– А хто ў Марты ёсць з роду?
– Муці унд Фаці, юнгэрэ швэстэр[ 20 20 Маці і тата, малодшая сястра
], – хутка прашаптала дзяўчо.
– А ў мяне тры браты, – ціха адзначыў Сварг.
– Драй брюдэр? – здзівілася дзяўчына і ўзнялася з капы, дацягнулася да сарафана. – Усё. Мне патрэбна ўжо дамоў.
Разведчык праводзіў дзяўчыну да пачатку бору.
– Я прыду ў лес паслязаўтра, – азірнулася яна на сцяжыне.
– Да сустрэчы, Марта, – ласкава дакрануўся Сварг да тонкай дзявочай рукі.
– Біс бальд, [ 21 21 Да сустрэчы
] Міхась! – злёгку ўздрыгнулі далікатныя пальцы Марты ў далоні разведчыка.
Сварг доўга яшчэ стаяў ля пералеску, зачаравана ўзіраючыся ў вытанчаную дзявочую фігуру, што аддалялася ад яго па ўтаптанай лугавой сцежцы, думаючы пра тое, што адразу па прыходзе харугваў князя Давыда і іх нападу на варожы бург, ён возьме з сабой Марту дамоў, не як палоніцу, а як нявесту. Ці пагадзіцца вось толькі сама Марта?
У прызначаны дзень спаткання разведчык звычна заняў сваё назіральнае месца ў хмызняку, сочачы з хваляваннем за сцяжынай – ці не бачна на ёй такой знаёмай і роднай яму постаці каханай? І толькі час ад часу кідаў лёгкі позірк на далёкі варожы бург на ўзгорку. За колькі дзён назіранняў ён ужо высветліў усё, што павінен быў ведаць аб цытадэлі. Гарнізон налічваў не больш як пяцьдзесят крыгераў, якія паводзілі сябе даволі бяспечна, яўна не чакаючы якогасьці нападу. Знаходзіўся ў замку і ягоны высокародны ганарысты ўладар. Браць прыступам бург патрэбна было з не вельмі трывалай бакавой паўночнай сцяны і пажадана пад покрывам ночы, ці на золку. Усе гэтыя звесткі разведчык паведаміў ужо сотніку. Таму і не зводзіў сваіх дапытлівых воч са сцяжыны, што бегла ад чужога сялення да бору. Калі ж на ёй з'явіцца Марта?
Сонца ўжо ўзнялося на ўсходзе над падпаленай ніткай далягляду, заліваючы нямецкі дорф свамі яскравымі промнямі. На ягонай вузкай вуліцы бачыўся нейкі дзіўны мітуслівы рух нямецкіх манаў.[ 22 22 Мужчын
] З бурга да маленькіх домікаў паскакаў неўзабаве эскорд узброеных варожых рэйтараў. Марты ж на сцяжыне ўсё не было відаць. І Сварг занепакоіўся. Ці прыйдзе яна ў бор сёння?
Неўзабаве ён ўбачыў на сцяжыне хударлявую дзяўчынку, якая бегла ад пасялення ў накірунку бору. У ейных руках нічога не было. Дасягнуўшы пералеску, яна прыпынілася, нерашуча ўвайшла ў зараснік. І Сварг пачуў узрушаны дзіцячы голас:
– Вервольф! Во біст ду? Вервольф! Іхь бін Мартас швэстэр![ 23 23 Ваўкалак! Дзе ты? Ваўкалак! Я сястра Марты!
]..
Дзяўчынка называла сябе сястрой Марты і прасіла яго выйсці. Але чаму яна так хвалюецца? Ці не здарылася штосьці з Мартай? Разведчык устрывожыўся. Зняўшы з галавы пудзіла ваўка, ён выйшаў са свайго зацішку да дзяўчынкі. Тая нейкі час ў спудзе пазірала на яго пашыранымі вачыма, потым, перасіліўшы страх, наблізілася, нервова схапіла Сварга за руку.
– Вервольф! Я – сястра Марты. Яна там, – паказала дзяўчынка дрыготкай рукой на пасяленне. – Ёй пагражае небяспека. Яе схапілі, і манахі хочуць спаліць на вогнішчы. Уратуй Марту!
Ад тупой болі, якая працяла ягонае сэрца, Сварг сцяў зубы. Тут жа ўзяўшы сябе ў рукі, ён ступіў да ўскраіны бору, агледзеўся. Сунуцца ў нямецкі дорф ў сваёй ліцвінскай вопратцы было б самагубствам. На шчасце ён раптам змеціў на дарозе непадалёк ад лесу двух манахаў у доўгіх карычневых балахонах, якія рухаліся ў накірунку паселішча. Сварг паскорыў хаду і нагнаў чужынцаў пасярэдзіне луга…
У пасяленне ён увайшоў ужо у прасторным манаскім адзенні, якое надзейна прыхоўвала пад сабой меч і прыспушчаны да пояса лук. Накінуўшы на галаву капюшон, разведчык наблізіўся да натоўпу, што запаланяў прастору перад высокай каменнай царквой у цэнтры паселішча. Узняўшы вочы на нешырокі драўляны памост, наспех збудаваны ля царкоўнай брамы, ён жахнуўся. На ім стаяла Марта, у белай акрываўленай кашулі, прывязаная вяроўкамі да тоўстага высокага ганебнага слупа. Босыя ногі дзяўчыны агортвала кучка сухога галля. Побач з ёй у чорнай рызе стаяў тлусты святар, ягоныя маленькія вочы злосна блішчэлі, кароткая рука грэбліва паказвала на Марту.
– Хэксэ! – кідаў ён гнеўна ў натоўп. – Зі ферлецтэ Готтэс Гезэц! Зі хаттэ фэрбіндунг міт Вервольф![ 24 24 Ведзьма! Яна парушыла Божы запавет. Яна звязалася з Ваўкалакам!
]
Нямецкі святар называў Марту ведзьмай, сцвярджаў, што яна парушыла запавет Госпада, уступіўшы ў тайную сувязь у лесе з Вервольфам. Сварг азірнуў натоўп. Той узрушана гудзеў:
Читать дальше