Аляксей Карпюк - Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Асляпіла ўсіх бліскавіца. У косы смальнуў пярун і Вацлава са шваграмі пабіў. Адразу. Ні адзін з іх нават не варухнуўся. З усяе кампаніі ўцалеў адзін п'яніца, Аляксей, хоць і ў таго потым на назе адваліўся палец.

Таку Зялёнай Даліне пасля вайны стала раптам яшчэ аж тры ўдавы. Але столькі пра той выпадак ужо гаварылася, столькі бабы выплакалі слёз, што цяпер ні ён, ні яна нават не ўспаміналі пра яго. Адно падумаўшы пра адно і тое самае, Марыся, а за ёю і дзевер цяжка ўздыхнулі.

Крыху памаўчалі.

— Жыў бы мой Вацак, то, няпраўда, удваіх мы рогі Франку абламілі б...

— Што зробіш, калі так атрымаласа...

— А ведаеш, дзевер, я таксамо спадзяюса, вельмі надзеюса і надто бога малю, каб так было,— жонка яго абкруціць і чалавекам зробіць. I патрэбная яму не такая, што вады ў лыжцы не замуціць, а — з характарам. Шчэ і не абы-якім характарам! Зубы патрэбны на яго до-обрыя!.. I табе прызнаюса, ужэ тут адна да яго прыглядуваецца і так, і гэтак, воко на яго трымае і да сябе прыманувае, забягае часамі да мяне лашчыцца...

— О?! А ты — бяду-уеш!

— Ды ашчэ і мой век не ўвесь выйшаў. Надзеюса ашчэ і самой пакрысе ачомацца, на ногі такі ўзняцца і дабрацца да гэтаго гунцвота. Быць таго не можа, каб я не адгайкаласа ашчэ! Толькі ж цяпер гэты высакосны рок, каб на яго ліхо, каб на яго,— так старых людзей і косіць, так і сячэ, так і падцінае!..

Залвіца суцішыла голас:

— Дай ты веры, Лаўрэн, столькі на вёсцы за лето, восень і вясну памерло, столысі іх на могілкі адправілі — аж страх чалавека бярэ, калі перабіраць пачнеш!

— І маладыя паміраюць, Маня... Жанчына абурылася:

— А ты думаў — з-за чаго яны гібнуць? Сытае жыццё чалавека псуе!

— Чорт іх ведае, што іх псуе...

Сваячніца гаварыць яму не дала:

— Не дазволь чалавеку папрацаваць у асалоду, да сёмаго поту, да знемажэння — ураз і акалее! А маладыя цяпер — так! Некаторыя стараюцца надто смачно паесці. Вельмі много п'юць, ды ўсё — каньякі, шампанскія, бальзамы, вэрмуты! Да гэтага надто падкія — калі не вып'е каторы, у яго аж чэрці пад каўняром калдычуць! Усе амаль кураць — нават бабы! Іншыя любяць гаварыць няпраўду, а да работы лякуюцца! Пэтлахі такі запусціць і — тыднямі выдрындоўвае, затое рабіць яму німа калі! Шчэ крадуць цяпер як! А з-за гэтаго — што? Сам ведаеш, не трэбо табе і тлумачыць! Цело нават ў здаровым чалавеку робіцца рыхлым, бы той кісель ці — жабін жур, у ім цэлымі клубамі чэрві заводзяцца! А што, думаеш, робіцца ў гэты час з душой? А душа зморшчыцца на высушаную грушу ды, вядомо, пачынае псавацца! Гніе-е, гніе-е, гніе-е, і малады ўжэ — брык і гатовы! Ляжу я сабе тут і не раз думаю — добро, калі няма таго свету! А калі ён е? Як усе яны перад богам на небе стануць, што яму скажуць?

Лаўрэн паблажліва ўсміхнуўся.

— О, шчэ ён і крывіцца! Мо — няпраўда? А-ай, і сам пра маладых усё добро ведаеш, што я ўзяласа разводзіць табе па-бабску!.. Нашае пакаленне жыло, Лаўрэне, зусім не так — мы з табой загартаваныя! А во, сыпацца як пачалі... Аднак, здаецца, дзякуй богаві, праносіць ужэ... Пасля Кавальцоваго Макара не чуваць, каб хто зноў меўса ТУДЫ зысці... Дый, я кажу, мой век ашчэ не ўсенькі выйшаў! Да рускаго Новаго року засталоса тры тыдні — зусім-зусім не веле, дацягну мо дасць бог як-небудзь. Мне б, Лаўрэне, толькі да мясаеда! Вучыцелька абяцала ашчэ якіясьці травы надто памоцныя. У медпункт, казалі дзяўчаты, загранічныя зашчыкі[ 58 58 Уколы (мясцовае). ] надто важныя прыбудуць. А ў Сямірэнках, кажуць, файны знахар аб'явіўса — выслухаць чалавека ўмее, а руку мае да таго лёгкую, што ўсім-усім людзям дапамагае, шчэ як дапамагае! Не ўпрашу свайго абібока пад'ехаць на яго грузавічцы — вучыцельчын мужык, што чырвоны трактар водзіць, на сваіх «Жыгулях» мяне падкіне ў Сямірэнкі!.. Дый, што ты не кажы, хутко ўжэ настануць і велькія халады. А ў мясаед зіма — на мароз, сонцо — на вясну! Зямля тады ўсміхацца пачне да сонца, сілу набіраючы, а там, як ты сабе хочаш, гарачае лето зноў прыйдзе.

Заўважыў Лаўрэн, што ад хвалявання ў сваячніцы на твары выступіў нездаровы румянец колеру сырога мяса і затрэсліся два абвіслыя мяшкі паабапал падбародка. З сумам сабе адзначыў — перад ім ляжыць ужо не жылец на гэтым свеце. Не мясцілася ў Лаўрэнавай галаве, што гэтая чалавечая знямоглая істота ў студзяністым хісткім целе мае яшчэ нейкую там кроў, звычайныя людскія жаданні і нават — смех і гора! — збіраецца ўзняцца неўзабаве на ногі ды караць шалапутнага сына.

Як яна нагадала нечым Нінку!

3

— Ну, во, усё нутро, дальбух, перад табой вывернула. дзевер!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x