Гэты артыкул Лаўрэна крапуў найбсльш. Крануў за жывое і прымусіў задумацца.
Хлопцы яго скончылі ў Гродне вучобу, і бацька дамовіўся ў праў-ленні, што абодвух возьмуць на работу ў калгас. Ніна так і накінулася: «А што ім тут рабіць, ты падумаў? Унь дочкі Хвядоры Касавокай папрыягджаюць да бацькі і цэлае лето сіненькім мячыкам іграюць на выгане, як Вішпінгавы паненкі, а тваім дзецям тут у гнаі капацца? Хай і яны сваго шчасця пашукаюць, мазалёў хопіць маіх і тваіх!»
«Дурная баба, нібы бывае лёгкае шчасце! Ну, Мікалай, зразумела, паступіў на важную службу, і там без яго на моры не могуць абысціса. А што выйгралі Уладзік з Паўлам тут, у гэтым цесным горадзе? Цяпер на вёсцы е тыя самыя «Ікарусы» ды магазіны з таварамі. Праўда, у Зялёнай Даліне мо не з такім форсам тавар запакоўваюць, але ж і там поўно таго самаго масла, цукру і каўбасы. Асфальт, хоць і наздрава-ты, але пракладзены і там да кожнай фермы. Тыя самыя клюмбы з ружамі нават ля самога кароўніка — мы ж з Нінай іх разбівалі ды зверху навальвалі чарназёму пад клюмбы. А грошай у людзей на вёсцы яшчэ нават болей. Апранаюцца там мо і не так модно, але напэўно багацей. Кватэры спецыялістам сталі выдаваць з такімі самымі выгодамі, а маладых, хто толькі хоча ды не лянуецца, вечарамі сюды прывозяць на аўтобусах на канцэрты. Пуцёвак на Каўказ, у Венгрыю, Чэхаславакію скалькім людзям сваім калгас падарыў! Нядарам гарадскія цяпер пруцца кожны тыдзень у вёску. Фунт танных цукерачак прывязе, абладуецца торбамі з харчамі ды назад валачэцца, як на тую паншчыну. Вядомо, работа там пыльная, рабіць яе цяжэй — абы з рук там нічога не збудзеш, бо праца твая ў цэлай вёскі на віду, але ж для чаго тады і на свеце жыць?
Фігу з макам хлопцы выйгралі.
Мала таго.
Калі можно казаць пра якіясьці грахі перад богам, каб ён на самай справе быў на тым небе, то сыны зрабілі грэх найбольшы — дапамаглі не каму-небудзь — свайму роднаму бацьку стаць абсалютно нікому не патрэбным, пустьгм дармаедам. А мог бы, хлопцы, і ваш стары таксамо быць Аляксеевым. Хібо ваш — у чым-небудзь горшы? Напэўно, мог бы! Ну, мажліво, і не зусім такім ужэ надто слаўным, як той з вітрыны, а ўсё ж такі...»
4
Крочыў цяпер Лаўрэн ад вітрын, а дурны настрой агортваў яго з новай сілай, і ўсё навакольнае бачылася яму ўжо, як у крывым люстэрку.
У парку зелянела сакавітая, густая трава. I было яе пару гектараў. Лаўрэн са шкадаваннем падумаў:
«Тако-ое дабро гіне! Сколькі ж тут можна было б пракарміць кароў! Якую цыстэрну малака яны далі б! Хібо ж пашкодзіло б каму, калі б ранак тут сабе пахадзіло з дзесятак рагуль пад наглядам пастуха? Такая людская паша, а — марнее занішто! Унь, дзе ніклая трава, бялее і дзяцелінка, а таксамо згібне! Там жа, напэўно, мурог! Рабіць з яго сено і даваць каню, то будзе сыты, што ад аўса!»
У скверы гэтую самую траву стрыглі машынкі. Тры пстрыкалкі дымілі сінім смуродам, часта ламаліся ды траскацелі, бы матацыклы, што хоць ты затыкай вушы. З апаратамі дужаліся юнакі ў здатных куртачках.
«Які дурань гэтыя машынкі прыдумаў? Я ж па расе адзін за ранак паклаў бы сваёй літоўкай увесь гэты абшар у пракосы і не надто намэнчыўса б. З гэткай сакавітай кашанкі можно пару капіц добраго сена нарабіць. А пстрыкалкі гэтыя? Патрашчаць, патрашчаць, траву пабрыдзяць, бы сечку, на ўвесь сквер расцярушаць дзецям для забавы, і ёй — капут. Другой работы не маюць гэтыя людзі, ці бянзін у іх лішні?! Цьфу, каб вы згінулі!»
Успамінаючы часамі шасцідзесяцігадовай даўнасці тоўстых дзе-вак з лыткамі, як збанкі, і хлопцаў з няўклюднай хадой, з перакоша-нымі ад цяжкай работы плячыма, ён часта захапляўся статнасцю фігур у сучаснай моладзі. У цяперашніх адчувалася больш сілы, чым патрэбна было ім, каб насіць сваё звітнае цела, і хадзілі ўсе яны, не датыкаючыся зямлі.
Заспеўшы і зараз каля фантана выфранчаных ды галаслівых юнакоў і дзяўчат, ён з непрыяззю ўжо падумаў:
«Усё швэндаеце? Усё красуецеса, марожанае ды цукерачкі ліжа-це? А калі ж вы працуеце?!»
На галінках бэзу трапіла яму на вочы нейкая ануча. Лаўрэн са злосцю сарваў яе ды шпурнуў на кучу сухога лісця. Па тым, як пад яго рукой разлезліся збуцвелыя ніткі, вызначыў — ануча, напэўна, вісела тут яшчэ і зімой.
— Столькі народу праходзіць сюдой кажнюткі дзень, і няма ніко-му дзела! — прабурчаў з прыкрасцю, бытта ў яго хтосьці ўкраў неш-та.— I куды толькі павернуты ў вас вочы?! Рукі ў вас адпалі б, калі б анучку адкінулі? Нічого з імі не здарыласо б! Вы ж амаль усе мужыц-кія дзеці ды ўнукі, вы ж павінны ведаць усяму гэтаму цану, чаму ж хутко так папанелі?!
Читать дальше