Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сустрэча з самім сабою: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сустрэча з самім сабою»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга прозы Сяргея Грахоўнага вяртае чытача ў рамантычную пару юнацтва камсамольцаў 30-х гадоў, у суровы час класавай барацьбы, расказвае пра чыстае і светлае каханне, пра лёсы людзей працы. У кнізе знайшлі месца ўражанні аўтара пра першыя дні будаўніцтва Наваполацка і нафтаперапрацоўчага завода, пра нашых сучаснікаў.

Сустрэча з самім сабою — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сустрэча з самім сабою», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Каб не будзіць маму, я спаў у гумне на лапіку леташняга сена. Лёг, укрыўся посцілкаю, але доўга заснуць не мог: праз шчыліну ў даху і няшчытных варотах сачылася месячнае святло, сухія сянінкі казыталі шыю і твар, у вушах стаяў камарыны звон, а ў вачах усё яшчэ дагарала вогнішча, сядзела задуменная Рута, кехкаў яе бацька. Я паварочаўся і выйшаў з гумна. Над полем гайдаўся зеленаваты туман, на схіле неба пачырванеў месяц. Здалося, што ў свеце я адзіным-адзін, і стала горка да слёз.

Табар з'ехаў нечакана. Я схадзіў на тое ўзлессе. На кастрышчах ляжалі астылыя галавешкі, вецер разносіў шэры попел, перацёртую салому, валяліся каляровыя стужкі старызны ды ўсеяныя жукамі конскія яблыкі. На месцы Руцінага шатра была толькі пажоўклая выкачаная трава.

* * *

На другую вясну надвячоркам пацягнула дымком з таго цыганскага ўзлесся. Хацелася збегаць, паглядзець, але стрымлівала боязь: а што, калі Рута ўжо перайшла ў другі шалаш, да таго кудлатага цыгана, а то, чаго добрага, ужо і цыганятка носіць за спінаю. Узлез на плот, паглядзеў на дымкі над вогнішчамі, на белыя і шэрыя шатры за хвалістаю сцяною зялёнага жыта.

У першыя дні да нас ніхто не заходзіў: разбрыліся цыганкі па шляхецкіх засценках, цыганы конна гарцавалі з кірмаша на кірмаш, у табары млява ляпалі кволыя лудзільшчыкі ды плакалі дзеці. Я часам даходзіў да табара, а зайсці не адважваўся, спадзяваўся, што Рута з маткаю не абмінуць нас.

Спякотным днём я прывёз воз жэрдак і заскочыў у хату каўтнуць ад смагі глыток вады. На табурэце насупраць мамы сядзела змізарнелая, з густою сівізною ў валасах Кацярына, на ёй была чорная сукня і гаматны запылены мужчынскі пінжак. Па маміным расчырванелым твары спаўзалі слёзы. Я ціха павітаўся, бо адчуў нешта нядобрае, зачарпнуў карэц, Кацярына зірнула на мяне запалымі вачамі і заплакала ўголас.

— Няма, дзеткі, маёй Руціцы, няма маёй ясачкі. Яна ж, бедненькая, усё ўспамінала тую кніжачку, што ты чытаў, усё прасілася вучыцца і часта прыгаворвала нешта з тых сцішкоў.

Я нічога не зразумеў з яе гаворкі, але адчуў, што здарылася нешта страшнае і непапраўнае. Каўтнуў глыток вады і паставіў недапіты карэц.

— Ідзі, сынок, распражы кабылу, каб здракі не секлі,— выціраючы вочы, загадала мама,— я табе потым усё раскажу.

Я выйшаў з хаты, пазганяў дубцом з кабылы аваднёў і сляпнёў, распрог яе і адвёў у стайню, пачаў зносіць у штабель жэрдкі, а спакою не давала адна думка: што ж стрэслася з Рутаю. На ганку з мамаю развітвалася Кацярына, але не пайшла на вуліцу, а павярнула ў двор, каб загуменнем выйсці на лугавую сцежку, што вяла ў суседні пасёлак.

Калі цыганка параўнялася са мною, я напаўдарозе кінуў жэрдку, выцер аб штаны засмоленыя рукі, перагарадзіў сцелску і, запінаючыся, спытаў:

— Скажыце мне праўду. Што з Рутаю?

Яна памаўчала, акінула мяне поглядам знізу ўверх і ціха загаварыла:

— Ой, хлопча, хлопча, колькі яшчэ на зямлі лютасці і злосці, не прывядзі гасподзь. І гром іх не паб'е, і бог не пакарае.— Памаўчала яшчэ, відаць, думала, як пачаць. Я тады не разумеў, як цяжка маці гаварыць пра сваё гора і як трэба берагчы матчыны сэрцы.

Кацярына загаварыла павольна, запінаючыся, і пачала здалёк:

— Зімавалі мы ў Загаллі. Ведама, хадзілі па сёлах і неяк карміліся каля добрых людзей. Стары мой вялы саўсім, нягеглы і нядужы. Я часцей аставалася пры ім. Па сёлах пайшла Руціца. Сарамлівая яна была, цыганскага ў ёй было мала, але людзі спагадалі ёй, і ніколі з пустою торбаю не прыходзіла, хлеб давалі, а пасля каляд і скваркай скароміліся. Ужо і на весну павярнула, дні пабольшалі, снег памякчэў. Пайшла мая Руціца варажыць у Язмін: дзевак там на выданні, не раўнуючы, як на кірмашы. Кожнай карціць, адкуль сватоў чакаць. Дачушка мая і суцяшала іх. Пайшла зранку. Змяркацца пачало, а яе ўсё няма. Трывога нейкая навалілася. Ужо і зоры высыпалі, а Руты ні слыху ні дыху. Такога зроду не было. Тая ноч мне за год сцяглася, у вочы, няйначай, пяску насыпалі. Яшчэ і не вывіднела, паляцела я ў той Язмін: у адну хату, у другую. «Была,— кажуць,— маладзенькая цыганачка, складна так варажыла і пабегла з сяла яшчэ завідна».

Дарогі тае ад сілы вярсты чатыры, а то і меней. На нагу яна была порсткая. Тут маё сэрца і ўпала. Ваўкі, думала, напалі: круцілася ж тут не адна гайня пасля піліпаўкі. Зблудзіла — суцяшаю сябе, але каб і хацеў, са сцежкі нікуды не звернеш, снег вунь які. Лясок — заяц у тры махі пераскочыць. Бегала я па ім, гукала, галасіла, па сумётах грузала — нідзе ні слядочка.— Кацярына шморгала носам і выцірала непаслухмяныя слёзы. Я стаяў аслупянелы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сустрэча з самім сабою»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сустрэча з самім сабою» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Сустрэча з самім сабою»

Обсуждение, отзывы о книге «Сустрэча з самім сабою» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x