Аляксей Карпюк - Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Нічого?

— Не!

— А мо пра што-небудзь не ведаеш? Мо ты ведаеш не ўсё? Бывае часам і такое!

— Я-а?!. Ну, цётку Марыся, вы ж і ска-ажаце!..

— Ты глядзі, бо, калі брэшаш, пакрыўджуса — да самай смерці не дарую!

— Дальбо, сказаў вам чыстую праўду!

— Тады — паверу...

— А ў чым справа, можаце ж вы мне сказаць, нарэшце?

— Ну, добро, калі не ашуканец. Даўно ведаю, што з Паўлам вы не заменкі, бы іншыя,— з вамі шчэ ладзіць можно. Тады, Уладзік, слухай!

Збіраючыся расказаць пра ўсё грунтоўна, цётка прыўзнялася на локаць, другой рукой лоўка збіла падушку. Зноў паставіла яе тарчма і лягла больш выгодна.

— Бацько твой быў тут у мяне — тыдні з два таму, каля польскаго Новаго року. Але ўсё чамусьці маўчаў. Шчэ яго пахваліла, што файно так выглядае, што ў самого пана Вішпінга разрабіўса, а Лаўрэн мне ў адказ насупісто цыркне слово і болей — ані. Добро бачу — на сэрцы ў яго штось, бо якісь хмуры ды смурны. Відаць, уроіласа яму штось у галаву, толькі ніц мне не хоча гаварыць — анічагутко! Усё глядзі-іць, глядзі-іць, глядзі-іць на мяне, але мяне нават не бачыць! Ладно, думаю сабе, распытаю і ўсё выведаю ў цябе іншым разам — быць таго не можа, раскажаш як міленькі. Потым, чую, праз тыдзень у вёску завітаў зноў. Нават нанач станавіўса. Чакала адзін дзень, чакала другі... А гэтая мая хата вялізная ды пустая, як надзьмутая ветрам! Таму я ўжэ, паверыш, так яго выглядала, што аж кроў ва мне ўся застыла на смалу, а ён? Не завітаў! У тым канцы вёскі, у Крапакоў, спаў на раскладанцы — у велькай хаце яго прымалі! I дай ты веры, Уладзік, гэтак мне зрабіласа крыўдно, гэтак маркотно і гэтак ужэ непрыемно, што хоць ты завый! Але ж — ніц не зробіш, бо я прыкаваная да ложка, бы тымі гірамі прывязаная ўся, таму лётаць па вёсцы ды шукаць каго і клікаць покуль што не магу.

— Адкуль вы ведаеце, дзе шчэ быў, вы ж з дому не выходзілі, цётку Марыся?

— Не бойса, не бойса — ведаю ўсенько, што мне ведаць трэбо! А нават мо ведаю і больш, не лічы мяне, пляменнічак, за дурную!

Кабета ўставілася ў яго вачыма, вытрывала так хвіліну ды бытта пайшла з казырнога туза:

— Ад Басі буфетовай! Яна, пара табе ведаць, сваячок, кліночкі да маяго Франака падбівае, таму і да мяне часто лётаць пачала апошнія тыдні — з буфета тое-сёе прыносіць. Дзеўка паспела і, вядомо, баіцца, каб малако не скісло. Ніц супроць яе не маю, хай сабе браў бы. У майго — капейка не запарыцца, а з гэтай жонка, напэўно, выйдзе гаспадарлівая. Дай ты сам, Уладзік, веры — парэжа ў сталоўцы лімон на дзесяць шклянак чаю і шчэ цэлаго паўлімона дахаты прынясе! Мо скажа хто, і брыдко так рабіць, але ж памяркуеш з другого боку — а хто прызваіты ў тую сталоўку цяпер ходзіць, Уладзік, хату сваю маючы? Усе нармальныя людзі дома сталуюцца, а туды ідуць — каб выпіць. А калі ўжэ такі каўтне той брыдоты, то якая розніца яму, што падаюць!.. Ну і дзе ты, Уладзік, бачыў такія граблі, каб граблі ад сябе?!. Зыск у сталоўцы сваёй мае — сям'ю заводзіць ужэ можа!.. А ведаеш, гладкая дзеўчына, з белым і поўным целам! Бровы цёмныя, вочы тыя — аж гараць, а грудзі — добрыя бомбачкі! Такая і дзяцей цыцкай выкарміць — не тое што іншыя пстрычкі: адно родзіць і ўжэ саджае малое на іскусцвеннае, ужэ адлучае, ужэ ў раток яму тую хімію піхае! То і мужык будзе такой трымацца, а не лётаць за чужымі спадніцамі, і малое на правільную дарогу накіруе. Бо мой Франак чаму можа наследніка навучыць? Хібо што — на пень брахаць!

Па вачах кабеты было відаць, як цётка хвіліну думае ды сумленна мяркуе — так і гэтак.

— Мо толькі крыху залішне мондрая. I голас у яе занадто вішчаты ды сама вельмі траскатлівая — жаба ў яе на языку не спячэцца, не-е, языком гэтым аперазацца лю-убіць!

— Але ж дзе, Уладзік, цяпер знойдзеш ты нявестку, якімі былі калісьці мы з тваёй мацерай! Дзе зараз такую падыскаць? Вывеліса добрыя — нарыхтык!

— Кажуць, добрых мышы паелі, цётку Марыся!

— Табе смешачкі, а я — сур'ёзно! Ой, хай набяжыць на памяць, пра што гэто я пачала... Ага! То буфетова казала, Лаўрэн, прыехаўшы сюды другі раз, у сталоўцы палуднуваў і мужчынам зафундаваў па добрай чарцы. Тыя падпілі і давай яго таксамо распытуваць. А ён — што?

— Ну?

— А — нічого! Бомкнуў толькі ім: «От, як гаварылі калісь, кожны мае сваю вош, што грызе!» ды зноў — бы вады ў рот набраў. Адно — Бася кажа — твар яго выцягнуўса, весь аж счарнеў. Так насупісто і прасядзеў. А калі бавіў час у Крапакоў і касавокая Хвядора пачынала яму цвярдзіць, што гэтак фартово выглядае, бо яму ў горадзе надто шыково жывецца, твой бацько так на Хвядору паглядзеў, што бабе адразу заткнуло.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x