Аляксей Карпюк - Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цётка паківала галавой ад палітавання над нездагадлівасцю маладога сваяка.

— I не дадумаешса?

— Не-а!

— А шчэ лічыш сябе такім разумным!

— Во сітуацыя!

— А-а!.. ,

— Не цягніце, цётку Марыся, бо не вытрываю і ўзарвуса!

— То — слухай! Да Коліка вашаго ва Уладзівасток махнуў!

— Ну-у-у?!.

— От табе і «ну-у»!

Уладзік насцярожыўся:

— Адкуль такія ўпэўненыя?

— А сядзеў тут на гэтай самай табурэтцы перада мной апошні раз ды прызнаваўса — па самым меншым, па Мікалаю, надто сумуе і вельмі хоча яго пабачыць! Успамінаў тут і Нінін наказ — не забываць малого! Шчэ прызнаваўса — ветэранскі білет кожны рок у яго марнуецца за так!

— Ага! Ані разу ім не карыстаўса...

— А вы з Паўлам куды глядзелі?

— Не туды, вядомо, цётку Марыся! Дальбо, не туды! Б-бляха, як мы праваронілі — біць нас мало!

— Вядомо — мало! Але добро, што хоць пакаяўса, бо ад майго арыштанта не дабіўса б і гэтаго! Свайму дрыцкіну я заўша вытыкаю, што вы лепшыя!.. Ну, во, а цяпер твой бацько ўзяў ды махнуў аж туды! I зараз — напэўно, ужэ там даўно! Колька недзе пасадзіў яго на самы велькі ўладзівастоцкі карабель і катае свайго бацьку па тым акіяні ды паказувае яму ўсялякія кіты і хвастатыя сірэны, пра якія ў Бібліі напісано!

— Можа быць...

— I не думай нават — напэўно так е! Ён тут спачатку вагаўса — ці не з'егдзіць лепш у Караганду, пашукаць магілы бацькоў і пакла-ніцца. Помніш дзеда Яфіма і бабу Нюру?

— Мало.

— Сколькі ты меў, як іх...

— Чатыры гады было мне, калі іх забіралі. Запомніласа што? Ай, зусім мало? Як баба мёдам частавала... Дзед ракаў вучыў мяне лавіць у Верацейцы каля свайго млына, а я надто іх баяўса... Карцело да трыбаў, якіх вада круціла, але дзед не падпускаў і казаў як вырасту, тады падпусціць...

— Ну — во! Тут яму ўталкавала, што няма чаго валачыса ў пяскі да тых вярблюдаў, бо што там цяпер знойдзе? Столькі ж гадоў праляцело! Лепш падумаць пра жывых і з'егдзіць да сына. Лаўрэн і пагадзіўса.

Толькі цяпер убачыла, што пляменнік — на нагах.

— Ты — што-о, уцяка-аеш ужэ?!

— Трэбо, цётку Марыся, дальбо, трэбо!

— Пасядзі-і шчэ, Уладзічак, мы і палавіны ўсяго не абгаварылі! А то вы, абодва з бацькам, забягаеце толькі, бы агню пазычыць, ды адразу — лататы! Лепш пра дзяцей мне сваіх зара раскажы! Дзесь у мяне для іх ландрыначкі прыпашаныя... Франак паведаў, малая ў школку ўжэ ходзіць? Скажы, а памятная да навукі хоць?

Але ён больш сваячкі не слухаў.

3

Уладзік ледзь не хапіўся за галаву — якая ж з яго булавешка, як ён мог адразу не падумаць з Паўлам, што стары адправіўся менавіта ва Уладзівасток, а не куды-небудзь.

Колькі яны, абодва, пра гэтую паездку гаварылі! Абмяркоўвалі яе так і гэтак!

Бацька туды адправіўся, нічога нікому не сказаўшы, бо, мабыць, пакрыўдзіўся за нешта на Кіру. Тая можа чалавека давесці да таго, што і свет стане табе з аўчынку. Ну, ён жонцы зноў пакажа! Цяпер, б-бляха, навечна запамятае і шчэ многім накажа нават, як старога чапаць!..

А ўсё гэта — глупства.

Галоўнае — стары вернецца. З нявесткай ён памірыцца яшчэ не адзін раз, бо Кіра — такая-сякая, вядома, але ж і не злапомная, а ён, Уладзік, будзе цяпер куды разумнейшым. Сам стане арганізоўваць старому распарадак дня і — нават гадзіны. Бо дзе хто бачыў, каб кінуць бацьку так без аніякай апекі ды паставіць на гэтым крыж. Гэта ж — не па-людску. Дый бацька ў іх — адзін. А як стараўся сынам, калі яны малыя былі, калі вучыліся, як мацеры дапамагаў!.. Іхні стары — не які-небудзь лайдак Амэрыканец-Рубдваццаць, не лятун Зміцер ці распутнік Шмігельскі. Ён — чалавек усімі паважаны і чагосьці варты. Без догляду пакідаць яго, у такім узросце, ні ў якім выпадку не выпадала. Догляд бацька патрабаваў, мажліва, большы, чым Ігар.

Сын раптам склаў сабе план, як пачне клапаціцца пра старога. Дый увогуле з бацькам у іх павінна адбыцца яшчэ самая галоўная размова, якую яны чамусьці ўсё адкладвалі з ім і адкладвалі на пасля. I напэўна — адбудзецца, хай толькі стары вернецца з Далёкага Усходу.

А як там застанецца?

Не, не можа так быць, каб Мікалай пакінуў яго ў сябе — няма там умоў. Клімат, кажуць, на Далёкім Усходзе толькі для маладых ды здаровых...

ТРЫВОЖНАЯ ЗАГАДКА

1

Выскачыўшы ад цёткі, Уладзік на ўсялякі выпадак пачаў яшчэ распытваць некаторых зялёнадалінцаў — хто трапляў яму на вочы. Рабіў гэта цяпер не баючыся. Пытаўся ў людзей адкрыта і ўпэўнена, бо ў запасе на тое, дзе можа зараз бацька знаходзіцца, меў варыянт надзейны. Ды яму, супакоенаму цалкам, нават ужо хацелася пахва-ліцца перад землякамі новенькай і даведзенай да ідэальнага стану машынай апошняй маркі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x