Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сустрэча з самім сабою: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сустрэча з самім сабою»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга прозы Сяргея Грахоўнага вяртае чытача ў рамантычную пару юнацтва камсамольцаў 30-х гадоў, у суровы час класавай барацьбы, расказвае пра чыстае і светлае каханне, пра лёсы людзей працы. У кнізе знайшлі месца ўражанні аўтара пра першыя дні будаўніцтва Наваполацка і нафтаперапрацоўчага завода, пра нашых сучаснікаў.

Сустрэча з самім сабою — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сустрэча з самім сабою», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Куды ж гэта селавыя ляцяць за свет ад бацькоў і матак, ад родных хатак? Усе, бач, вучаныя пасталі: давай ім асфальты, ціятры, «Жыгулі» за бацькавы грошыкі, каб спраўна хадзіць, смачна есці, а рабіць? Кот наплакаў тае работы. Праціраюць увесь дзень за сталамі штаны ды спадніцы, усё нешта пішуць, а каму тая пісаніна трэба? А пра што дбаюць? Пра футболы ды гітары. Паўцякалі з сяла, панапіналі на тоўстыя клубы джынсікі і кожны тыдзень да матак па сальца ды тваражок джгаюць, і грошыкамі не грэбуюць, што на гнаі выраслі.

Прыпрэ няўпраўка, з горада нашых жа вязуць, толькі ў другія калгасы. Учарашніх селавых ужо не гаспадарамі, а шэфамі завуць. І длубаюцца тыя шэфы ў баразне, абы да адбою працеляпацца. Пасля іх станавіся і ў два разы картоплі навыбіраеш.

Так і Паўлічак. Пасля школы з год да арміі неяк яшчэ пратрымаўся ў калгасе, а прызвалі — пішы прапала: згубіў дадому сцежку — і дзела з канцом. І куды іх толькі не заносіць? На БАМы, абы не да мамы, на домны, абы не дадому. Паўліка, праўда, пасля дзяйсцвіцельнай паслалі на камандзірскія курсы. Ён і змалку быў башкавіты: усё ў таго Чапая гуляў. І дагуляўся-такі да камандзіра. От і шчасцейка да мяне завітала — адзінае дзіцятка ў людзі выбілася. Бывала, прыскочыць на колькі дзён на пабыўку, спраўны, ладны, абмундзіраванне аж рыпіць, значкі — у два рады, дзеўкі аж млеюць за ім, а ён ужо па-простаму і гаварыць бытта не ўмее, усё па-гарадскому. Дзіва што! Вучаны. Ужо не мамай, а мамашай заве. А то, кажа, за нешта яго камандзір пахваліў, паляпаў па плячы і кажа не «таварыш курсант», а «Павел Анатолевіч». Думала, што недачула. Пытаюся: «Як, як ён цябе, сынок?» А ён і вокам не міргнуў, кажа: «Павел Анатолевіч». «Чаму ж так? Твайго ж татку Анікеем звалі».— «Відзіш, мамаша, невдобна. Рабята услышалі, началі Анікай-воінам дражніць. Я і стал Анатолевіч. Ты толька пры людзях не ўдзіўляйся і не утачняй».

Тут у мяне ўсё і захалонула ўсярэдзіне. Слязінку неўпрыкмет выцерла, а як камяк пракаўтнула, наважылася і кажу: «Як жа ты, сыночак, бацькі роднага выракся? Ён жа, небарака, цябе на адной ручачцы па сялу насіў, усё пахваляўся сыночкам сваім. Ён жа і быў воін, ды яшчэ які! Онь жа ў прыскрыначку ўсе яго ардзяны з медалямі ляжаць і тыя крывавыя нашыўкі за ножачку яго, за рэбры перабітыя, за дзірку навылёт, а ты застыдаўся бацькава імя прыняць. Можа, душачка яго недзе тут слухае нас, дык ёй адхлання не будзе на тым свеце». А ён сваё верне, быццам няма ў чалавека ніякае душы. Косці, кажа, ды цела толькі. Пахавалі — і канцы. Прах адзін. Тут і я не змоўчала:

«Праўда, дзеткі, без душы і совесці і чалавека няма. Прах і страх адзін. Онь колькі на фронце палегла. Праўда ці не, кажуць, дваццаць мільёнаў. А хто іх лічыў? Можа, і болей. Там, дзе яны пахаваныя, курганы панасыпаны ды лес онь які парос. Думаеш, і ўсё на тым? Не, не, сыночак, не грашы. Душачкі не звяліся і зямелькаю не засыплеш. У нашыя яны перайшлі: таткава ў тваёй жыве, і ў маёй яе частачка ўсё трапечацца, і ў кожнай сям'і так. Душачкі тых воінаў белымі зданямі на курганах закамянелі, яны ў званы тае Хатыні б'юць і па ўсім свеце ў людскія сэрцы паразляталіся. Колькі, думаеш, у маім сэрцы душачак? Га? І мамка мая, і татка, і брацельнік, што галоўку недзе ў Германіі склаў, і твой татка Анікей, і брацік твой з сястрычкаю і бабкаю, што ірад на чужой старане спапяліў,— усе ў маім сэрцы месцяцца»,— сказала і залілася слязамі.

«Ну, брось, мать, не растраівайся. Пускай будет по-твояму, душа, душа. Толькі её ніхто лічна у глаза не відел».

Маці выцерла слёзы і напаследак сказала: «Чалавек без душы да-а-дёка відзён, а з душою часцяком і не прыкмячаюць».

Так яны тады пагаварылі.

Яшчэ колькі разоў прыязджаў на пабыўку Паўлічак, але ўсё рабіўся чужэйшы і чужэйшы. Спытаеш, бывала: «Як жа табе жывецца, сыночак?» Адзін адказ: «Нармальна». А дзе простай бабе паняць, што гэта за нармальна: норму выконвае ці нормы ўстанаўляе. Неяк аднаго разу спытала, ці нямала на прыкмеце нявесткі. «Намячаецца адін вар'янт». А хто гэта такі, перапытваць не пасмела. З'едзе сынок у тую сваю школу, а маці не спіць начамі, усё думае, усё гадае — яе гэта ці не яе Паўлічак. Такі ж ласкавенькі быў маленькі, ад прыполу, бывала, не адарвеш, а падрос, гаспадаром у хаце стаў, усё лецечка калгасную работу на працадні варочаў. А тут чужы нейкі. Усяе і гаворкі: «нармальна», «мамаша», «факцічаскі», «вар'янты» нейкія. Без тлумача і не разбярэш. Можа, і праўда — перавучыўся. Думаць думала, а радавалася кожнай вестачцы, хоць і не часта яны прыходзілі. Граматы ў яе было — адна зіма лікбезу: навучылася распісвацца, збольшага чытаць друкаванае, а пісаць, як бог пашле,— каракулі. І ўсе з вялікай літары. Каб не сарамаціць сына, адрас пісаць хадзіла да суседчынай дачушкі — васьмікласніцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сустрэча з самім сабою»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сустрэча з самім сабою» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Сустрэча з самім сабою»

Обсуждение, отзывы о книге «Сустрэча з самім сабою» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x