Аляксей Карпюк - Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ашчэ што выдумай!

— Ісціны бог, цётку Марыся! Нават дзісь куплю ва універмазе яму і сабе па пары красовак, спартыўных касцюмаў, яны цяпер усюды е навалам,— дзякуй, што падсказалі! Б-бляха, і як гэто я сам не здагадаўса?!

— Купі, купі! Во-во!

— Чаму не верыце?

Пляменнік у сваячніцы адчуў сябе ўжо колішнім хлопчыкам, які зайшоў да любімай цёткі перад вялікаднем па валачонае[ 59 59 Святочны падарунак. ] ды выхваляецца, што ён ужо вялікі — унь, можна нават дацягнуцца рукой да цвіка, на якім вешаюць шапку.

— Уладзік, Уладзік, бойса ж ты бога, што ты мне тут намало-оў, падумай!

— Нічого, цётку, і не мялю, я — праўду...

— Ага!.. Табе ж — пад сорак! О-ой, майму Франаку — трыццаць, а вы абодва яшчэ дурні яловыя, бачу — як дзве кроплі вады! Бытто галовы ў вас мохам напіханы, шчэ і — сівым! Паслухала б цябе нашая Нінка!.. Бо-ожа, бо-ожа, які цяпер свет настаў — як вы дзяцей сваіх настаўляць будзеце і ў людзі выводзіць, дайце ж вы ве-еры абодва! Мацер божая, багаро-одзіца святая, Ісусе Хрысце, каб аж такое сталаму мужыку магло калісь у дум прыйсці — Лаўрэну бегаць!

— А што?

— На танцы ўздумай куды яшчэ яго павесці, бо некалі файно так факстрот і польку танцаваў!

— Ну-у, цётку Марыся, гэтаго ўжэ не-е... Хоць, а хто яго ведае, наш бацько — самі ж памятаеце — у каблук, кажуць, даваць любіў калісь надто!..

— А ты, бачу, шчэ і туды завядзеш! Шчэ прыдумаеш яму паланэз і венгерку танцаваць, бо табе што?!

— Але ж трэ штосьці рабіць!

— Трэ?! Ты, баламуце, для бацькі лепш сотак да вясны паста-райса выпісаць у сваго начальства сколькі-небудзь, калі можаш! Калі самому не ўдасца, хай твая Кіра на сябе выпіша яму зямлю! Вам жа, гарадскім, таксамо нябось агароды выдзяляюць цяпер, і Лаўрэн сабе будзе на сотках цэлы дзень грэбацца памаленьку — вясной, летам і восенню! Ды і зімой знойдзе на іх сабе занятак, ён — такі, добро яго ведаю! Вясной садочак на іх пасадзіць, трускавачкі, пчолак завядзе, а снег выпадзе — зайцоў ад яблынь ганяць стане, і то добро! А ты старому — бегаць! Бойса ж ты, пляменнічак, бога, не выдумляй чаго не след і не смяшы людзей!

— Ха, сотак выпісаць — зусім просто! Мясцком на аўтабазе ледзь не кожны дзень нас упрошвае, але я ўсё адбрыкваюса — на вёсцы цэлы хутар пакінуў з добрым садком і зноў браць? Ну, цяпер свае законныя шэсць сотак забяру абавязково, цётку Марыся! Дзякуй вам, што мяне надавумілі!

— Няма за што дзякуваць — каб адно мая парада на карысць табе пайшла, дуралю!

— Будзьце пэўныя!.. Нават буду на сотках скалачу! Не-е, шчэ нават файны домік саб'ю, хібо ж гэто доўго зрабіць? З вокнамі, з верандай, з вастраверхім дахам, як у Друскеніках літоўцы робяць! Стары прычандалы зможа там пакідаць! Ды і Кіру з дзяцьмі сяды-тады падкіну туды! Бацько ёй пакажа, як у зямлі капацца, а яна ў мяне гаспадарлівая! А дзецям? Растуць і думаюць, што булкі на кустах, бы вінаградзіны, вырастаюць! Ды і сам падскочу часамі на вучастак! Б-бляха, як гэто раней не здагадаўса сам! Не рублі, вядомо, тыя соткі дадуць! Сколькі гульні будзе малым і яму, забаўкі той, чыстаго паветра!

— Адумаўса і ўзяў свае мазгі ў жменю, нарэшце, дзякуй богаві!

— Ей-бо, адумаўса! Яшчэ раз, цётку Марыся, дзякуй вам!

З вялікай радасці падабрэлы пляменнік вырашыў сваячніцу нават пашкадаваць:

— Вы нас бэсціце во, што забралі да сябе бацьку, а самі — ля-жыце тут пластом дзень у дзень зусім адныя, і што ў гэтым добраго? Не дай бог, занядужыце ці горшае што здарыцца — нават не будзе каму святла ўключыць! Так і валяцца будзеце ў цемры, покуль сын з рэйса не вернецца!

Сваячніца ўзглянула на яго і праверыла, ці пляменнік кажа гэта ўсур'ёз.

— Ты што такое гародзіш, Уладзік! Падумай над тым, чаго толькі тут намалоў! Мы ж тут адзін аднаго ведаем напралёт! Калі ў маіх вокнах, не дай божа, не загарыцца святло, то праз дзесяць мінут — паўвёскі збяжыцца! Ты за мяне, пляменнічак, не бядуй! Гэто ў вашых гарадах так! Гэто там у вас людзі паміраюць, а бліжэйшыя суседзі і ведаць пра гэто не ведаюць!

— Здаюса, цётку Марыся, ваша праўда... У нас так...

— То чаго мелеш быле-што? Лепш сябе пашкадуй! Пляменнік не рады быў, што ўвязаўся з цёткай у перапалку. Зрэшты, не гэта цяпер для яго было самым галоўным. Ён раптам усхапіўся ўзрадаваны з табурэткі — так проста знойдзены ў горадзе ратунак для бацькі.

— Толькі ж дзе нашаго старого носіць, дзе яго знайсці, каб вы таксамо шчэ, цётку Марыся, параілі мне? З тыдзень, як некуды знік, і ніхто не ведае куды! Дзе цяпер можа быць, куды мне падацца яго шукаць?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x