Сяргей Грахоўскі - Споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.

Споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Надышоў май. Вецер часам прыносіў чаромхавы пах з недалёкіх нізін і зараснікаў. Позна ноччу з восьмага на дзевятае я пачуў урачыстыя пазыўныя Масквы. Лагер спаў, а мяне затрымала дзённая зводка да поўначы. Голас Левітана абвясціў пра Перамогу Савецкага Саюза над фашысцкай Германіяй і безагаворачную капітуляцыю нямецкага камандавання. Радасць перахапіла дыханне, я кінуў усё і пабег з барака ў барак з адным словам: «Пера-мо-га!» Людзі спрасоння абдымаліся, цалаваліся, крычалі «ўра!» і ўжо не спалі да раніцы. I ў нас у гонар Перамогі быў абвешчаны выхадны дзень. Пасля абеду правялі мітынг, і начальства пераканалася, якіх патрыётаў яно трымала і мардавала за калючым дротам. Пра гэта мне прызнаўся Цокур, а Грыгарэнка і «кум», відаць, думалі іначай. Затрыманыя да канца вайны збіраліся ў дарогу. Была абвешчана амністыя вайскоўцам, вызвалялі евангелістаў і трох палкоўнікаў. Матуль мне пакінуў свой маскоўскі адрас, а самога яго загналі аж за Урал. З Пальчэўскім развіталіся на вахце, і адразу зрабілася пуста і маркотна, не было з кім перамовіцца словам, а мне ж яшчэ сядзець да кастрычніка наступнага года. Заўсёды апошні год, апошнія месяцы і дні цягнуцца асабліва марудна. Я закрэсліваў рысачкі, а іх заставалася яшчэ шмат.

Праз пару месяцаў мяне парадаваў Алесеў ліст: яго ўзялі на выкладчыцкую работу ў Рудзенскую школу. Гэта абнадзейвала і мяне, і я часцей задумваўся, куды мяне закіне лёс, дзе тая хата, што прытуліць мяне, дзе тыя людзі, што падтрымаюць або адштурхнуць назаўсёды: у мяне ж яшчэ пяць гадоў пазбаўлення грамадзянскіх правоў. Хто адважыцца ўзяць на работу з такою анкетаю? Усё было ненадзейна і няпэўна. Маглі ж мяне пакінуць «до особого распоряжения», вызваліць без права выезду з лагера, мог «кум» па любым даносе стукача навесіць новы тэрмін, трэба ж было яму адрабляць сваю зарплату. Ніхто з нас не ведаў, што яго чакае заўтра, думалася самае горшае.

У ліпені 1946 года маёй дачушцы быў год і пяць месяцаў, і Аля адважылася прывезці яе на знаёмства з бацькам. Дабіраліся яны доўга, у брудных перапоўненых вагонах, з перасадкамі, валяліся на заплёваных вакзалах, але неяк даехалі. Аля дамаглася дазволу толькі на «асабістую перадачу» — на вахце аддаць з рук у рукі сухары, махорку і развітацца. Але ж я быў бесканвойны. Са згоды начальніка пасяліў сваіх дзяўчат у пакойчыку Мішы Капітанакі пры ветлячэбніцы і патаемна, каб не ведаў камандзір узвода і ўпаўнаважаны оперчэкісцкага аддзела, наведваў іх кожны дзень. Беленькая чарнавокая дачушка на першым часе цуралася мяне, не ішла на рукі, не хацела ніяк называць, а я так марыў пачуць з яе вуснаў «тата». Яна яшчэ доўга дзічылася і не прызнавала мяне. Каб ніхто не бачыў, мы ўтраіх хадзілі ў лес збіраць суніцы, пару разоў наведвалі на пасецы суровага з выгляду і добрага душою Самсонава. Я рабіў вялікі крук і ў зону вяртаўся з другога боку, бо маглі ж мне навесіць новы тэрмін за парушэнне рэжыму і сувязь з вольнымі, але мы былі навучаныя горкім вопытам, і добрыя людзі ахоўвалі ад турэмшчыкаў наша маленькае крадзенае шчасце. Развітваючыся, я ўпершыню пачуў «папа», зайшлося ад радасці сэрца, горла перахапіў даўкі камяк.

Як жа мне было горка і цяжка без іх аднаму аставацца, не ведаючы, што мяне чакае ў будучым. Пасля амністыі паменела людзей, заставаліся «эсбээмаўцы», былыя старасты і паліцаі, дабывалі свае дзесяцігодкі «контрыкі» пяцьдзесят восьмай пробы, узору 1937 года. У маім самаробным календары ўсё меней і меней заставалася рысачак да запаветнай даты — 19 кастрычніка 1946 года.

Ад’езд

Дачакаўся! Еду на каменданцкі лагпункт афармляць дакументы на вызваленне. Тут сказалі, што часовы пашпарт і даведка пра адбыццё тэрміну будуць гатовы толькі праз тыдзень. Чакаю ў палатцы разам з амнісціраванымі, вызваленымі, «абмежаванцамі», з крымінальнікамі і нашым братам — «палітыкамі».

На каменданцкім лагпункце база лагернай агітбрыгады. Ёю кіруе напалову вызвалены мой даўні прыяцель Амар Галімавіч Дзевішаў. Брыгада дае канцэрты, ставіць спектаклі і аперэты. Таленавітыя аматары і прафесійныя артысты — эстонская спявачка Элен Рэйнап, колішнія салісты Беларускага радыё Вастокаў і Швайко, драматычны акцёр Курбатаў сталі любімцамі зняволеных і вольных.

Агітбрыгада рыхтавалася да свята Кастрычніка і рэпеціравала «Любоў Яравую» Транёва. Амар Галімавіч запрасіў мяне на рэпетыцыю ў клуб вольнанаёмных. Рэжысёр і акцёры выкладаліся з апошніх сіл, праганялі па некалькі разоў кожны эпізод, бясконца паўтаралі поўныя рэвалюцыйнага пафасу маналогі, а за кулісамі стралкі з вінтоўкамі пільна ахоўвалі герояў аднае з рэвалюцыйнейшых п’ес.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x