Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сустрэча з самім сабою: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сустрэча з самім сабою»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга прозы Сяргея Грахоўнага вяртае чытача ў рамантычную пару юнацтва камсамольцаў 30-х гадоў, у суровы час класавай барацьбы, расказвае пра чыстае і светлае каханне, пра лёсы людзей працы. У кнізе знайшлі месца ўражанні аўтара пра першыя дні будаўніцтва Наваполацка і нафтаперапрацоўчага завода, пра нашых сучаснікаў.

Сустрэча з самім сабою — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сустрэча з самім сабою», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дома, не запальваючы лямпу, я лёг на халоднае кужэльнае прасцірадла, накрыўся з галавою суконнаю коўдраю, каб не чутно было, як ляскочуць мае зубы. Стараўся заснуць, але які там быў сон! Пад раніцу ў правалах забыцця вярзліся нейкія вялізныя лупатыя павукі, а я ніяк не выпутваўся з ліпкага павуціння, а недзе ў змроку з маім ліхтаром бегла і спатыкалася ў чорным капялюшыку Галя. Я клікаў яе, а голасу не было чуваць, а яна ўсё меншала, пакуль не знікла ў змроку зусім. Я прахапіўся ад страху. За акном сінела халодная зорная ноч. За печчу не сціхаў цвыркун, ды цяжка ўздыхала маці. Бацька пасля доўгага сходу па самаабкладанню, відаць, недзе заначаваў у далёкім засценку.

Галя сканала ў тую халодную трывожную ноч.

Пасля паўдня купкамі і па адным нашы суседзі ішлі ў лясніцтва. Я пайшоў задамі, каля таго ўзлесся, дзе апошні раз сустрэўся з Галяю, і ўспомнілася ўсё да драбніц — пах яе валасоў, асінавы дубчык з чырвоным лістком, наша размова каля брамкі ў тыльным плоце саду. Я абагнуў яго і ўвайшоў у двор. На высокім ганку стаялі без шапак і курылі мужчыны, гаманілі жанкі ў чорных хусцінках, а ў цёмным правале расчыненых дзвярэй дрыжалі агеньчыкі свечак. Не хацелася верыць, што там — нерухомая, застылая, адлучаная ад усяго існага на зямлі, такая маладзенькая Галя.

Пастаяў і пайшоў далей уздоўж дзядзінца. У дальнім свірне шорхаў гэблік, грукаў малаток па нечым пустым і гулкім. Ад прыкрасці і страху я павярнуў назад, каля ганка зняў шапку і на дыбачках увайшоў у вялікі пярэдні пакой. Там сядзелі і стаялі людзі, высока на доўгім стале ў белай шлюбнай сукенцы, з вэлюмам і вяночкам на маленькай галоўцы, дробненькая, як падлетак, ляжала дзяўчынка, ужо не падобная на Галю. У высокіх, відаць, яшчэ панскіх падсвечніках гарэлі тоўстыя грамнічныя і шлюбныя свечкі, аплеценыя тонкімі блішчастымі змейкамі. З суседняга пакоя даходзіла прыглушанае галашэнне і стогн. Я падышоў бліжэй: павекі глыбока запалі, тонкія бровы ўзняліся, нібыта ў здзіўленні, скусаныя вусны запякліся і пажоўклі, складзеныя далонькі былі васкова-празрыстыя. Каб не заплакаць, я хуценька выйшаў у двор і апынуўся не на вуліцы, а ў садзе. Пад нагамі, як бляшанае, шаргацела счарнелае лісце і заінелае бадылле прымарожаных кветак, дзядоўніку і палыну. Лес стаяў маўкліва-празрысты, стоены і журботны, толькі ледзьве гайдаліся верхавіны пасівелых ад шэрані сосен.

Хавалі Галю на другі дзень на селавых кладах. Дамавіну неслі пазменна маладзейшыя леснікі і нашы вясковыя хлопцы. Паперадзе ў чорнай рызе з белаю аблямоўкаю і срабрыстымі крыжамі размахваў кадзілам поп. Казалі, на гэтым настояла маці ляснічага. Мне, «ліквідатару» і камсамольцу, ісці за папом было няёмка і боязна.

А ноччу ўсхадзілася завіруха. Да раніцы поле, дарогі і стрэхі ўкрыліся снегам, у паветры круціліся, як іголкі, колкія сняжынкі, а ўсё наваколле іскрылася і зіхацела, аж рэзала вочы. Па цаліку зарыпелі і паплылі сані, пад палазамі заблішчаў пругкі, уезджаны след. Я ўзяў кіёк і пайшоў далёка за вёску, дзе на ўзгорку маўкліва стаялі замеценыя завеяй старыя надмагільныя хвоі. Брамка на клады была адчынена, а па чыстым снезе, відаць, толькі праскакала варона. Галіну магілку адшукаў адразу: з-пад снегу тырчалі камякі гліны, а на грудку з вазонаў тырчалі замеценыя і прыхопленыя марозам счарнелыя кветкі. Ці ад холаду, ці ад ветру ў мяне заслязіліся вочы. Я пазграбаў з грудка і застылых кветак снег, хукаў на азяблыя рукі; і не верылася, што больш ніколі не ўбачу адкрытую, ласкавую, даверлівую сваю равесніцу. Я ніколі не захапляўся ёю, але заўсёды святлела на душы, што яна ёсць, што можна яе нечакана сустрэць, нетутэйшую, не падобную на іншых, заўсёды задуменную і трошачкі сумную. Ёй бы жыць ды жыць, радавацца самой і радаваць людзей, а яе няма і не будзе ніколі. Жыве ж і каторы год просіць смерці разбіты паралюшам, мабыць, стогадовы дзед Пофа. Пакутуе сам, звяліся ўсе хатнія. А каму так хацелася жыць, знік назаўсёды пад гэтым грудком, замеценым першым снегам. Мог бы гэтак знікнуць і я, каб не ўратавалі дактары ў бабруйскай бальніцы. Значыць, пашанцавала. Вось прыйду дадому, каля печы адагрэю рукі, паем гарачай заскваранай капусты, а ўвечары з ліхтаром зноў пайду да сваіх сонных і не надта старанных вучаніц з цяжкімі, парэпанымі рукамі, асмужанымі вятрамі і холадам тварамі. Толькі ўжо не буду спыняцца каля лясніцтва, і ў кутнім акне больш не загарыцца святло.

Праз месяц ляснічы з'ехаў ад нас не то ў Лапічы, не то ў Чырвоны бераг. Казалі, доўга на яго сварыліся і сарамацілі ў райвыканкоме за тое, што падаў кепскі прыклад сваім падначаленым, што іграў на руку царкоўнікам, і перавялі ў другое месца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сустрэча з самім сабою»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сустрэча з самім сабою» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Сустрэча з самім сабою»

Обсуждение, отзывы о книге «Сустрэча з самім сабою» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x