Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сустрэча з самім сабою: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сустрэча з самім сабою»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга прозы Сяргея Грахоўнага вяртае чытача ў рамантычную пару юнацтва камсамольцаў 30-х гадоў, у суровы час класавай барацьбы, расказвае пра чыстае і светлае каханне, пра лёсы людзей працы. У кнізе знайшлі месца ўражанні аўтара пра першыя дні будаўніцтва Наваполацка і нафтаперапрацоўчага завода, пра нашых сучаснікаў.

Сустрэча з самім сабою — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сустрэча з самім сабою», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На хутарах абыходзіліся ўсім сваім — куплялі толькі соль, цвікі ды шкло на шыбы. Можа, раз у дзесяць гадоў, у самыя лютыя маразы, калі ўсе злавесныя прадухі замуруе тоўсты лёд, бацька прабіваўся па цаліку некуды аж за край свету — у Глуск або ў Любань. Дні праз тры варочаўся з гасцінцамі і двума кулямі солі, скруткамі паркалю, прывозіў стаўбунаватую галаву цукру ў сіняй паперы. Абгортку да дзірак вылізвалі дзеці. Бацька загадваў зажмурыцца і выцягваў з-пад світы доўгія цукеркі, загорнутыя ў ружовыя ступакі з кутасамі, для маці — шаліноўку, Антолі, трохі старэйшай за Аўдотку,— чырвоныя і жоўтыя каснікі. Гэта было самае чаканае і доўгае свята. І час адлічвалі да таго і пасля таго, як татка ездзіў у мястэчка.

А з першых праталін аж да снегу — работа і работа ад цямна да цямна. Зімою трашчыць на прыпечку лучына, да поўначы смакчы кудзелю, ляскай кроснамі, зранку цягай каровам і коням сена, рэж старою касою сечку, цягай з крыніцы ваду, каб напаіць статак, адкідай снег са сцежак, пілуй дровы, навожаныя яшчэ з зімы. І зноў гадоў дзесяць, пакуль не звядзецца соль, бацька нікуды не выберацца. Да апошняй на хутары Аўдотчынай зімы ў хаце ўсё яшчэ вісеў партрэт цара Мікалая, а пад бэлькаю ляжалі перавязаныя дратваю «кацярынкі». Чуў недзе бацька, бытта скінулі цара, але не вельмі верыў, што могуць ляснуць такія грошы.

Зямля была вакол хаты — тарфянікі і пяскі, падзол, а дзе-нідзе і добры лапік. Гною не шкадавалі, і радзілі жыта і грэчка, картоплі і проса, а грады лапушыліся, як гай. На нізкую саламяную страху хаты звісала голле старое дзічкі. Гнілак хапала на ўсю зіму: замерзнуць на вышках, грымяць, як каменні, а растануць — саладзей за цукар. І журавіны, як ружовыя каралі ў інеі, ляжалі на кулявой саломе на гарышчы. Слівы і вішні раслі за хатаю. Сена рабі, колькі ўправішся. І рабілі, калі выпадала сухое лета: падсохнуць блізкія балаціны, касі, толькі не лянуйся. Як мурашкі, дружна жылі і рабілі на хутары, жылі, каб рабіць, свету божага не бачачы. І сямейка была ладная: двое сыноў і дзеє дачкі. У меньшанькай Аўдоткі хапала сілы і спрыту, як толькі стала на свае ножкі, на работу ў хаце, на загоне і пры скаціне. І бацькі, не перастаркі, улягалі ад цямна да цямна, забываліся пра святы, лепшым святам быў добры ўмалот, поўныя засекі і кубельцы. Шынкі і паляндвіцы сохлі ў падстрэшшы. Добрыя жорны з чыгуннымі набойкамі малолі як на пытляванку. Так і жылі — лепшага не бачылі, а горшага не было.

Цяпер гэта ўсё ўбачыла Аўдоцця, нібы зноў была маленькаю, потым падлеткам, а там і паненкаю налілася. Бацькоў бачыла яшчэ не старых, пахі бацькавага тытуню і матчынага нейкага асаблівага поту адчувала так, нібы яны былі побач. Лазні на хутары не было. Каб памякчэлі валасы, мылі ў гарачым лузе, а самі пялёскаліся ў ночвах пасярод хаты. Перш жанкі, пасля мужчыны.

Раптам усё закруцілася, паплыло і знікла ў нейкай чорнай прорве. Кажуць, перад смерцю ў чалавечай памяці прамільгне ўсё яго жыццё — яшчэ раз усё перапакутуе, пацешыцца кароткімі радасцямі, перш чым развітаецца з белым светам. Усё перажытае здавалася яваю, а мяккі ложак з сеткаю, тумбачка ў галавах, падсіненыя марлевыя фіранкі і галубіныя стогны ў паддашшы здаваліся трызненнем, нечым неіснуючым, несапраўдным, пустою мараю.

Расплюшчыўшы вочы і добра ўгледзеўшыся, Аўдоцця пачала здагадвацца, ці не ў бальніцы яна, а як трапіла сюды, успомніць не магла. Ныла ўсё схуднелае цела, нібы яго мялі ў церніцы.

У палату ўвайшла невысокая чарнявая маладзіца з белым стаўбунком на галаве, у хрусткім халаце. Вузкія броўкі ўзняліся, як ластаўчыны крылцы, цераз шыю закінуты гумавыя трубкі з блішчастымі наканечнікамі, спынілася каля ложка, ласкава ўсміхнулася, павіталася па-простаму «дабрыдзень», падняла з коўдры лёгкую Аўдоцціну руку, доўга слухала, пад паху паставіла тэрмометр, мяккую халаднаватую далоньку паклала на лоб, прысела на ложак.

— Ну, як мы сябе адчуваем?

— Здэцца, яшчэ дыхаю. А дзе гэта я, галубачка? А? Чаго гэта мяне сюды занесла, ніяк не ўспомню.

— Не хвалюйцеся. Вы ў бальніцы. Даставіў наш шафёр. Вы на вуліцы страцілі прытомнасць, з высокаю тэмператураю паступілі да нас. Паглядзім, якая цяпер,— доктарка дастала тэрмометр.— Ну, вы зусім малайцом: за суткі жар упаў на два і адну дзесятую. Цяпер скажыце ваша прозвішча, як зваць, год нараджэння. Хворая назвала сябе, сказала, што нарадзілася на другі год, як пачалася тая, першая, вайна з германцам. Доктарка ўсё запісала.

— А дзе жывяце?.. Адрас пытаюся ваш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сустрэча з самім сабою»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сустрэча з самім сабою» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Сустрэча з самім сабою»

Обсуждение, отзывы о книге «Сустрэча з самім сабою» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x