Сяргей Грахоўскі - Споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.

Споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Туляцца ў тлумнай палатцы мне надакучыла, і я з пропускам вярнуўся на свой лагпункт да айца Іосіфа. Праз два дні мяне ў зоне «засёк» камандзір узвода Грыгарэнка і загадаў, каб і духу тут майго не было. «Ты ж вольны ўжо і не маеш права знаходзіцца ў месцы зняволення!» Выручыў Цокур: дазволіў пабыць, пакуль аформяць дакументы.

Кухары далі мне пакунак залітых лоем нырак, капцёр — пару рыбін, пекары — буханку хлеба, каб на першым часе не галадаць у дарозе. Я развітаўся з усімі знаёмымі і зайшоў да начальніка. Ён паціснуў руку і шчыра пажадаў дабра.

З блакітнаю паперкаю — гадзічным пашпартам і даведкаю аб вызваленні — ледзьве ўдалося ўзяць білет на цягнік да Масквы. На вакзале і вакол яго людзей процьма. Цягнікі дальняга следавання спыняюцца толькі на хвіліну. Увесь апантаны натоўп рынуўся да вагонаў, а дзверы не адчыняюцца, хапаюцца за парэнчы, паказваюць білеты, грукаюць, мацюкаюцца, крычаць, праз брудныя шыбы ў дзвярах пазіраюць і круцяць галовамі абыякавыя правадніцы. Перада мною расчыніліся дзверы, і нехта сышоў з прыступак. Я ўхапіўся за парэнчу, другою рукою прасунуў на пляцоўку фанерны чамадан, цягнік крануўся, а тоўстая, рудая, як сланечнік, правадніца спіхвае мяне на хаду. Мільганула думка: вось і «вызваліўся», зараз бразнуся пад колы — і канцы, ніхто і не дазнаецца, дзе дзеўся, Аля падумае — збег, нягоднік. Я з апошніх сіл адштурхнуў правадніцу рубам чамадана і ўціснуўся ў тамбур, нагою прыкрыў за сабою дзверы, каб не выштурхнула. Правадніца падняла лямант. З вагона выйшаў малодшы лейтэнант унутраных войск. «Ты што хуліганіш? Не паспеў выскачыць з лагера, зноў захацеў за калючы дрот?» Запыханы, знерваваны, я слова сказаць не магу, а ён мяне ўсё бярэ на цыгундар, пагражае ссадзіць на бліжэйшай станцыі. Я паказваю білет, але не даю ў рукі, каб не парвалі.

У тамбур выйшаў босы, у кароткіх сподніках, патлаты, з татуіроўкамі на грудзіне мужчына. «Ша! Чаго шуміш, халява? Чалавек на волю едзе, а ты яго пад колы піхаеш. Давай валі да нас». I павёў мяне ў сваё купэ. «Каб яна яшчэ вякнула, я б ёй сапатку збіў на патыліцу». З верхніх паліц пазіралі галодныя вочы мазурыкаў, вызваленых з Бура-палому. Паёк свой яны даўно з’елі, пажывіцца ў вагоне не было чым. Я добра ведаў, як трымацца ў такіх выпадках, для прыліку спытаў, куды едуць, колькі «кавалкаў адцягнулі». Усе ехалі да Масквы, а там — куды каторы. «Хаваць хочаце?» — «А ў цябе ёсць?» Я раскрыў чамадан. «Ё-ё-о маё! Жывём, гаўрыкі. Стоп. Колькі нам дзён засталося? Дзелім на кожны дзень пароўну», — саскочыў з верхняй паліцы мой выратавальнік — «пахан». «Выдаваць буду я. Хто ўздумае шопнуць, раздзяру да кутніцы». Ён востраю фінкаю з наборнаю тронкаю ўсё парэзаў на роўныя порцыі і сумленна дзяліў усю дарогу. Пацяробкі даелі ў Маскве.

Мы сталі лепшымі сябрамі. З вагона выйшлі разам. Я хацеў развітацца. «Не, мы цябе даставім на Ленінградскі вакзал». Данеслі мой пусты чамадан і не адыходзілі, пакуль не пасадзілі ў вагон. Увесь час міліцыя з нас не спускала вачэй. На развітанне «пахан» сказаў правадніцы: «Ты, чортава лялька, глядзі, не забіжай чалавека. А то магём сутыкнуцца ў в-у-у-зенькім праходзе, тады маліся Богу». На развітанне паляпаў мяне па плячы, падаў руку, кіўнуў сваім: «Гайда, мазурыкі!»

I я паехаў у невядомасць.

Цягнік ішоў у цемень кастрычніцкай ночы. З кожным паўстанкам усё часцей білася сэрца. Я ведаў, што Аля чакае мяне, а як паглядзяць, што скажуць яе бацькі? Наўрад ці каго ўзрадуе такі «зяцёк». З мае ласкі ўжо другі год Аля з дачушкаю жывуць на пенсіі бацькі і маленькай матчынай зарплаце. Ці не праклінаюць мяне, што звязаў жыццё іх дачкі са сваім пакутніцкім лёсам. Яна ж магла быць шчасліваю з нармальным добрым мужам. Не давалі збыту адны і тыя ж трывогі.

Што нас чакае наперадзе? Хто адважыцца ўзяць на работу ўчарашняга лагерніка, на пяць гадоў пазбаўленага грамадзянскіх правоў? А чаго варты бяспраўны чалавек?

Галава трашчала ад горкіх дум. Зліпаліся вочы, і нешта вярзлося неверагоднае. Цягнік запаволіў хаду. Правадніца папярэдзіла: «Паварачвайся. Стаім адну хвіліну». З душнага вагона я вываліўся ў вільготную цемень ночы. На пероне стаяў адзіны дзяжурны ў чырвонай шапцы з заплямленым жоўтым сцяжком. Я паставіў свой нязграбны фанерны чамадан і спытаў, як адшукаць патрэбную вуліцу. Ён паказаў мне кірунак.

Вяла мяне ў змрок шырокая гразкая вуліца. Пасёлак спаў: нідзе — ні агеньчыка, ні жывога голасу, толькі надта далёка, падвываючы, лена брахаў адзінокі сабака. На Заводскай вуліцы ў мезаніне прысадзістага дома слаба свяцілася адно акно. Тут! — ёкнула сэрца. Мабыць, прачнулася дзіця або некаму не спіцца. Я дрыжачымі рукамі чыркаў запалкі, пакуль разгледзеў нумар дома. Ён! Увайшоў у пад’езд без дзвярэй і вобмацкам па рыплівай драўлянай лесвіцы падняўся наверх, намацаў абабітыя цыратаю дзверы. Аддыхаўся, пастаяў і ціха пастукаў. Пратупалі босыя ногі. «Хто там?» А я загадзя і не падумаў, як сябе назваць. Хто я ім такі? Кім даводжуся? Памармытаў нейкія прабачэнні і нясмела сказаў: «Я Танін бацька». Бразнула клямка, каля парога ў халаціку стаяла яшчэ даволі маладая Аліна мама. У адказ на прывітанне яна нахінула маю галаву і пацалавала ў шчаку. З баковачкі выскачыла заспаная Аля і павісла ў мяне на шыі. Таня, цмокаючы адкапыленаю губкаю, соладка спала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x