Аляксей Карпюк - Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маршчыны яе раптоўна напоўніліся такімі буйнымі слязамі, быт-та над тварам яе адкрыў хто кранік з вадой. Узмок і пацямнеў адразу нават каўкерык яе крэмавай кофты, узмок і пацямнеў край падкоў-драніка.

— Не плач, Марыся, сціхні! Лепш падумай, што ты мне натрэліла тут! Чаго ты толькі не намалола! Хібо ж людзі — кулі саломы? Ты адно добро прыглядзіса вакол сябе — што ні чалавек, то і свае мухі мае!

Прыціхлая ад плачу кабета ўзглянула на сваяка, нібы штосьці ўспомніўшы.

— Мо і праўду кажаш...

— Напэўно, не сумнявайса! А як супакоіцца? Вельмі просто. Успомні нас, маладых, Такія ўжэ мы былі праведнікі і цацы? Я, калі быць шчырым, бацькоў шанаваць стаў адно пасля іхняй смерці. А ты мо такім анёлам, думаеш, была і так іх слухаласа? А твой нябожчык, Шмігельскі? Успомні, успомні! Падмёткі на хаду ў людзей твой гаёвы адрываў! Які ўжэ Вацак да дзевак быў ласы, а да выпіўкі — найзаяд-лейшы з усіх! Бывало, нап'ецца, вылезе на вуліцу і каго, слабейшаго за сябе, спаткае — трах! трах! трах! — па мордзе ды радуецца! Аднак вуздэчку на яго ты нябось падабрала.

— Але, праўду кажаш — найзаядлейшы,— адразу павесялела ка-бета, агорнутая ўспамінамі.— Часамі як надыдзе ўсё тое мне на па-мяць!.. Цяпер часто як падумаю, які мой палячок быў самавольны, што мне тая вуздэчка каштавала, што я намэнчылася,— госпадзі, Ісусе!

— Ну, во, сама бачыш — падабрала.

— I Франак у бацьку ўдаўса. З твару — не скажу, зусім падобны да мяне з Нінкай і на тваіх старэйшых, а характарам — выліты татко.

Хвіліну аддавалася прыемным успамінам.

— Спяваць любіў і ноту меў добрую... Любімая Вацкава песня шчэ і дзісь у вушах стаіць...

Нечакана зацягнула сабе пад носам:

Казала мі пані матка
Яблушэчка тшонсць,
Влецял ці мі под кошулькен
Не цнотлівы хшоншч
Я от страху поблядла,
З галэнзім на сэнк падла...

— О-ой, Вацак быў ласы, о-ой, ла-асы-ы!.. I Франак такі ўдаўсо. Толькі з твару — іншы... Бо нядарам людзі гавораць — якое дзераво, такі клін, які ойцец, такі сын, дальбух ты мой, праўда! О-о, праўда!

— Чаго ж цяпер ойкаць і чаго плакацца? Тупо выкавана, Марыся, навастрыць надто цяжко.

— Во-во! I мой вырас пад небо, а дурань што трэбо. О-ой, дурны, ой, негадзі-івы! Дый я не першая з ім. Шчэ старыя людзі, памятаю, любілі казаць: малое дзіця — галава баліць, а вырасце — баліць сэрцо. Так цвярдзілі, бо перажылі рыхтачкі такое, што і ў мяне атрымліваецца — напэўно перажылі, бо прыдумаць і гэтак сказаць — не прыдумалі б! А паслухаць цяпер вясковых — кожная баба на сваіх скардзіцца! Я тады ўспамінаю маму. О-ой, таксамо ўбіваліса за нас, за мяне і братоў маіх — не дай бог як! А калі тато іх лаялі, што лішне ўбіваюцца, мама тату казалі: «Змоўкні, Пятрук! Нешчасліва тая матка, што не гаруе за сваё дзіцятко!» Так было за даўнім часам! А калісь людзі мілей жылі, адны адных уважалі!

— Ну, так чаго ж ты, Марыся, у чорта хочаш, я ўжэ і не ведаю!

— А ніц не хачу!

— Даўно б так!..

— О-ох, мацер божая, усе святыя, як мне давесці гэтае боўдзіло да тае пенсіі, да яе яму шчэ та-ак далёко!

— Але, малады шчэ ў цябе надто...

— А найгорш, што я — адная!.. Адная-адзіношанькая — ужэ каторы рок!..

З лёгкай злосцю на сябе:

— I скажы ты, Лаўрэне, нада мной як бы хто павесіў праклён на ўсё жызню — няўжэ і паміраць з ім буду?! Век пражыла, а як на свінні праехала, столькі гора перажыўшы!

У параўнанні з ляснічым Куксам, якога на вёсцы калісьці баяліся ды ненавідзелі, гаёвы Шмігельскі быў як свой. Зялёная Даліна з пэўнага часу за яго нават стала перажываць. Бо Вацак, як казалі на вёсцы, «утрэскаўся ў Марысю, бы чорт у сухую асіну», але маці лесніка — фанатычная і дурная каталічка — не давала сыну дазволу браць з праваслаўнай шлюб. Цягнулася гісторыя некалькі гадоў.

Апынуўшыся потым у Карагандзе на высяленні з Лаўрэнавым братам, абодва хлопцы ў 1943 годзе напрасіліся да польскага войска. Юзік Маркевіч пад Варшавай склаў галаву, а зялёнадалінскі гаёвы пасля перамогі з поўнай грудзінай новенькіх крыжоў з'явіўся на вёсцы і адразу згуляў вяселле.

Вацлаў зноў прыняў Бабій Гай. Здавалася, цяпер яму жыць з Марысяй ды радавацца.

Гадоў з пяць пасля вайны мужчыны касілі ў прынёманскай пойме асаку. Наляцелі хмары, і хлынула навальніца.

Як звычайна ўзрадаваныя бываюць мужыкі пад цёплым нечака-ным дажджом, і павесялелы Вацак пабег да стажка з сенам, дзе ўжо хаваліся абодва Нінчыны браты з п'яніцам Аляксеем, якога тады яшчэ Амэрыканцам называць не дадумаліся. Шмігельскі ўваткнуў глыбока чаранок касы ў балота побач з косамі сваякоў ды палез да мужчын прыкурваць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x