Сяргей Грахоўскі - Споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.

Споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пад восень «следства» закончылася суцяшэннем: «Судзіць вас няма за што і судзіць не будзем, толькі прыйдзецца перамяніць месца жыхарства».

Я абурыўся, што мяне ашальмавалі перад вучнямі, іх бацькамі, перад людзьмі, якія ведалі і верылі мне. Пытаўся: дзе, калі, у якой краіне, па якому заканадаўству двойчы караюць за адно і тое ж? А я ж не зрабіў ніякага злачынства, з мяне ж знятая судзімасць. Са мною згаджалася прадстаўнік пракуратуры, сама запалоханая жанчына, па прозвішчы Мультан і спасылалася на нейкую дырэктыву зверху пра ізаляцыю ўсіх раней засуджаных па палітычных абвінавачваннях.

Мне абвясцілі рашэнне «Особого совещания НКВД СССР» аб высылцы ў Новасібірскую вобласць. I я другім наваратам пайшоў асвойваць нары, падлогі пад імі, дэзакамеры, карцэры мінскіх, маскоўскай, куйбышаўскай, чэлябінскай і новасібірскай турмаў. Асабліва запомніліся чэлябінская і новасібірская сваёй незвычайнасцю: прыгожыя і светлыя новыя будыніны, з высокімі закратаванымі вокнамі з «наморднікамі», шырокімі калідорамі. Хутка мы даведаліся, што будавалі інстытуты, але новая хваля берыеўскіх злачынстваў прымусіла іх перарабіць у турмы. Потым я часам на пытанне пра адукацыю жартам адказваў, што прайшоў мінскі, чэлябінскі і новасібірскі інстытуты. Гэта нават былі не інстытуты, а пакутніцкія універсітэты і акадэміі. Яны адкрылі такое, што ў самым кашмарным сне не пабачыш, навучылі таму, чаго сам не спасцігнеш ніколі, і аднялі два дзесяцігоддзі маладосці і сталасці.

Мне ўспамінаюцца этапы сцюдзёнымі начамі пад сіверным ветрам і калючымі зорамі, брэх і цяжкі дух псіны службовых аўчарак, бессаромная лаянка і крыкі канвойных, абліччы пакутнікаў і пакутніц, абсурдныя абвінавачванні ні ў чым не вінаватых моладзі і нямоглых старых, падлеткаў, «паўторнікаў» і так званых «указнікаў». Колькі чалавечых лёсаў прайшло побач, колькі людскіх трагедый давялося пачуць і пабачыць, колькі перадумана і выпакутавана!

Успамінаецца: з чэлябінскай перасылкі шэрым асеннім днём вывелі нас чалавек трыста. Паперадзе ішлі тры маладзенькія маці з немаўляткамі на руках. Уся доўгая калона зацята маўчала. Чуўся толькі шоргат ног, вурчанне аўчарак і каманды начальніка канвою. Выгляд наш мог напалохаць кожнага: блакітна-празрыстыя, даўно не голеныя твары, самая розная зваляная вопратка, за плячыма брудныя мяшэчкі з арыштанцкім скарбам.

Каля хлебнага магазіна стаяла доўгая чарга. Яе адціснулі да плота. Жанкі ў чарзе ўбачылі маладзенькіх маці ў галаве нашай калоны і заплакалі. На нас глядзелі спалоханыя сумныя-сумныя вочы спагадлівых людзей, некаторыя ківалі галовамі, боязна памахвалі ледзь паднятымі рукамі.

Пасля Чэлябінска больш за месяц у новасібірскім «інстытуце» чакалі, калі нас адправяць на месца ссылкі. Там усё ж нас чакала адносная воля: свежае паветра, магчымасць звязацца з домам, невядомая работа і існаванне. Нашу затрымку начальства тлумачыла вялікімі маразамі, а мы гатовы былі ісці пешкі, абы вырвацца з-за кратаў, з душных камер са «шмонамі» і парашамі.

Нарэшце ў канцы снежня перад адбоем скамандавалі: «Усе на выхад з вяшчамі!» Запомнілася тая настылая, як жалеза, цёмна-сіняя ноч. Вялікія колкія зоры ўсыпалі бездань таямнічага неба. Цяжка было дыхаць сцюдзёным і рэдкім паветрам. Праціналі дрыжыкі. Над доўгаю калонаю цёмных постацяў пыхкалі аблачынкі белае пары. З торбачкамі за плячыма стаялі, як некалі казалі, людзі розных званняў, саслоўяў і прафесій. Былі ленінградскія партыйныя работнікі высокага рангу і караблебудаўнікі, два свяшчэннікі — адзін з Малдавіі, другі з Разані, васьмідзесяцігадовы аптыміст гаварыў: «Я чалавек дысцыплінаваны, без дазволу начальства не памру».

Аж з Масквы разам са мною вандруе дасціпны краматорскі сталяр Зміцер Сцяпанавіч Кінаш. З дому яго завезлі ў горад Сталіна (цяперашні Данецк), і ён дапякаў начальніку турмы адным пытаннем: «Скажыць, будзь ласка, чы довго мы будэмо сэдіти у сталінскай тюрмі?» Той тупаў нагамі, пагражаў карцэрам, загадваў так больш ніколі не гаварыць. А Кінаш спакойна тлумачыў: «А що я таке сказав? Колі сэдів у Киіве, спытав бы про кіевську чи краматорську, а ў…» — «Цыц!» — крычаў начальнік, баючыся, што Кінаш зноў спытае тое ж. Пра жонку звычайна Зміцер Сцяпанавіч казаў, што яна «пануе в колгоспі».

Хто ж мы такія, адкуль і куды нас гоняць? Неафіцыйна называюць нас «паўторнікі». Гэта людзі, якія гадоў па дзесяць адседзелі ў лагерах, вызваліліся, пабылі трохі дома, з некаторых паздымалі судзімасці, ды раптам Берыя спахапіўся, што выжыла і вярнулася на волю больш як трэба, лазяць скрозь, нечага дамагаюцца, патрабуюць аднаўлення ў грамадзянскіх правах і нават у партыі. Загадаў сабраць усіх за краты, правесці следства, калі знойдзецца хоць маленькая зачэпка, адправіць у лагер, а не — у ссылку ў паўночныя раёны Сібіры і Казахстана. Нам выпала Новасібірская вобласць. I вось вязуць у невядомы раён, у невядомае сяло. Усё засакрэчана. Куды б ні завезлі, абы хутчэй вырвацца на свежае паветра, каб прайсці без аўчаркі і канвою.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x