Аляксей Карпюк - Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дзеду, а во — другі!

— То — бізон.

— Ён — кепскі?

— Зусім не тое! Э-э, зусім! Хай амэрыканцы схаваюцца з ім!

— Чаму?

— А прыглядзіса сам — сключаны ўвесь, бы стары дзед! Галава зусім не тая! Дый намного меншы! I падгарле зусім не тое! Такі трактара не перакуліць — ні-ігды не пераверне!

— Бум-м!

— Ты што робіш, галэпус? Шчэ зазлуе!

— А я яго не баюся — ён у клетцы!

— Дурню яловы, што значыць для яго гэтая клетачка, калі такая гара і дубы валіць! Лбом пад прэнцікі садане, і яны пырснуць ды паразлятаюцца, што запалачкі, ва ўсе бакі! Тады, унучак, будзе нам тут абодвум!

Малы раптам страціў да звера цікавасць.

Тым часам дзед не супакойваўся:

— А твая, Ігар, баба Ніна, калі мама з табой яшчэ цяжарнай ха-дзіла, у суседак зубровы пояс распытувала, каб ты здаровенькі нарадзіўса.

— А дзе пояс цяпер?

— Гм, дзе...

Падумаўшы хвіліну:

— Адно не памятаю ўжэ — пазычыў тады хто з бабаў яго нябожчыцы ці Нінка так пояса і не знайшла... Не, хоць страляй у мяне, а прыпомніць не магу... А каб ты ведаў, якія пацешныя малыя зубраняткі — бародкі і рожкі, як у чарцянятак, шэльмоўскія мысачкі, лахматая поўсць, і сабака туды не залезе, куды ўваб'юцца яны!

Гэта ўнуку здалося нецікавым.

— Ы-ы-ых, дзе-ед, а там што, глянь!

Каля малпоўніка тоўпіўся народ — пераважна школьнікі ды дзеці з бабулямі і мамамі. Сярод квяцістага тлуму рагатаў ды корчыў з сябе блазна чырванатвары лысы мужчына. Дзеці таксама смяяліся — нерашуча, стрымана.

— Дзе-ед, хачу туды-ы, ідзё-ом!..

Усё азіраючыся на вальер з зубрам і надта шкадуючы, што і дробную частку не паведаў унуку з таго, што ведае пра звера, Лаўрэн неахвотна павалокся за малым.

3

За густымі кратамі — шымпанзэ з цыгарэтай. Прысеўшы на пя-нёчак, малпа, бы заядлы курыльшчык, зацягвалася дымам, пацешна пускаючы яго ўверх. Ад задавальнення аж стагнала:

— Ух-х-х!

Праз момант:

— Ух-х-х!..

Было сапраўды смешна, і людзі аж клаліся ад рогату. На чырванатварага наляцела з венікам тоўстая пажылая кабеціна ў чорным халаце:

— Ты чаго, дубовая абармоціна, да яе ўвязаўса? Чаго ты да яе прыліп, каб да цябе зараза ліпла! Што ты, галава садовая, папяросу ёй падсунуў? Што ты тут вычаўпляеш, дурань яловы? Ты хібо не ведаеш, што нікацін каня забівае?

Вялікі кабецін жывот і навесы магутных грудзей аж закалаціліся ад абурэння. Але тып не міргнуў нават і вокам. Спаткаўшыся позір-кам з Лаўрэнам, мужчына пачаў не то апраўдвацца, не то з кабеты кпіць:

— Толькі спакойна, бабуся! I без ніякай панікі — хвалявацца табе шкодна! Ах, якія ты паказала тут нам эмоцыі — у тэатр бы цябе, на самую лепшую сцэну, і будзеш мець там гарантаваны поспех! А цяпер уважліва слухай, бабулечка. Па-першае, я ёй даваў не папяросу, а — цыгарэтку. Гэта — розніца, бабуся, і вялікая — як хлеб і булка! Альбо — не, як дзяўчына і замужняя баба, усякла? Так, так, каго хочаш спытайся! Па-другое, я даў тваёй малпе не што-небудзь — «Арбіту» падаў, і такое, бабусенька, трэба цаніць, а не адразу — з бухты-барахты! Папаша, ты згодзен са мной? О, ён згаджаецца, бо маўчыць: маўчанне — знак згоды! I па-трэцяе, харошая мая, тоўсценькая, як кадушка ад капусты, бабулечка. Чым, скажы, вярблюд падобен на канарэйку?

Жанчына сумелася.

— Ага, не ведаеш, а на людзей кідаешся! Яшчэ і эмоцыі паказваеш — унь як наляцела! Бо вярблюд, як і канарэйка, не ўмеюць ездзіць на веласіпедзе, бабця мая! А што кажа цігрыца мужу, калі цігр вечарам вяртаецца дамоў не ў палосачку, а — у клетачку?

Цяпер жанчына залямантавала на ўсю моц:

— Ах, паску-уда! Ах, брахло-о ты няшча-аснае! Насабачыўса недзе і ўжэ мне тут зубы хочаш загаварыць, каб цябе нэндза загава-рыла! То я ж табе зара пакажу такую канарэйку з вярблюдамі, амо-цыю з веласіпедам і матацыклам ды паласатым тыграм, такую пака-жу бабуленьку, што, гіцлю паршывы, нават свету божаго больш не пабачыш! Каб ты без памяці пайшоў, зараза чортавая! Э-эх я ж цябе зара...

Старая з усяе моцы пачала свянціць мужчыну венікам — па галаве, па твары, па вушах...

— Но, но-о, асцяро-ожна, што ты сабе, дзевушка, дазваля-аеш! — адступіў мужчьша, ухіляючыся.

Прыляцеў сам дырэктар — высокі і худы стары. Чалавек адразу нырнуў у клетку адбіраць у малпы пачастунак. Бабуля галасіла, не перастаючы:

— Ладно, рабілі б такое малыя дзеці! А гэты ж з лысінай на цэлую галаву, людко-ове, сам даўно бацько, напэўно! Раніцой такі ж гой стараваты бутэльку слану падаў, а цяпер — во, радуйса зноў — іншы гіцаль новы фокус выкінуў! I шчэ нездаволены, што яму амоцыю паказуваю! Шчэ, кажа, мне ў ціятар ісці і за дурную прымае, бытто сама не ведаю, хто на равэрах можа егдзіць, хто не можа! Ах, людко-ве, што за паганы народ пайшоў зара, вы адно пагляньце, адкуль столькі гояў бярэцца?!. Сканання на вас няма, абармоты, каб вы сабе ногі паламалі!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x