– Марта! Марта! Во біст ду![ 6 6 Дзе ты знаходзішся?
] Марта!..
Як відаць, фрау клікалі сваю дзесьці заблукалую пасярод соснаў сяброўку. Не дачакаўшыся адказу, яны крыху павагаліся, потым павярнуліся, паволі рушылі да пасялення. Рушыў, узняшыся з подсцілу, у глыб лесу і Сварг. Заўтра на золку ён ізноў збіраўся вярнуцца да хмызняку і працягнуць свае назіранні за варожым замкам. Разведчык добра паглыбіўся ўжо ў засенне высокіх соснаў, як раптам пачуў гучны пранізлівы гартанны жаночы крык, які далятаў бы з–пад зямлі:
– Хельфэн зі мір! Швестэрн! Хельфэн зі мір![ 7 7 Дапамажыце мне! Сёстры! Дапамажыце мне!
]..
Сварг нядрэнна ведаў чужую мову. Яшчэ зусім маладым ён патрапіў у палон да лівонскіх крыжакоў і колькі зім правёў у кайданах сярод манастырскіх сцен, пакуль аднойчы яму не пашанцавала збегчы. Нямецкая фрау прызывала на дапамогу сваіх сябровак–сёстраў. З ёй яўна штосьці здарылася.
“Не, толькі гэтага мне сёння не хапала – ратаваць з бяды чужынку!” – злосна сплюнуў Сварг, але ўсё ж завярнуў у той бок, адкуль даносіўся прызыўны ўмольны голас.
Ён хутка выйшаў да прыхаванай у нізкім густым зарасніку ледзь прыкметнай пасткі–ямы, якую звычайна выкопвалі паляўнічыя для лоўлі буйных лясных звяроў. Распластаўшыся на траве, разведчык падпоўз да ямы, асцярожна зазірнуў у ейную змрочную пашчу і ўбачыў нямецкую фрау, якая зачапіўшыся грубым сарафанам за востры корань дрэва, сутаргава матляла нагамі, што страцілі апору. Пад імі ўнізе злосна блішчэлі завостраныя наканечнікі колляў. Разведчык працягнуў сваю мускулістую руку жанчыне.
– Руку! Падай мне руку! – уласна выгукнуў ён на нямецкай мове.
Галава чужынкі ўзнялася злёгку ўгору, на Сварга зірнулі пашыраныя напужаныя вочы.
– Найн–найн! Вольф![ 8 8 Не-не! Воўк!
] Пакінь мяне, ідзі! Найн–найн!..– пачуўся з ямы раптам нервовы крык.
У злосці Сварг, дацягнуўшыся, ухапіў моцнымі пальцамі чужынку за тонкую руку і праз колькі імгненняў выцягнуў яе з паляўнічай пасткі на зялёны бераг травы. Ледзь толькі ён раслабіў сваю жалезную хватку, немка рэзка ўскочыла на ногі і пужліва прыціснулася да тоўстай высокай сасны.
– Ніхт–ніхт! Вервольф![ 9 9 Не-не, Ваўкалак!
] Не бяры мяне!..– пачуўся дрыготкі голас.
Сварг, злёгку ўсміхнуўшыся, агледзеў чужынку. Гэта была зусім яшчэ маладая дзяўчына з выразнымі карымі вачыма і цёмнымі густымі валасамі, якія доўгімі закручанымі пасмамі спадалі на хударлявыя плечы, робячы дзявочы дробны бялюткі твар надзвычай прывабным. Немка была ў сарафане і кофце з вышытымі цёмна– карычневымі карункамі па краях. Яна сутаргава прыладжвала разарваны верх адзення да цела, хаваючы ад незнаёмца злёгу аголеныя горкі пругкіх грудзей.
– Найн, Вервольф! Прашу, пакінь мяне!.. Пакінь…– шапталі ўсё яшчэ нервова дзявочыя губы.
І толькі цяпер разведчык дапетрыў, чаго так напужана гэта вельмі чароўная і прывабная нямецкая фрэйлен[ 10 10 Дзяўчына
]. Дзіва што! На яго ж галаве сядзела пудзіла ваўка! І што зараз бачыла на вочы чужынка: чалавечае цела з брыдкай валасатай страшнай пашчай звера замест галавы!?. Сапраўдны пярэварацень, ваўкалак, ці па–іхняму – Вервольф! Ці яшчэ Вольф – воўк! І толькі!
Разведчык, ўзняўшы рукі, рашуча скінуў з сябе пудзіла, якое ліцвінскія воі–назіральнікі звычайна накідвалі на галовы, каб адпужваць ім няпрошаных дапытлівых гасцей, калі тыя выпадкова натраплялі на іхнія прытулкі. Кучаравы русы хлопец з мужнымі рысамі твару, што раптам з'явіўся перад чужынкай на белы свет, прыязна падміргнуў фрэйлен.
– Ды ты не хвалюйся так. Не бойся, не з”ем я цябе! Гэта ж, бачыш, проста пудзіла – Вольф маскэ! – пакруціўшы у руках воўчую скуру, паспрабаваў ён патлумачыць дзяўчыне.
Потым паклаў пудзіла на зямлю, уткнуў палец у свае шырокія грудзі.
– Міхась! Мяне завуць Міхась! А цябе як? Марта? – узгадаў ён імя, якое выгуквалі на сцяжыне перад лесам нямецкія жанчыны.
Чужынка нейкі час яшчэ насцярожана пазірала то на Сварга, то на страшнае пудзіла ваўка на зямлі, але вочы яе паступова цяплелі. Падобна, яна пачынала прыходзіць ў сябе.
– Яволь. Іхь хайсэ Марта, [ 11 11 Так. Мяне завуць Марта.
] – хутка адказала яна. – Дык значыцца ты не Вервольф? Але тады хто ты – Эльх? – зноў адбіўся ў прыгожых карых вірах дзяўчыны перапуд.
“Во, на табе, цяпер яна ўспрымае мяне ўжо за ляснога духа Эльха – лесуна”, – пасля ўсхваляванага россыпу чужых слоў разважыў з усмешкай Сварг.
– Найн! – паспрабаваў ён рашуча запярэчыць. – Іх бін кайн Вольф, кайн Вервольф, унд кайн Эльф![ 12 12 Я не воўк, не ваўкалак, ні лясун!
] – адмоўна круціў ён галавой. – Міхась просты воін. Кры–гер!– зноў паказаў ён на сябе пальцам.
Читать дальше