Аляксей Карпюк - Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I во — дайшлі сюды цэлымі і здаровымі.

Крыху падрамалі, а днём з-за каменнага таго вугла Лаўрэн пачаў вартаваць сваіх. З-над рэчкі далятаў вясёлы лёскат — нейкія мала-дзіцы ўжо заядла лупілі пранікамі, паласкаючы бялізну. З-за гарызонту выглянула сонца, і залацістыя яго прамяні адразу зайгралі вясёлкамі на сетачках павуцінак.

Якое ўсё было мілае і даўно-даўно знаёмае!

Неўзабаве Нінка са старэйшым хлопчыкам выгнала на пашу ка-роў і давай кагосьці выглядаць. Выглядвала пільна, насцярожана. По-тым кабета прызналася: у тую ноч прысніўся ёй сон, і пасля яна цвёр-да ведала — сам гаспадар і бацька яе дзяцей сёння абавязкова з'явіцца.

Ад Нінкі і даведаўся, што чырвонаармейцаў баяцца няма чаго — Саветы польскімі салдатамі амаль не цікавяцца, абы ішлі без вінто-вак. Абодва ўцекачы адразу ўздыхнулі на поўныя грудзі ды ўзняліся на ногі. Васіль перакінуў цераз руку зялёны шынель з дабротнага сук-на і прысеў унь туды на жэрдку перад капустай, а ён хапіў на рукі Паўліка.

— Тату-у, а хто цябе гэтак адзе-еў?— насцярожыўся адразу малы.

— У войску, хлопец! Вырасцеш, возьмуць туды калісь цябе — таксамо так адзенуць! Пачакай, але ж і ногі ў цябе чорныя! Хібо бусел рэпу на іх пасеяў?!

— Не змагла ўчора вечарам загнаць да капанькі, каб памыў. Лётае па бадылістым іржышчы, начысто скалоў, і ад вады яму баліць, таму і не даецца.

Цяжарная Мікалаем Нінка ад радасці ўся аж ззяла, але на шыю мужыку не кідалася. Не ляцела да яго не толькі з-за чужога чалавека — людзі тады ўмелі сябе стрымліваць.

З любоўю адчуваючы пад рукой крамяністае цела хлопчыка, Лаўрэн спытаўся:

— Ну, расказвай, сын, як вы тут жылі!

Шчаслівая Нінка — крыху бы чужая ад перажытых падзей — пасыпала навіны:

— Ужэ ледзь не ўсе нашыя мужчыны з вайны папрыбягалі. Хопіць, усе наваяваліса!.. I Марысін Вацак прыбег. I — Зміцер Крапак з Кавальцовым Міронам. Тэкля зараз пахваліласа, што яе Мірон паляцеў з мужыкамі да маёнтка землю пана Вішпінга дзяліць — усім малазямельным наразаюць. А байцы, шчэ раз вам кажу, надто харошыя і якіясьці свае — даўно-даўно знаёмыя бытто!

— Якія яны — хоць бы пабачыць,— азваўся Васіль.

— Наглядзішса шчэ. З такімі во піпкамі на шапках... Дзецям нават цукар раздаюць сінімі кавалкамі, а дарослым — газеты розныя. Шчэ ніколі ў нашай вёсцы не было столькі газет, як зараз. I савецкія афіцэры не фанабэрлівыя, бы польскія. А ўчора адзін у мяне кабана байцам сваім купіў і заплаціў новенькімі рублямі! Таго, лютаежліваго паршука, што пры табе падсвінкам надворным бегаў. Потым так у корм і не ўпаў. За два месяцы — не тое што іншыя! — вагі набраў шчэ зусім мало! Ныдзгаў мне і ныдзгаў пакарм, таму і прадала — на халеру было з ім цацкацца, калі такі ўдаўса. Грошы нам і пры новай уласці будуць патрэбныя, каб у магазіны хадзіць. Да і пры Саветах, мусіць, падаткі таксамо будуць. А рублі — новенькія, хрусцяць, на кожным шахцёр з малатком і работніца ў касынцы — потым пакажу!.. Добро я зрабіла, Лаўрэн? Напэўно, ведала, з гэтым згадзіўса б, таму і збыла яго!

Лаўрэн спахапіўся — апошнія тыдні і ён заўсёды адчуваў яе побач. I не толькі адчуваў. У думках як бы яшчэ і раіўся з ёю ды мер-каваў — адобрыла б тое Нінка, што ён намерыўся рабіць, ці — была б супраць.

— Прадала — то і добро, хай яго байцы з'ядзяць.

Сын тузануў бацьку за вуха:

— Та-ату, а сто ты мне прынёс з вайны-ы?

— Трэ падумаць...

— Пасука-ай сто!..

— Павел, Павел, адстань — ты ж ужэ не маленькі! Добро, твой бацько цэлым-здаровым вярнуўса — ён табе не з бераставіцкаго млына прыехаў на гэты раз!

Страляючы прамяністымі ад шчасця вачыма, бліскаючы моцнымі белымі зубамі, Нінка раптам зарагатала:

— О-ой, хло-опчыкі, якія ж вы абодва страшныя і смешныя ў гэтых сваіх мундзірчыках, пілотачках ды абмотках! Абраслі-і я-ак! А заму-урзаліса, бы чэрці! Бо-ожа-бо-ожа, што з вамі стало за гэтых два месяцы, што з вамі там рабілі,— егдзілі на вас, ці што?!

— Не з гулянкі, Нінка, валачэмса! — кінуў Васіль.

— Сама ведаю! Толькі ж чаго вы Саветаў так ужэ баяліса! Байцы — свае і файныя ўсе хлопцы, я ўжэ вам казала! Егдзяць на машынах па гасцінцы, «Кацюшу» і «По долинам и по взгорьям» спяваюць. А выводзяць так складно, што каб вы толькі чулі! Учора кіно каля школы круцілі.

— «Тры танкісты»! — удакладніў сын.

— Нават і ты ведаеш?

— З мамкай хадзілі!

— Добро вам тут жылоса...

— О-ой, фа-айно! А паглядзелі б вы, як нашыя людзі ўраз перамяніліса па вёсках — ува ўсіх якіясьці светлыя вочы, добрыя ўсмешкі. Рухавейшымі нават пасталі і адважнейшымі: не пазнаць нікого цяпер! — Ніна спахапілася: — Ой, я, дурная, прыстала да вас з чым!.. Напэўно, хлопчыкі, есці надто хочаце? Ужэ бульбу на пліту паставіла і ваду грэю. Кароў толькі што падаіла. Зара памыецеса і — пакармлю абодвух, хадзем дахаты. Паўлік, бяжы кароў завярні! Хай быдло пастаіць з гадзінку на падворку — чорт яго не возьме.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x