Аляксей Карпюк - Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— I ўсё-о?!

— Ага, а табе шчэ мало? Гляньце вы на яго, трэ яму шчэ больш! Хопіць па самыя годзі, Уладзік, і таго! Хібо ж гэто нармально? Сам падумай добро! Якоесь носіць у сабе велькае гора, сказала мне і буфетова! Мы, бабы, не тое, што вы, мужыкі, на гэто — разгадлівыя, о-ой як разгадлівыя! Стары чалавек адно не хацеў ні з кім дзяліцца сваім горам. Ну і што, калі слова не вымавіў? Дай ты веры, пляменнік, бяды, бы таго агню ды кашлю, ад людзей аніяк не ўтоіш! Праўда, па натуры ён невясёлы — такі ўвесь іхні род. I Лаўрэнаў бацько насупістым быў, а ўжэ дзе-ед Мі-іхал!..

Твар і вочы кабеты пасуровелі ад успамінаў.

— Калі жонка, нарадзіўшы яму Яфіма, неўзабаве памерла, то Міхал увогуле перастаў адзывацца, казалі мне мама, да людзей! Мужыкі ў вольную хвілю то гарэлку пілі, то спрабавалі нават з малымі галадранцамі ў пікара гуляць, у лапту, то пад плотам збіраліса ды — гэ-гэ-гэ! — а ён каля могілак усё свой той крыж з каменя высякаў, высякаў і высякаў. Восень, зіма, снег злазіць, а твой дзед — дзяўбе і дзяўбе, бы які дзяцел, ні да каго не адзываючыса, як нямко. Жартачкі, такі быў крыж! Калі ў музей да Гродна забіралі — аж два краны мусілі падганяць, і то штось у ім там ламаласа!.. Я і кажу, Маркевічы ўсе да работы былі ўпартыя, як немцы, але і — замкнутыя, што слово з іх не выцяшуць. Аднак і жызню калісьці людзі мелі не тую, таму больш маўчалі і панурымі выглядалі. Затое цяпер — іншая справа! Так чаго ён зара такі? Б'еце вы Лаўрэна там ці з хаты выганяеце, хутар адняўшы?

Уладзіка ад галавы да пят прашыў холад — выходзіць, бацькі не было і тут. Ён устрапянуўся:

— Але, б'ём! Дубінай! Шчэ голадам морым! З хаты выпіраем калом!.. Вы і гэтая ваша буфетова з жабамі на языку зусім ужэ з глузду з'ехалі ды вярзеце чортведама што! Як вы маглі такое падумаць нават, цётку Марыся?

Тая не слухала:

— Скажу табе, Уладзік, як маці твая,— не грашы з Паўлам! Не грашыце там у сваім Гродне! Ой, не грашыце, бо, напэўно, бог, Люцыпар ці яшчэ якая сіла е і за такое надто ж карае! Не ты, то твая жонка, твае дзеці, унукі ці ўнукі ўнукаў панясуць, абавязково панясуць надто ж цяжкую кару, о-ох, панясу-уць! I цяпер не які-небудзь, а — высакосны рок, і ты пагавары з людзьмі на вёсцы, паслухай дый сам прыглядзіса, сколькі народу памірае — страх! Асабліво — старыя! Так і сыплюцца, так і сыплюцца!.. Ён у вас не прасіўса, я добро ведаю! Але ж калі самі пажылого чалавека звакавалі ў велькі горад ды выдралі з роднаго гнязда, то ўжэ ж там з Паўлам ды са сваімі надто вучанымі ды прыгожымі такімі жанкамі за ім даглядайце! Дагляда-айце, дагляда-айце і дагляда-айце! Глядзіце там за ім не ліш бы як, а — добро глядзіце!

— Што-о вы, цётку Марыся, выдумваеце, хібо ж мы не глядзім? Шчэ як даглядаем, ісціны бог, чаму вы не верыце?!

— Тады што з ім такое?

— Сам хачу разабрацца, дальбух!

— Мо сумно яму там — нуда заядае?

— Напэўно, сумнавато...

— То прыдумайце ўдвух з Паўлам які занятак яму, хібо ж так гэто зрабіць вам ужэ цяжко?

— I не просто!

— А нашто чапаць было ды везці — чортведама куды? Нашто патрэбно было гэто вам рабіць? Нашто з гнязда выдзіралі? Нашто адгэтуль выкарчоўвалі? Калупаўса б тут сабе да апошняй сваёй гадзіны на бацькавай сядзібе, радуваўса б сонейкам і дажджам, сваім бытаваннем, ніякай нуды не ведаючы, і ўсе мы спокуй мелі б!

— Так яно выйшло...

— Выйшло-дышло! Бачыце, захацеласа яго жонцы на бліскучай машыне паегдзіць, думаеш, не ведаю прычыны? Дурань, уся вёска пра гэто гаворыць! Во што ты, пляменнічак, навычаўпляў! I чалавека — роднаго бацьку — пад самы корань секануў, і сябе ў людскіх вачах на смех выставіў! Дзыгаў, дзыгаў, дадзыгаўса, а цяпер — радуйса!

— Ат, людзі могуць гаварыць што хочаш! Якраз мая Кіра была супроць, цётку Марыся. I зара не маю ні дня ні ночы з-за гэтай машыны спакою — грызе і грызе, а хай яго халера!

— Дак — чаму?

— Узялі, б-бляха, а цяпер таго не вернеш! Вінавата ўздыхнуўшы, Уладзік хвіліну падумаў.

— О, прыдумаў ужэ, як бацьку забавіць — кожную раніцу пачнем з ім бегаць!

— Што, што-о, бе-егаць?!

— А вы, цётку Марыся, мабыць, і не ведаеце, што гэто такое! Вам, мабыць, Франак ваш і не гаворыць! Цяпер у нас пайшла мода такая — і старыя, бы наш бацько, і маладзейшыя, бабы і мужыкі — на світанні апранаюць спартыўныя касцюмы, адпаведны абутак ды кепкі і па вуліцах лётаюць!

Яна пляснула рукамі:

— Падурэ-элі хібо?!

— Што-о вы! Інжынеры, і ўрачы, і генаралы-адстаўнікі, і звычайныя людзі!.. Ашчэ якія ўсе здаволеныя бегаюць — бабы і мужыкі, хлопцы і дзеўкі! Раніцой выруліш на асфальт машыну — так і глядзі, каб не наехаць на катораго гаўрыка, так і цікуй — ляцяць, бы зайцы! Зімой і летам і ў любую пагоду! А мно-ого! Ну, а наш бацько шчэ такі жвавы — ледзь мяне не абгоніць!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x