Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сустрэча з самім сабою: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сустрэча з самім сабою»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга прозы Сяргея Грахоўнага вяртае чытача ў рамантычную пару юнацтва камсамольцаў 30-х гадоў, у суровы час класавай барацьбы, расказвае пра чыстае і светлае каханне, пра лёсы людзей працы. У кнізе знайшлі месца ўражанні аўтара пра першыя дні будаўніцтва Наваполацка і нафтаперапрацоўчага завода, пра нашых сучаснікаў.

Сустрэча з самім сабою — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сустрэча з самім сабою», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Адкуль гэта? Што за гатунак? — пакаштаваўшы, запытала Арына Аляксееўна.

— Гатунак «Балашоўскі» завецца. Онь з таго майго мяшэчка. Гэта ж як выбіралася з дому, назбірала святаянніку і мяты, чабару і сунічніку, бурнэлькі і душыцы, бруснічніку і ліпавага цвету. Думаю: няхай хоць часам пахне мне роднаю лугавінаю. Прабавала нявестку прывучыць, дык дзе ты бачыла! Фыркнула і — у памыйніцу. Як, Галачка, нішто?

— Смачны. Толькі мне яшчэ лыжачку цукру пакладзіце.

Цмокала і хваліла чай дакторка і казала, што ўсе травы лекавыя. Жывёлы іх ведаюць лепей за людзей. Калі занядужаюць, самі шукаюць, што трэба, і ачуньваюць. Памаўчаўшы, нечакана спытала:

— Вы мне прабачце, Анісімаўна, усё неяк не адважвалася спытаць, дзе ваш сын цяпер?

— Ох, галубачка, каб жа ведала,— раптам пасуровела Аўдоцця.— Чакала ўсё, што азавецца, усё суцяшаў: «Мамаша, жджы. Устроюся на новым месцы і тут жа вызаву». Ждала, ждала, усе жаданкі паела, а яго — ні слыху ні дыху. От і асталася падкідышам,— яна горка ўсміхнулася,— маці-падкідыш,— ражочкам хусцінкі выцерла вочы.

Арына Аляксееўна абняла яе за плечы:

— Ну, не трэба. Даруйце, што дакранулася да самага балючага.

— Нічога, не шкадуй мяне. Ужо адбалела. Я ж казала: паспавядаешся — палегчае. Можа, і мне прыйшла пара паспавядацца. Часам бачу — карціць табе нешта ў мяне запытаць, а не наважышся. Мабыць, думаеш, што за баба без роду, без племені ўбілася ў хату, можа, зладзейка ці ашуканка якая.

— Што вы, што вы, Анісімаўна? І ў думках ніколі не было. А пра сына з нявесткаю спытаць хацелася. Вы мне ўсё сваё лсыццё расказалі, а як да апошняга часу даходзілі, нешта недагаворвалі, пераводзілі на другое.

Анісімаўна нізка апусціла галаву, потым высока яе падняла, утаропілася ў самую душу сваёй добрай гаспадыні.

— Прызнацца, сорам не даваў. І шкада сваё дзіця ганіць, і болька вот тут,— яна пастукала кулачком у грудзі,— збыту не дае. Казала ж ужо вам, як Паўлічак з тою Інаю і Анжэлачкаю наведаўся ў Балашоўку і з нажом да горла падступіўся: пераязджай і пераязджай, мамаша. І кватэру на цябе большую дадуць, і на сваёй машыне куды заўгодна паедзеш.

І ўгаварыў-такі дурную бабу. Каму верыць, як не роднаму дзіцяці? Хто ж ведаў, што свае так аблапошаць родную маці? Збыла і кароўку і дом. Дзякаваць богу, Падласка ў добрыя рукі дасталася. Дом,— яна ўздыхнула,— на знос пайшоў. А як выбіраліся адтуль, адзін божачка ведае. Хацела куфар, што ад мамкі з пасагам прывезла, забраць, і слухаць не захацелі. «Ён жа ўвесь шашалем паточаны,— кажа тая Іна,— на трэскі яго толькі,— у нас жа ёсць сервант». І нарумзалася ж я, пакуль душачку адарвала ад свайго парога. Колькі мы некалі на ім з Анікеем папаседжвалі пасля работы. Патрэт яго, царства яму нябеснае, да-а-ў-но вісеў у раме пад шклом. Зняла яго, працерла, у чыстую сурвэтку загортваю, а нявестачка як хвастане: «У гэтай жа раме клапоў, як сернікаў у карабку. Картачку можаце ўзяць, а гэта — у печ». Тут я не вытрымала, зайшлася плачам. А выйшла ўсё адно па яе. Тут я і змікіціла, пад чыю дудку мне скакаць аж да смертачкі. А Паўлік хоць бы азваўся. Э, думаю, сынок, і цябе яна, не раўнуючы, як таго жыўца, водзіць на акунёўцы. Памкнулася было ўзбунтавацца, адкруціць усё назад і дажываць век У сваёй хаце. Але дзе ж ты адкруціш, калі і бумагі ўсе казённыя з пячаткаю, і грошыкі ў яго ў кішэні. Так я перажагнала свой двор, параўла і паехала на бабыльскую жытку ў тыя ДОСы.

— А што гэта такое? — спытала дакторка.

— У тым гарадку так дамы афіцэрскія называюцца. Гэта ж людзям усё часу не хапае, дык і словы пакалечылі. Ужо малому і маму няма калі мамаю назваць, дык «м-а-а!» крычыць.

Ага, ізноў убок звярнула. Прыехалі. Я думала, горад і праўда, аж тыя ДОСы паміж хвойніку стаяць, а за імі — салдацкія казармы, нейкія гаражы і адзін магазінчык. Там і хлеб, там і крам, там і драбяза ўсялякая.

Кватэра, няма чаго богу грашыць, людская была,— тры палавіны, светлыя і не так высока, на трэцім этажы. Усё было: газ, і ванна, і, шануючы вас, туалет прама ў кватэры. Мне нанач у зальчыку ставілі раскладушку: качалася ў ёй, як у начоўках, а днём калі-нікалі на канапе падрамлю, пакуль дзверы не рыпнуць. Грашыць не буду, харчамі не забіжалі. Паўлічак з цёмнага да цёмнага, а то і ўсю ночачку — на рабоце. Іна — днюе ў сваім буфеце, а ўвечары ў клубе скача і спявае. Унучку адводзіла і забірала з садзіка я. Колькі разоў казала, няхай сядзіць дома. І ні блізка. Кажа, будзе няправільнае васпітанне: ёй дзецкі калякціў трэба, а ў гэты калякціў з плачом цягну беднае дзіця, і ўсё просіцца, каб раней забірала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сустрэча з самім сабою»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сустрэча з самім сабою» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Сустрэча з самім сабою»

Обсуждение, отзывы о книге «Сустрэча з самім сабою» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x