Аляксей Карпюк - Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— То нашто табе з-за такого гіцля ўбівацца? Го-о, маеш з-за чаго сабе галаву дурыць — сябе глядзі! Радзіла на свет, выгадавала, падняла на ногі, дарослым стаў і — як сабе хоча!

Сваячка непрыязна апякла яго вачыма:

— Доўго думаў?

— А што?

— Для каго — гіцаль, але ж не для мяне, дзевер, хоць і сама так часамі яго абзываю! Для вароны, Лаўрэн, вараня белае, а для важыхі важаня мякенькае!

— Але, маеш рэхт, дальбо. Так яно і е...

— Дый я ўжэ, вядомо, па-бабску занадто нагаворваю! Не-е, не такі ён, мабыць, і прапашчы! Ён — не гультай! I не якая-небудзь маруда — калі за што возьмецца, работа ў яго руках аж гарыць!

Марыя не без гонару паказала за падушкамі адмысловы пульт.

— Толькі зірні сюды, Лаўрэн! Гэты шпянёк пацісну, і ў мяне ў велькай хаце электрыка ўключыцца. Ад гэтаго — на кухні. Гэты, чырвоненькі,— на цілівізар. А чорны — на электраплітку, бо яна ж у мяне пад ложкам стаіць, каб сама ваду мяняла ў грэлках, калі нікого паблізу няма. А тут націсну шпунцік — і дзверы з сяней на двор штось ужэ так зарыглюе, што ніхто не адчыніць, каб невядомо як стараўса! I люфтачку адгэтуль магу адкрыць ды зноў зачыніць! А ўсё ж трэбо было прыдумаць, усенько змаздыгаваць, каб яно работало, як, па-твойму, правільно разважаю? Правільно! Ба-ачыш, кепалы мае, чорт яго не бра-аў!

Збіраючыся з думкамі, крыху памаўчала.

— Прыдумалі б ашчэ адзін файны камбінат і на гэто, бы зрабілі для тае бялізны, каб чалавек толькі замэльдаваў, куды трэ, і камбінатаўцы адразу самі за такім дрыцкіным, як мой Франак, сачылі і не давалі яму разгону!

— Кажаш ты, Марыся, быле што. Глупство гаворыш. Такого камбіната не зробяць нігды.

— Чаму так мяркуеш? — з недаверм узняла вочы на сваяка старая кабета.

— А як — сама падумай?!

— Няўжэ-э?!— вельмі засмуцілася.— От, шчэ буду галаву ламаць, як! Столькі цяпер вучоных развялоса, разумных надто, і яны ніц не змогуць?

Хвіліну аб нечым разважала.

— Ці вучастковаго міліцыянера мне папрасіць — свой жа хлопец служыць, з нашым Франакам нават да школы хадзіў. Бо і на чорта пярун е, наш вучастковы не аднаму ліху даў рады — ты ж яго сам ведаеш, вільчукоўскі хлопец, са шляхты!

— Кінь гэто, Маня. Нават і міліцыя да кожнаго п'яніцы ці фулігана прыставіць чалавека не можа.

Кабету агарнула роспач.

— Для чаго ж ім палучкі велькія даюць і мацыклеты з калыскамі, для чаго ў мундуркі, як у дзятлаў, паапраналі, радзівы на спружынках паначаплялі — усё ж гэто грошы, напэўно, не абы-якія каштуе?!

— Пустое, Манька, гаворыш,— тлумачыў цярпліва, бы малой, Лаўрэн.— Потым мо і на гэто ліхо людзі спосаб знойдуць і рады будуць даваць. Напэўно — знойдуць.

— От, велькая мне радасць, што будзе потым! Ты кажы пра цяпер!

— Цяпер — ніц не скажу. Покуль што — кожны на сябе пярэвяс-ло круціць. Лепш — ажані.

— А як жа! Зара такія дзеці, што бацьку з маткай так табе і паслухаюцца! Хутчэй! Я не змагла выперці да калодзежа, каб мне лёд ломікам скалоў! і во, з-за гэтаго неслуха ляжу тут каторы месяц, спаралізаваная, бы тая кукалка! Ляжу ды выглядаю, каб хоць хто злітаваўса ды зайшоў, а ты прапануеш — аж такое! Дай ты веры, Лаўрэне! Казаць яму ажаніцца — што гарэхі на купал масалянскай царквы кідаць!

— Але, цяпер яны такія...

Задумаўся і Лаўрэн. Праз хвіліну:

— Нічого, швагерко. Сам на якую-небудзь нарвецца,— уздых-нуў.— Абкруціць рызыканта як міленькаго. А табе трэ было з Вацакам думаць, як Франак папярок лаўкі ляжаў!

— Каб той розум наперад, што прыходзіць пасля, хэ-э, дзе-е-вер!

— Во-во, заўша так.

— Тады пашто нам языком малоць дармо? Я ж цябе пра выйсце пытаю!

— Вядомо, якое яно можа быць: трэ супакоіцца ды цярпець, зубы зашчыміўпіы.

— Дзе-евер, што ты такое гаво-орыш, гэто ж — сы-ын мой, крыві-інка мая адзі-іная, як супакоіцца маю, ты паду-умаў пра такое? Дай ты веры, Лаўрэн, нават тая лядашчая курыца за сваё цыплянё хвалюецца і перажывае!

I сваячніца загаварыла ўжо праз усхліпы:

— Так цяпер харашэ зарабляюць, файно так апрана-аюцца і мо-оды глядзя-аць! Столькі цяпер тава-ару ў магазінах! Такая цяпер жы-ызня ўсюды пайшла! Якія гро-ошы выганяюць, якія грошы трымаюць на кні-іжках! Такія пасталі ўсе здаво-оленыя, разу-умныя, чы-ыстыя, мажныя і прыго-ожыя! Так усе далёко пайшлі-і! Куды толькі ні пасылаюць дзяцей сваіх зара вучыцца! Куды толькі самі ні егдзяць — і ў Польшчу, і на курорты, і ў Маскву, і за Маскву!

Марыя аж хапілася за галаву:

— Бо-ожа ж мой бо-ожа!.. Лаўрэнку, скажу табе па шчырасці — надто ж хочацца, каб і мой сын сярод іх быў не горшы! Каб і яго, дурня, людзі паважалі, каб і ён жыў разам з усімі! Калісь, як помніш, любілі ў нас казаць — ке кожная саломка ў куль ідзе. Вядомо, тонкую ці пакрэмзаную — выкідвалі, каб куля не псавала. I во, тваё роднае дзіцятко людзі ад сябе адпіхуваюць, бы тую збэрсаную саломінку,— ведаю, дзевер, напэўно знаю, што не любяць яго! Махінатарам абзываюць і цваняком, падумай! Слухай усё гэто мне, во! Ах, чаму на мяне аж такое няшчасце, дзеверку! I як мне такое перажыць, як мне вы-ытрываць, гы-гы-гы-гы-ы-ы-ы!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x