзе ці контуры чэрапа і носа. Гэтая ўласцівасць існуе аўтаномна і не залежыць ад таго — галодны ты ці стары. Але праяўляцца яна потым можа толькі пад варункам — калі статус пажылых людзей высокі.
Продкі мае не набудавалі для сябе палацаў, не накапілі мільёнаў, не спазналі раскошы — ні ў адным пакаленні, як можна асягнуць чалавечай памяццю! — затое да старых адносіліся з пашанай. Намер пасадзіць «дзеда з бабай» на печ у нас быў непапулярны. Яго высмейвалі нават у прыпеўках.
У нас ніхто пры пажылых не адважваўся вылаяцца ці закурыць і нават за вочы гаварылі — «яны — мама», «яны — тато», «яны — цётка, дзядзько, дзядзіна».
Напрыклад, бабка Сахарыха і дзед Клемус у маёй вёсцы (кіламет-раў з пяцьдзесят ад Зялёнай Даліны), колькі іх помню, служылі галоўнымі аўтарытэтамі дзецям і ўнукам, а для праўнукаў былі невычэрпнай крыніцай баек і жылі ў такой пашане, якую заўважаеш, бадай, толькі цяпер да старых горцаў каля Сухумі. Адчуванне сваёй патрэбнасці скрашвала ім горкія дні знямоглай старасці. З-за гэтага, мажліва, абое і дацягнулі амаль да ста гадоў (напэўна, у Абхазіі жывуць і значна даўжэй, але ж там для чалавека больш спрыяльны экалагічны фон).
Такія мае дылетанцкія разважанні. Аднак я і сам з прагнасцю паслухаў бы, што кажуць аб з'яве аўтарытэты. Покуль што даводзіцца губляцца ў здагадках.
Так ці іначай, з дзядзькам Лаўрэнам — малапісьменным селяні-нам з наднёманскай вёсачкі — неўзабаве таксама адбылася дзіўная метамарфоза, якую не вельмі падвядзеш пад агульнавядомыя высно-вы ды ўзоры.
У горадзе Лаўрэн Маркевіч, бы тая засохлая казурка ў шчыліне, што доўга пакоілася ў анабіёзе, але з-за раптоўнага цяпла і выгод заварушыла вусікамі, выпрастала ножкі ды пачала набіраць цела,— таксама паступова акрыяў.
На новым месцы Лаўрэн адразу стаў да ўсяго ўважліва прыгля-дацца і на вузенькіх вуліцах малавядомага ў свеце горада часам стаў бачыць тое, над чым, напэўна, біліся ў сваім бяссіллі салідныя ўстановы з цэлымі лабараторыямі грамадскіх навук,— у Мінску, Маскве, Вашынгтоне, Каіры ды Мадрыдзе. Вельмі шкада — не скончыў дзядзька Лаўрэн у свай час аніякіх акадэмій, таму часта трапляў у сітуацыю таго мудрага спаніэля, які надта добра ўсё разумее, але выказацца і не спрабуе, бо гаварыць — не гаворыць. і
У ЗАЛАТОЙ КЛЕТЦЫ
1
Жыў Лаўрэн у сярэдняга сына ўжо некалькі месяцаў.
Уладзік меў тры шыкоўныя пакоі ў кааператыўным доме. На іх фактычна, як і на кватэру дакладна такую самую Паўла, пайшлі ўсе Нінчыны прэміі за буракі ды яго заробкі. У адным пакоі сын з жонкай спалі. Цэнтральны — самы вялікі, для Уладзікавай сям'і служыў «велькай хатай».
У ім памяшчаўся каляровы тэлевізар, стаялі мяккія крэслы і канапа. Сценкі ў «велькай хаце» падпіралі шафа з кніжкамі ды сервант з крышталём. Усё новенькае. Усё блішчэла. Шкло на серванце — распісана залатымі ўзорамі і ўзорчыкамі. Усюды — плюшавыя сабачкі, касцяныя слонікі.
У трэцім пакоі спалі Лаўрэнава ўнучка з унукам; сюды сын павесіў дзедаў стары гадзіннік з зязюлькай — каб малыя прывыкалі да акуратнасці.
У першую ж ноч Уладзік паставіў у дзіцячы пакой пад акно рас-кладанку ды кінуў на яе матрац. Кіра матрац заслала прасцірадлам. Дала падушку, пакрывала, а зверху паклала ваўняную коўдру — новую і пушыстую, якой яшчэ Лаўрэну і карыстацца ніколі не даводзілася. Тады сын аб'явіў:
Будзеш, бацьку, спаць тут. А сюды кладзі сваё адзенне,— падсунуў да акна крэсла.— Брытву нясі ў ванную, да маёй. Кажушок і боты хай застаюцца ў прыхожай. I куртку там вешай, ля маёй — не паб'юцца.
Уладзік добрасумленна падумаў — каб чаго не забыць.
— Ну, і болей, здаецца, з багацтва ў цябе нічога няма, бо ты ў нас усё жыццё — салдат, праўда? Напэўно,— я ж цябе з малого ведаю! Днём тут ніхто перашкаджаць табе не стане — унукі твае то ў садку, то на вуліцы. Хочаш — сядзі сабе ды глядзі тэлевізар, а не — гуляй на двары, сколькі душа жадае. Ці ідзі ў горад да кіна, а нават — да ціятра тупай, ці — у музей. А можаш і так сабе прайсціся над Нёманам, як калісьці рабілі адно паны ды буржуі, а вы ўсе ў Зялёнай Даліне ім зайздросцілі. Што сабе хочаш, бацьку, рабі! А — харча-вацца? Тое, што ямо мы, будзеш і ты есці, бо страўнік і вантробу маеш здаровую,— малайчына, не пасадзіў свой жывот лішняй ежай, бы іншыя!
Читать дальше