Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сустрэча з самім сабою: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сустрэча з самім сабою»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга прозы Сяргея Грахоўнага вяртае чытача ў рамантычную пару юнацтва камсамольцаў 30-х гадоў, у суровы час класавай барацьбы, расказвае пра чыстае і светлае каханне, пра лёсы людзей працы. У кнізе знайшлі месца ўражанні аўтара пра першыя дні будаўніцтва Наваполацка і нафтаперапрацоўчага завода, пра нашых сучаснікаў.

Сустрэча з самім сабою — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сустрэча з самім сабою», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Няма ў мяне, дзеткі, адрасу.

— Вы ж недзе жывяце.

— Цяперака тут, з тваёй ласкі, а выжанеш, пайду шукаць прыстанку...— уздыхнула, памаўчала,— быў і адрас, і хата свая была, усё было, ды сплыло.

— Можа, тут радня якая ёсць?

— Не, нікога.

— Як жа трапілі сюды?

— Звярнула з шляху, ішла, пакуль ногі трывалі, ухапілася за нейкі плот, павяло ў бакі, адале — замарачэнне нейкае і... нічагусенькі не помню, ані нічагусенькі.

— Добра, вы стаміліся. Адпачывайце,— сказала доктарка і знікла за дзвярыма.

У Аўдоцці самі апалі павекі: яна сапраўды адчула стому і млявасць. У скронях усё яшчэ татахкала маленькая кузня, а сон не браў. У заплюшчаных вачах плылі то сінія, то ружовыя туманы, то яснела неба над іх балотным хутарам — за вясною прыходзіла парнае лета: з дрыгвы ўзнімаліся хмары камарэчы, здракоў і машкары, усё ныла і гайдалася ад іх звону, як шалёныя, пазадзіраўшы хвасты, гізавалі каровы, а коні, ссечаныя аваднямі, раўлі і падалі ў аглоблях. Заедзь бязлітасна секла і людзей, працінала прапацелыя зрэбнікі; рукі, шчокі і плечы, нібы ў каросце, былі ў пухірах. Успомнілася, і раптам тут, у чыстым ложку, засвярбела ўсё цела.

Аўдоцця маліла бога, каб тут прыбраў яе, каб нікуды болей не ісці, нічога і нікога не шукаць, і яе ніхто ніколі не знойдзе на невядомым пагосце. А памяць, як той звадыяш, вяла і вяла яе ў далёкую маладосць, і ўсё было такое выразнае, нібы яна зноў вярнулася туды, дзе з твані плылі сівыя туманы, цягнула балотным чадам і хмельным духам пераспелага багуну. Успомнілася пякельная работа з досвітку да змяркання, салодкі сон на пахкім сене, і зноў работа і работа без загаду і прымусу прыспешвала палоць проса, жаць запалавелае жыта, касіць, грэбці і стагаваць сена, выбіраць картоплі — усё само падганяла і прыспешвала.

А зімы?! Бясконцыя цёмныя зімы на замеценым снегам хутары: заінелая ліпа, нібы ў летнім убранні, далёкае зорнае неба і злавесна-чырвоны месяц над хмызнякамі, доўгія вечары пры лучыне за прадзівам і кроснамі. Хоць далей хутара яна нідзе не была і нічога не бачыла, а душа усе некуды рвалася, нечага прасіла і чакала. Бацька часам расказваў, як недзе людзі жывуць у вялікіх сёлах — хата пры хаце, ходзяць разам на попрадкі і вечарынкі, ездзяць на кірмашы, а ёсць яшчэ мястэчкі з цэрквамі і крамамі, а ў іх — усё, што душачцы заўгодна.

Так і жыла яна да тае лютае зімы, пакуль на іхні хутар не дапяў балашоўскі старшыня Піліп Барсюк з маладым лесніком Анікеем. Піліп вельмі ж грозна сварыўся на бацьку, чаму ён не запісаў свой хутар у сельсавеце, чаму не плаціў ні падатку, ні страхоўкі, ні самаабкладання, не здаваў збожжа ў закуп. А бацька, той ніколі і не чуў пра іх. Жыў сабе, як жылося: яго не чапалі, і ён нікому не замінаў — рабіў, каб пракарміцца, карміўся, каб рабіць.

Вельмі ж усхадзіўся той сельсавецкі начальнік, як угледзеў на покуці побач з Георгіем Пабеданосцам у раме, шурпатай ад мушыных слядоў, партрэт цара Мікалая. Піліп аж заекатаў ад злосці: «А гэ-т-та хто ў цябе такі? Мікалашка? Га? Неплацельшчык і контра, значыць — маёнтак сярод дрыгвы схаваў ад Савецкай уласці і думаў, не знойдуць». Старшыня рвануў з крука Мікалая, бразнуў аб падлогу, нібы кручаны, заскакаў па ім, толькі з хрустам пасыпаліся з-пад абцасаў шкляныя пырскі. А ціхмяны Анікей падпёр плячом слясак, утаропіўся на спалоханую Аўдотку і не зводзіў з яе вачэй.

Яна і сама часам заглядалася на сябе ў пачарнелае люстэрка або ў празрыстую калюжыну: на пругкія грудкі спадалі дзве тоўстыя касы, вочы гарэлі, як асеннія знічкі, шчокі крамяніліся даспелым яблыкам, уся яна была лёгкая і статная, гнуткая, з маленькімі зграбнымі ножкамі. Уся яе імклівая душа трымцела ў незразумелым чаканні і стоме. Яна часта прачыналася ноччу, глядзела на марозныя ўзоры на шыбах, усыпаныя каляровымі бліскаўкамі, азораныя блакітным святлом месяца. Чула, як варочаюцца, шэпчуцца і сапуць на палку за печчу тата з мамаю, тады Аўдотка знарок пачынала храпці. Пад бэлькаю трашчаў цвыркун, недзе далёка вылі ваўкі, а Пудлік толькі скавытаў ад страху ды грымеў ланцугом каля свірна.

Божа літасцівы, гарачка столькі наблытала ў галаве! І ўсё было. І жаласны погляд Анікееў успомніла, і як Піліп бушаваў за сталом: запісваў, колькі зямлі. А хто яе мераў? Колькі кароў, свіней і коней, колькі коп жыта нажаў, колькі капцоў картоплі. Бацька пакорліва адказваў і ніяк не мог уцяміць, чым ён вінаваты перад гэтым чалавекам. Раптам Піліп злосна запытаў: «А бандзюкі часта сюды заходзяць пагрэцца і пашамаць?» Бацька хрысціўся, што ні сном ні духам нічога не ведае пра бандзюкоў. «Ну, ну! — ляпнуў па стальніцы Піліп.— Бабцы расказвай, нам усё ізвесна. Акапалася тут контра, зашыліся ад Саветаў і думаюць пераседзець да новага Мікалашкі. Трасцу! Думалі, сам прыдзеш у Савет, а ты затаіўся і маўчыш».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сустрэча з самім сабою»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сустрэча з самім сабою» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Сустрэча з самім сабою»

Обсуждение, отзывы о книге «Сустрэча з самім сабою» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x