Сяргей Грахоўскі - Споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.

Споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маркотныя дні цягнуліся марудна. Часам з экспедытарамі удавалася перадаць маім дзяўчатам на пялёнкі кавалак упаковачнай марлі або якую злыбеду, каб не прапала малако.

У канцы сакавіка пацяплела. Асядалі сумёты, па ўгноенай фурманкамі дарозе беглі ручаінкі, пад нагамі хрумсталі шыбкі беленькіх ільдзінак. Пабольшалі дні, запахла вясною, я марыў як-небудзь праскочыць да сваёй маленькай «нелегальнай» сямейкі, але мара заставалася мараю. Аднойчы ўвечары рахункавод Марфа Карчынская паклікала да тэлефона. Я захваляваўся, бо нічога добрага не чакаў ад начнога званка. У трубцы пачуў Алін плач. Падумалася самае горшае. Я алёкаў з дрыжачаю трубкаю ў руцэ. «Кажы хутчэй, што з Таняю (у яе ўжо было імя)?» — «Мяне… выз-ва-ляюць», — пачулася скрозь плач. «Дык чаго ж ты, дурнічка, плачаш? Радавацца трэба. Калі адпраўляюць?.. Пытаюся, адпраўляюць калі?» — «Праз тры дні. А як жа ты застанешся?» — «Я з вамі на ўсё жыццё… ту-ту-ту…»

Спагадлівы Цокур дазволіў мне паехаць развітацца з Аляю і дачкою. Між іншым буркнуў: «Не ўздумай пакрыўдзіць ці пакінуць іх. Тваё шчасце, што сустрэў такую жанчыну. Схадзі да Болава, скажы ад майго імя, каб што-небудзь даў ім на дарогу».

У доўгім вузкім бараку жыло каля дваццаці мамак з розных лагпунктаў. Усе нешта шылі, латалі, распускалі, вязалі і чакалі сігналу на кармленне дзяцей. Я баяўся, каб часам іх не пераблыталі ў яслях. Супакойвала Аля: «Нашу я па плачу здалёк пазнаю». Увесь дзень мы былі разам. Аля расказвала, што яе бацька, патомны рабочы, бясконца пісаў заявы, абіваў парогі, збіраў подпісы, стукаўся ва ўсе дзверы. I вось яе вызвалілі «за отсутствием состава преступления». Я радаваўся, што яна едзе дадому, і непакоіўся, як жа сустрэнуць бацькі, якімі плёткамі забрудзяць свярбячыя языкі недаткнёную некалі, чыстую і сумленную дзяўчыну, ці не ўзненавідзяць бацькі «агіднага спакусніка». Супакоіла Аля: бацькі ўсё ведаюць, рады прыняць унучку і яе бацьку.

Мы развітваліся каля вахты позна ўвечары і ніяк не маглі развітацца: разыходзіліся і вярталіся зноў, баяліся страціць адно аднаго назаўсёды. Наўкол слаўся вільготны туман, асядаў і спаўзаў з дахаў і стрэшак на вышках мокры снег, кроплі вільгаці дрыжалі на калючках туга нацягнутых дратоў вакол зоны, праз шэрую вату аблокаў часам прабіваўся і знікаў месяц. Я выйшаў за вахту, а маленькая постаць яшчэ доўга стаяла каля брамы.

У яслях чамусьці не гарэла электрычнасць. У калідорах і ў пакоях мільгалі капцілкі. Мяне спыніла немаладая, відаць, вечна заспаная нянька. На маю просьбу адказала, як ім загадана: «Ваабчэ-то не паложана!» А я не адступаў, гразіўся, што не выйду да раніцы. I ўсё ж, бурчучы, вынесла загорнутае ў шэрую мокрую пялёначку дзіцятка. Маё ці не маё? Прыгледзеўся — адкапылена верхняя губка. Яна. У яслях было холадна, з маленькага роціка пыхкалі струменьчыкі пары. Я прытуліў дачушку да ледзь цёплай грубкі, хукаў, цалаваў лобік, нешта шаптаў пяшчотнае, а слёзы самі каціліся па шчоках за каўнер. «Калі ж я пабачу цябе, дачушка, ці дажыву да твае сталасці?»

«Досыць тут вільгаць разводзіць. Іншыя кабялі сюды і носа не кажуць, а гэты распусціў нюні. Давай чашы, а то запаздаеш», — забрала нянька дачушку, і я пахлюпаў па гразкай дарозе да станцыі.

Ехаў на тармазной пляцоўцы ў вільготную цемень ночы, толькі ўдоўж дарогі цямнелі верхавіны хвояў і елак. На стыку з веткаю да нашых складаў цягнік запаволіў хаду, я саскочыў з падножкі і плюхнуўся ў падталы снег. На лагпункт прыйшоў позна. На вышках паблісквалі цыгарэткі вартавых, у бараках мільгалі газнічкі, бо электрычнасць выключалі з адбоем. I такім сумам, такой тугою сустрэла мяне маўклівая зона…

Пасля развітання

Я лічыў тыдні ад ліста да ліста. Ішлі яны марудна, некім прачытаныя і затрыманыя. Аля жыла ў бацькоў на невялічкай станцыі паміж Масквою і Ленінградам. Лісты супакойвалі і суцяшалі, хоць і адчувалася, як нялёгка жывецца на нішчымным бацькоўскім пайку. А вайна ўжо грымела на подступах да Берліна. З Глуска мне паведамілі — разбамбілі дзядзькава селішча, а ён сканаў у чужой хаце. Абарвалася апошняя сувязь з роднымі мясцінамі.

Затрыманыя да канца вайны чакалі Перамогі і свайго вызвалення. Не ведалі, што яшчэ некаторых пакінуць у зоне «до особого распоряжения». Без асаблівых спадзяванняў збіраўся ў дарогу Алесь Пальчэўскі, бо і яго ніхто не чакаў на волі: жонка ад страху выраклася яго, а потым адцураўся сын, пакінуўшы незагойную рану і скараціўшы бацьку век. I ўсё ж я зайздросціў свайму другу, што ён выйдзе з гэтага пекла на паўтара года раней за мяне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x