«Падумаеш! Фарбы цяпер па магазінах — навалам, і яна — за капейкі!»
Стаяла абсалютная цішыня. На падворках і вуліцы — ні душы. Заснежаныя дахі, садкі і палі дыхалі спакоем, дабрабытам і ладам. З цёплага салона машыны малады Маркевіч з нейкай сумнай тугой доўга разглядваў усё надта знаёмае, і яму ўжо здалося, што ён адгэтуль ніколі і не выязджаў, а варта толькі ўключыць газ, націснуць на педаль — і праз хвіліну-другую яго машына ўскочыць на бацькаў падворак.
Мільганулі, як цені, урыўкі ўспамінаў.
Злева ад дарогі да самага Нёмана бялела вялізнае прасцірадла вясковага выгану. Божа, колькі ён, пасучы кароў, на выгане гэтым правёў з Паўлам ды з іншымі вясковымі хлопцамі дзён — ад ранняй вясны аж да позняй восені і кажнюткі год! Большую частку сваіх гадоў потым правёў у абласным горадзе, а напэўна столькі не ўбачыў цікавага ды хвалюючага, як на гэтым, здаецца, зусім голым бубне.
Якраз во тут ён не раз і не два стараўся зразумець дзіўную з'яву — чаму, калі кінеш гатаванае яйка ўверх, яно ўпадзе на поплаве і не паб'ецца. Запускаў угору з усяе сілы — яшчэ і яшчэ, а яно — нават не расколецца.
Менавіта на гэтым поплаве Уладзік дражніўся з бабулямі, што таксама выганялі на пашу свой статак:
«Цётко Хрысціна, паглядзіце, а вашыя каровы дагары плячыма ўсе пасталі!»
«Ма-ацер божая, сыно-ок, дзе-е?!.»
«А во-о!»
«Цьфу, гіцлю!»
«Вы пе верыце?! Праўда, яны плячамі дагары стаяць! Прыглядзе-цеса да іх адно — бачыце? А унь рапуха вылезла з зямлі і ў вашай пярэстай — малако ссе!»
Бабка гналася за ім ужо з кіем:
«У мяне сэрцо ад страху зайшлоса, а яму — смешачкі?! А на, а на, а на!..»
Ён паддаваўся, як малой:
«О-ой, баліць! О-ой, цётачку, дальбух, больш казаць такога ніколі не буду! О-ой, баліць, баліць, баліць!»
«Скажу твайму бацьку, заменак, і Лаўрэн за фіглі, што тут на паствіску вычаўпляеш, шчэ дабавіць!»
«Я вам кароў папасу — толькі яму не кажэце!..»
Уладзік усміхнуўся ўспамінам.
Ужо цалкам супакоены, адпусціў тормаз ды пакаціў уніз шукаць гэтага самага бацьку.
Ля аўтобуснага прыпынку трапіў яму на вочы Крапак з сумкамі. Пакурылі. Пагаварылі пра падвор'е. Тое-сёе ўспомнілі. Абмяняліся навінамі — хто замуж выйшаў, хто ажаніўся, хто выехаў ці пайшоў да войска. Уладзік старому паабяцаў завезці ў горад сумкі. Запісаў адрас, куды іх скінуць. Але пра бацьку і дзядзька Зміцер нічога сказаць не змог. Аднойчы з горада ехаў, маўляў, са старым у аўтобу-се. Праз тыдзень паабедалі разам у сталоўцы, пакаштавалі смажаных карпаў, і стары тады начаваў у Крапакоў, бо зрабілі «па сто грамаў» — бацька не адважыўся ў такім стане адпраўляцца на ноч у дарогу, ды і Хвядора Змітрукова не захацела яго адпускаць — схавала нават Лаўрэнаву куртку і выдала толькі раніцой. А на світанні паснедалі, яшчэ і пагутарылі пра дзяцей, пра ўраджаі, надоі і жыццё, пахваліліся ўнукамі, папалітыкавалі крыху. Абое Крапакі затым правялі госця да аўтобуснага прыпынку. У касіркі выбралі яму самае лепшае месца, дачакаліся машыны, пасадзілі старога нават у аўтобус ды прасачылі, пакуль машына не знікла на «закрэнце». Болей стары ў вёсцы пе з'яўляўся.
Ну і галаваломка — куды ж бацька мог падзецца?
На ўсялякі выпадак Уладзік адправіўся на могілкі. Там пастаяў, паслухаў, прыгледзеўся, поўнымі грудзьмі ўбіраючы свежае паветра.
Перад ім усё было пакрыта ілыбокім, добра ўжо зляжалым снегам. Трэба было прыкласці не абы-якія намаганні, каб сабе ўявіць, што пад гэтым белым пакрывалам ляжыць зямля, якая праз пару месяцаў буйна зажыве, заквітнее ды напоўніць ваколіцу духмянасцю. Уздоўж і ўпоперак снег перакрэслілі шматлікія ланцужкі птушыных слядочкаў. Могілкі цяпер праглядваліся наскрозь, а ў канцы іх жаўцелі, нібы тоненькія кветачкі, свежыя крыжы і тумбы. Ад лянівага ветрыку слаба калыхаліся галінкі дрэў, а лёгкі шумок наводзіў санлівую тугу і супакойваў. Усё тут было надта звычайнае. Даўно-даўно знаёмае. Усё ў гэтую пару года — вельмі нецікавае. На бацькаву прысутнасць абсалютна нішто не паказвала.
Малады Маркевіч пераступіў агароджу ды выглянуў на свой хутар. Бытта ў чужой мясцовасці паўзіраўся на знаёмую з дзяцінства хату з хлеўчыкамі, калодзежам і прысадамі. Кінулася ў вочы — толькі бацькава хата стаіць па-даўнейшаму: ні рамы вокан, ні сцены, кі платы непамаляваныя. Што ж, старому і так было добра, а новы жыхар яшчэ прыжываецца.
Раўнюткае поле перад Уладзікам пакрываў белы прасцяг. Там-сям цямнеў па ім буры налёт сажы з гродзенскай ЦЭЦ-2, да якой адгэтуль па простай лініі — кіламетраў сорак.
Читать дальше