– Тод дэр Хэксе – смерць ведзьме!
– Хэксе інс фойер – ведзьму у полымя! – цяжкім балючым звонам адбіваўся ў галаве Сварга вынесены плошчай прысуд любай.
– Ніхт–ніхт! – патанаў у людскім гулу голас пажылога нямецкага мана[ 25 25 мужчыны
], што сгорблена стаяў непадалёк ад памоста – як відаць, бацькі Марты.
– Тод дэр Хэксе! – працягваў дружна раўці здзічэлы натоўп. – Хэксэ інс фойер!
Да кучкі галля на памосце пачаў марудна набліжацца кат–манах з пылаючым факелам у руцэ. Сварг маланкава агледзеўся ў пошуках выйсця з нечуванай бяды.Скінуць з сябе балахон, уварвацца з мячом на памост, аслабаніць любую? Збоку ад натоўпу прыцішана стаялі коні спешаных нямецкіх рэйтараў. Але падыход да памоста ахоўвала каля двух дзесяткаў узброеных варожых крыгераў. Нават калі ён і праб”ецца праз іх цесны строй да Марты, то ўсё роўна не ўратуе яе, тут жа атрымае стралу ў спіну. У адчаі Сварг звярнуў позірк да любай. Вочы дзяўчыны ў пошуку спачування і міласэрнасці трывожна бегалі па разгарачаным натоўпе. І раптам іх погляды сустрэліся. На імгненне ў пацямнелых карых дзявочых вірах успыхнулі святло і пяшчота. Кат–манах тым часам працягнуў свой страшны факел да сушняку, і тонкае галлё ахапіла пякельнае полымя. Марта ў спудзе зірнула на яго і зноў паглядзела на Сварга.
– Страляй у мяне, Міхась! Разумееш? Шісэ ауф міхь, Вольф Міхась!..[ 26 26 Страляй ў мяне, Воўк Міхась!
] – пачуўся ад ганебнага слупа ўмольны дзявочы прызыў.
Разведчык колькі імгненняў вагаўся, потым у адчаі намацаў пад балахонам лук і з болем ускінуў яго. Вострая страла патрапіла ў самае сэрца Марты, босыя ногі якой ужо лізалі гарачыя языкі полымя. Светлыя вочы дзяўчыны заплюшчыліся, непакрытая галава з густымі распушчанымі валасамі ўпала на сцішаныя грудзі.
Натоўп, што быў наўкола Сварга, на нейкі час анямеў. Потым узарваўся напужаным жывёльным ровам:
– Вервольф! Хір іст Вервольф!..[ 27 27 Ваўкалак! Тут Ваўкалак!
]
Скінуўшы з сябе балахон, Сварг выхапіў з ножан меч і рынуўся скрозь натоўп, які ў спудзе расступаўся перад ім, да варожых коняў. Стрэлы нямецкіх крыгераў, што прыпознена паляцелі вершніку ў спіну, які паганяў рыссю каня да выратавальнага лесу, злавілі толькі віхурыстую конскую грыву.
Калі Сварг са змрочным счарнелым тварам дабраўся да стана атрада ў глыбіні бору, той ужо поўніўся харугвамі мужнага князя–ваяводы Давыда, што тайнымі сцяжынамі падышлі да разведчыкаў.
На золку ліцвінская дружына нечакана напала на вотчыну нямецкага рыцара фон Верга. Палаў узяты раптоўным штурмам бург. Чорны густы дым слаўся і над варожым дорфам. Сварг, уварваўшыся ў паселішча ў першых радах вершнікаў, спачатку зарубіў мячом нямецкага светара, што выскачыў ў страху на вуліцу з кірхі. Потым ён скіраваў свайго рыжака да дома Марты, што стаяў на ўскраіне пасялення. Спешыўшыся, паўстаў сцяной ў браме, не дазволіў воям разрабаваць гаспадарку, прыхінуўшы да сябе малую сястру каханай, што выбегла да яго ў кашулі з будынка.
Калі ўсё скончылася, дзяўчынка адвяла яго да свежага адзінокага землянога грудка пасярод лугу. Пяшчотна паклаўшы на яго пудзіла ваўка, бы сваё сэрца, ён моўчкі стаяў ля апошняга прыстанку любай і ад невыноснага болю ў грудзях ледзь стрымліваў слёзы.
Быццам зразумеўшы, што гаспадару патрэбна як мага хутчэй ісці ад гэтага страшнага месца, да разведчыка наблізіўся верны баявы конь і прызыўна заржаў. Прытуліўшыся на імгнене да мягкай густой грывы, Сварг у скрусе прашаптаў:
– Бывай, Марта. Прабач, што не збярог цябе. Я ніколі не забуду твае дзіўныя ясныя вочы. Бывай, нявеста Вольфа...
Разведчык выцер адзінокую слязу, што скацілася па шчацэ, рэзка ускочыў на каня і, не азіраючыся, паскакаў да доўгага ланцуга вершнікаў, што рухаліся на даляглядзе.
Дружына гарадзенскага ваяводы Давыда, здзейсніўшы сваю раптоўную пагоню ў самае сэрца варожай зямлі, вярталася на радзіму.
Бяда ў дом Надзеі Міхайлаўны прыйшла пад канец восені, калі дрэвы ўжо стаялі аголеныя, а ночы зрабіліся доўгімі і прахалоднымі. Быў пахмурны, з нізкім выцвілым шэрым небам і знобкім паўночным ветрам дзень.Міхайлаўна ў абед, як звычайна, завіхалася на калгаснай ферме. Адносячы цёплы сырадой у невялічкіх бідонах у зборны цэх, яна час ад часу кідала неспакойны позірк праз вузкае сценнае акенца на ўтаптаную сцяжыну, што вужакай вілася з пагорка, дзе стаяла ферма, да ўскраіны вёскі. Час ужо перапаўзаў за поўдзень, але ейнага сямігадовага Петруська са школы штосьці не было відаць…
Читать дальше