Аляксей Карпюк - Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Толькі цяпер, калі вочы прызвычаіліся да паўзмроку, Лаўрэн разглядзеў добра швагерку і спалохаўся.

Бледная, рыхлая і сырая скура перад ім трымала яшчэ ў добра яму знаёмых абрысах чалавечую плоць. Але пры кожным руху калекі гэтая плоць пералівалася, бытта вадкасць. Марыя ж была такой здаровай і віднай кабетай. Яна ж не толькі гродзенскаму пану калісьці морду разадрала — З ёю лепш было не задзірацца, калі не хацеў трапіць ёй на язык.

Калісьці ў такую самую пару года на ферму да іх завітаў мажны начальнік з жоўтым партфелем. Страху ён да гэтага нагнаў свінар-кам, і ў кароўніку загадчык фермы чакаў яго з непакоем. Завітаў начальнік да іх і давай прыглядацца да бітонаў, ручнікоў, цадзілак і нават — да рук даярчыных. Правяраў шкалу на малакамеры. Перабраў і пераважыў усе гіры. Праверыў вагу і нават — ізаляцыю на правадах. Яшчэ і папстрыкаў уключальнікамі. Прыдрацца не было да чаго, і тут ён успомніў нарэшце — трэба ж за нешта і пахваліць людзей. А за што? Набычана пахадзіў, пахадзіў яшчэ крыху па кароўніку, папрыглядаўся дый кажа:

«Гм, на двары — такая макрэнь, а ў вас тут гэтак суха!»

Марыя, не задумваючыся:

«Сухо, а няўжэ! Але паглядзі, пан-таварыш, якія ў нас усіх мокрыя лбы — не тое што ў цябе! Бо мы бэйсаць так па вёсцы часу не маем!»

Бабы захіхікалі. А рэвізор адразу бытта ростам паменшаў ды — задам, задам, задам падаўся да дзвярэй і непрыкметна знік.

Доўга на ферме ўспаміналі выпадак ды ганарыліся сваёй даяркай. Калі ж прыязджала якая-небудзь камісія, загадчык з той пары спатыкаць гасцей пасылаў толькі Марыю і ніколі не каяўся — гэтая няпрошаных спадарожнікаў справаджвала хутка.

Няўжо перад ім тая самая жанчына?

Тым часам сваячніца скорагаворкай сыпала:

— Добро, дзеверку, ой, як файно, што ўздумаў пра мяне ды завітаў у мой дом! Бо Франак, гіцаль, каторы дзень не з'яўляецца — знік некуды, і годзе! А прыйдзе — мало толку! Як з апалу, уварвецца ў хату, кіне што-небудзь на зубы, памяняе майку, трусы ды зноў кудысь прэцца!

Раптам занепакоілася:

— А ці добро табе на гэтым табурэце сядзець? Крэсло унь сабе вазьмі!

— Буду ўжэ тут, якая розніца...

— Рабі як сабе хочаш — будзь як у сябе дома!.. О-ой, які маладзец, што заглянуў, бо так хочацца пабачыць хоць якога сваяка, блізкаго і роднаго чалавека, хоць перакінуцца з ім слоўцам, а іх у мяне мало, і ляжы адной!

— У цябе ж самы галоўны — сын!

— О-ой, Лаўрэнку, пра што ты?! Ці дасі ты веры — мяне не так ён, як чужыя людзі даглядаюць, велькае ім усім дзякуй! Учора балон з газам памянялі мне газавікі. А старшыня — ах, які ён у нас людскі чалавек, каб яму бог даў здароўя! — брыкету свежаго цэлую машыну прыслаў! Заўчора з «Быткамбіната» чыстую бялізну прывязлі, то во, адразу і памяняла: ляжу на ёй, бы тая пані Вішпінгова, а згомтаную — у сцірку забралі! Даяркам палікмахера маюць прывезці, то заказала, каб і да мяне завялі!

Тут сваячка з несвядомым какецтвам пакруціла галавой ды на манер, як рабілі даваенныя гродзенскік паненкі, а Марыя ад іх пераняла, напэўна,— падбіла сабе далікатна за вушамі валасы — спачатку адной жменяй, затым — другой.

— Бы той магнатцы табе патураюць! — не ўстрымаўся ад здзіўлення сваяк.

— Яй-бо, патураюць! Абяцалі цілівізар яшчэ да вечара з рамонту вярнуць! Паштарка нават пенсію прывязла на ровары і выдала! А толькі што вучыцелька са школьніцамі мяне навясціла: паршуку цеста занеслі, курачак мне павыпускалі -— хай палазяць на падворку па чыстым паветры крышку ці хоць пастаяць пад акапам на адной назе, і ўсё нясціса лепш будуць! Дзяўчаткі, каб яны ўсе раслі здаровыя, печы заадно напалілі, а то да ранку сырасці надуло мне ў кожны вугал. Мела хэнць на яечню, то насмажылі на масле, добро мяне накармілі і во гэтых самых халерных грэлак наставілі — ляжы, бабо! Шчэ потым нават мокрай анучай пагвэздалі падлогу!

Падумаўшы з жахам аб сваіх ботах з граззю, Лаўрэн зірнуў уніз. Сапраўды, у памяшканні было прыбрана. Нават віднеліся свежыя сляды ад вады на дошках падлогі, ад чаго велькая хата і мела святочны выгляд. Толькі ў кутку, пад абразамі бязладна горбілася нейкае ламачча, але ў паўзмроку нельга было разабраць.

— О-ой, Лаўрэ-эне, пойдзеш назад, то абавязково зірні за мой хлеўчык і правер, ці дзеці часамі не выкінулі на-сметнік скарлупіны ад яек! Шчэ куры, заразы, знойдуць, а потым яйкі свае пачнуць дзяўбці!

Ён добра памятаў, як некалі сам чытаў абедзвюм сёстрам з насценнага календара параду гаспадарам і гаспадыням — наадварот, курам скарлупіны ад яек трэба якраз і даваць, пакрышыўшы, бо інакшу дамовых птушак вапны не хопіць у арганізме, і яны тады пачынаюць несці бурхлі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x