Аляксей Карпюк - Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ладно, сам кароў прыпру, а ты бяры Васіля і вядзі. Пайшлі з табой, Паўлік!

— Тату, а патрон ты мне прынё-ос? — не хацеў злазіць з бацькавых рук малы.

— Потым табе, Паўлік, пашукаю і патрон, а покуль што на гэту цацку!

— А сто ето?

— Глядзі сам! А дзе той, Ніна?

Улавіўшы ў мужавых вачах трывогу, жонка супакоіла:

— Уладзік шчэ спіць — маленькі надто! Не хацела чапаць — само шчэ сон яму! Гэты ў мяне за гаспадара быў і за ўсіх стараўса, праўда, сынок?

— Ма-ам, а тата з вайны прынёс мне во-о сто! — сын пахваліўся медальёнчыкам з выгравіраваным прозвішчам салдата, якія кожнаму выдавалі ў польскім войску для апазнання яго цела.— А калі ты туды зноў пойдзе-ес?

Толькі цяпер Шпак насцярожана ўставіў:

— Ніна, а як мае там, не чула?

— Ой, дакладно не ведаю, Васіль, таму брахаць быле-што, дальбо, не стану табе! Але, думаю, што і ў тваёй Зюты таксамо ўсё — дзякуй богаві!

— Так мяркуеш?

— Вядомо! Бо адно ў Скідэлі Саветы з паліцыянтамі ды асадні-камі ваявалі — цэлую раніцу таўклі іх, аж зямля грымела і шыбы дзвэнкалі! Нават мужчыны з Пясчанкі і Пузевіч бегалі Саветам дапамагаць... А па гэты бок Скідэля — без баёў прайшлі. Іхнія разведчыкі на такіх маленькіх ды валахаценькіх коніках праехалі — і па ўсёй вайне. Адразу стала ўласць другая! Таму ў Масалянах нічого выдарыцца і не магло.

— То дзякуй, Нінка, і за такія навіны! — з палёгкай уздыхнуў салдат, зняў пілотку і рукавом мундзіра з шырокім абшлагам змахнуў пот з галавы, якая ў Шпака пачала ўжо лысець.— А то, разумееш, я ўсё слу-ухаю, слу-ухаю, як ты шчабечаш тут да свайго мужыка, а мне ўсё карціць ды карціць спытацца, але рота адкрываць баюса — а раптам ты кепскае што скажаш! Бо наглядзеліса з Лаўрэнам па дарозе мы на ўсялякае...

— Дарма, Васіль! Я кажу, ішлі амаль без баёў. Так радасно па вёсках іх спатыкалі! Савецкія танкі людзі прабавалі, дальбо, нават на руках паднімаць! А немцы...[ 3 3 У верасні 19З9 года гітлераўскія войскі на кароткі час занялі частку сённяшніх раёнаў заходняй Гродзеншчыны — Скідэльскага, Ваўкавыскага і Гродзенскага. А разведчыкі — дайшлі нават да занёманскай часткі горада. Камандаваў войскамі генерал фон Бок (тым самым маршрутам генерал наступаў і ў чэрвені 1941 года). ]

Ніна хвіліну падумала.

— Не, не чуваць было, каб у вас чаго немцы нарабілі. Толькі ў Беластоку[ 4 4 Артылерысты танкавага корпуса СС, які першым уступіў у Беласток восенню 19З9 года, і далі пачатак агульнавядомым зверствам, якімі потым так праславіліся гітлераўскія ваякі ў часы другой сусветнай вайны. Група п'яных салдат загнала ў сінагогу некалькі соцень польскіх грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці і жывымі іх спаліла (гл, «Ваенны дзённік» Ф. Гальдэра, т. 1, запіс ад 1О.ІХ.19З9 года). ] народу много спалілі. Жывымі ў агонь пакідалі — багамолаў, што маліцца прыйшлі. А ашчэ — у Дамброве, кажуць, людзей ні з таго ні з сяго настралялі ды ўшчэнт вёску знішчылі[ 5 5 Набліжаючыся да вёскі Дамброва (цяпер ПНР), камандзір танкавай часці раптам успомніў: тут у 1915 годзе загінуў яго бацька, лейтэнант кайзераўскіх войск. Гітлеравец вырашыў на тым месцы пакінуць памятны след. Калі яго танкі выйшлі на прыгорак і адкрылася панарама вёсачкі Дамброва, ён загадаў баявым машынам развярнуцца ды ў гонар бацькі па беларуска-польскай вёсачцы даць «салют». Некалысі мінут немцы малацілі з усіх гармат па будынках і прысадах. У выніку — у Дамброве загінула многа сялян, іхніх жонак і дзяцей. Згарэла большая палова будынкаў. Падрабязнасці жудаснага ўчынку нямецкага афіцэра імгненна разышліся па Прынёманскім краі, пасяляючы ўсюды страх і насцярожанасць. ]. Але і самі, хлопцы, вы ўжэ аб гэтым, напэўно, добро ведаеце, бо па хатах зараз пра тыя жахі людзі адно і валкуюць. О-ох, хлопчыкі, страх які! Добро, Саветы прыйшлі, а то шчэ невядомо, што гэтыя нямчыскі зрабілі б тут з намі, калі б назаўсёды засталіса,— не дай бог такое! Так што Зюта твая таксамо цябе з дзяцьмі выглядае, напэўно, ды не можа дачакацца. Пацярпі крыху! Памыешса хоць збольшаго, паясі ды пабяжыш сабе да іх.

— А з панам — што? — спахапіўся Шпак.

— Вішпінгам? Мужыкі як пачулі пра ўсё, адразу яго ў склеп пасадзілі. Саветы прыйшлі, і галоўны афіцэр захацеў арыштанта бачыць. Тыя прывялі. Афіцэр давай пана распытваць, дзе нарадзіўса, дзе вучыўса... А Вішпінг ашчэ за цара — гаспадарчую акадэмію скончыў, адкуль афіцэр родам. Загадаў адпусціць.

— Ты ба-ачыш?! — надта здзівіўся Васіль.— А мы з табой, Лаўрэне, пана лічылі беларучкай! Ну і ну-у!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x