Аляксей Карпюк - Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Недаравальнае марнатраўства і вялікая несправядлівасць, што разважанняў Лаўрэнавых ніхто не чуў і не знойдзеш іх ні ў адным архіве! Прыдумаць бы такія магнітафоны ды запісваць бы такія маналогі старых людзей, якія б дакументы мінулай эпохі ляглі б у народныя скарбніцы для нашчадкаў!

Ідучы ўверх ад моста, Лаўрэн нібы скардзіўся ўважліваму слухачу, нібы адкрываў перад ім душу, нібы заклікаў яго быць сведкай, суддзёй:

«Калі на цэнтральнай плошчы, бывало, мінеш гандлёвыя рады і ратушу (абодва прыземістыя будынкі, бы таму Цыдзіку каштаны, нейкаму дурному начальніку ўжэ пасля апошняй вайны надта, бачыш ты, перашкаджалі, і ён разбурыў іх!), то за фарным касцёлам упрэшса адразу ў былую польскую турму. Толькі чаго гзто людзі на мянс глядзяць, бы на дзіво?!»

Лаўрэн раптам спахапіўся — крочыць, успамінае, а якімсьці другім ці пятым слоем свядомасці бубніць сабе пад нос яшчэ адну так папулярную некалі салдацкую песню:

Ты моя дзев-чы-ыно,
Ты мое ко-ха-не-е,
Дай мі тысёнц зло-отых
На слюбнэ ўбра-не-е!..

«Цьфу, каб на цябе халера, гродзенцы напэўно падумаюць — напіўса стары! Цяпер не той час, Лаўрэне, калі падспевувалі сабе, ідучы, альбо — пры рабоце!..»

Чалавек хутчэй пастараўся надаць свайму твару абыякавы выраз.

А во — турма.

«Унь і тая планачка на кратах у акне захавалася. Толькі заржавела надто. А пэўне, з добрай паўсотні гадоў мінуло з тае пары, і не заржавець? Так ке бывае».

Бы ў выпадку з тымі каштанамі, іхні «плютон»[ 9 9 Узвод (польск.). ] паднялі аднойчы па трывозе зноў летам, на гэты раз ноччу. Цяпер ужо выдалі па абой-ме баявых патронаў ды паперлі за горад у засаду. А выдарылася вось што.

Шэсць закаранелых рэцыдывістаў змовіліся з гэтай турмы ўцячы. Умудрыліся ўсе адразу «захварэць» і трапіць у астрожны лазарэт, а ён памяшчаўся на трэцім паверсе — за гэтым якраз акном, дзе ржавая планачка.

Адзін з бандытаў ахвяраваў сябе для кампаніі. Пад вечар рэцыдывіст аглушыў калідорнага стражніка, адабраў зброю, звязаў і завалок у палату. Покуль над звязаным бандыт стаяў з наганам, астатнія пяцёра распілавалі краты і ломікамі паадгіналі канцы на вуліцу, ад чаго ўтварыліся тры моцныя гакі. Затым з калідора ўцягнулі ходнік. Адзін канец яго надзелі на гакі, другі — выкінулі на вуліцу і па ходніку апусціліся з трэцяга паверха ка гарадскі тратуар.

Праз гадзіку бандыт развязаў стражніка.

Уцекачы былі надта небяспечныя. На адну паліцыю мэр горада не спадзяваўся, таму на пошукі кінулі войска. Але ўсе страхі неўзабаве екончыліся, і да снядання далі адбой. Салдат вярнулі ў казарму адсыпацца, дзе хлопцы і даведаліся, як уцекачоў лавілі.

Бандыты пабеглі за горад. Дапалі да вёсачкі Путрышкі, і там ім сцямнела. Трапілася на іхнім шляху крама. Доўга не думаючы, рэцыдывісты ўзламалі акно, набралі «вудкі выборовэй», каўбас, затым падаліся на мяжу.

Выгналі раніцой путрышскія пастушкі быдла на пашу і дзіўную кампанію ўбачылі. Прывялі бацькоў. Мужчыны п'яных скруцілі пастронкамі, увалілі ў фурманку і завезлі ў горад.

Падзея Лаўрэну з тае пары не давала спакою. Адзіны след застаўся ад таго выпадку — іржавая планка на кратах, але і сёння ён падзівіўся яшчэ раз:

«Каб усё прыдумаць ды так спраўно зрабіць — і адначасово «захварэць», і пранесці праз кантроль напільнікі з ломікамі, і стражніка аглушыць — той жа напэўна быў начаку,— і з-за сяброў ахвяраваць сябе — таксама трэ мець не абы-якую булавешку. Дурань такое не зрабіў бы нігды, факт. То калі ж вы ўсё гэто прайшлі, столькі перацярпеўшы, калі ўжо выбраліса на тую самую волю, да якой вас цягнуло магнітам, то скарыстайце ж яе як належыць! А гэтыя што зрабілі? Увесь свой высілак — пусцілі па ветру!»

Не мясцілася гэта ў Лаўрэнавай галаве пяцьдзесят гадоў таму, не мясцілася і зараз.

«А за турмой адразу — вуліца Гувера. Казалі, жыў такі амэрыка-нец і надто дапамагаў Пілсудскаму[ 10 10 Маршал Юзэф Пілсудскі (1867-19З5) — дырэктар рэакцыйнага ўрада даваеннай Польшчы. ]. Іменем свайго памагатара і вуліцу паны назвалі[ 11 11 Герберт Кларк Гувер (1874-1964), кіраўнік дэпартамента дапамогі, міністр гандлю, а затым — прэзідэнт ЗША (1929-19ЗЗ). ]. Маленькую-маленькую. Мела адно з дзвесце крокаў удаўжыню, затое ў горадзе аб ёй толькі і гаварылі. А бедным салдатам яна снілася нават».

У самым пачатку каратышкі знаходзілася «касіно»[ 12 12 Клуб-шынок. ] былых легія-нераў Пілсудскага, а ў канцы — «касіно» афіцэрскае. У адно і другое вельмі часта салдат ганялі скрэбці бульбу для банкетаў і падаваць на стол, а іншых — у гардэроб, выдаваць гасцям афіцэрскія шынялі ды «рагатыўкі»[ 13 13 Канфедэратка. ] з сярэбранымі зігзагамі. У першым «касіно» пілсудчыкі — ужо старыя паны — кожны вечар, як гімн, галасілі любімую песню:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x