Сяргей Грахоўскі - Споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.

Споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так мы і жылі да вясны 1953 года, пакуль і ў нашу глушэчу не дакацілася трывожная вестка: «Захварэў таварыш Сталін». У настаўніцкай звычайна паціху пыталіся: «Ну як! Што чуваць?» Уздыхалі і разыходзіліся па класах. Усе беды звальвалі на «ворагаў народа» — крамлёўскіх урачоў, якія ўсіх «труцілі і знішчалі», захапляліся даносам Лідзіі Цімашук, а ў класах заклікалі вучняў быць Паўлікамі Марозавымі — не шкадаваць ні бацьку, ні маці, намякалі, што і ў нас працуе ўрачом невядома хто, калюча пазіралі на мяне, нібыта ў хваробе правадыра ёсць і мая віна.

«Пільнасць і класавая нянавісць» паралізавалі ўсіх. Пушыкаў не толькі ставіў адзнакі ў нашых «воўчых пашпартах», а ўчыняў сапраўдныя допыты, дамагаўся даносаў аднаго на другога, дапытваўся, хто што гаворыць, як настроены, што думае, упартых гразіўся саслаць за Палярны круг. Прыгнечанасць і трывога не пакідалі нас.

Быў адліжны сакавіцкі дзень. Па снежнай траншэі праз свой пляц мы ішлі з Аляю на другую змену. Насустрач бегла наша Таня. Чаму так рана? Ці не познімся мы? Параўняўшыся, яна ціха сказала: «Нас адпусцілі. Памёр таварыш Сталін. Там усе плачуць». Я ўхапіўся за галаву. Аля смыкнула мяне за рукаў. «Не ўздумай толькі румзаць. Вочы ў цябе на мокрым месцы, а падумаюць — прыкідваешся, льеш кракадзілавы слёзы… Цяпер нешта будзе».

Настаўніцы спаборнічалі, хто каго пераплача, галасілі: як жа цяпер будзем жыць, што мы варты без мудрага і вялікага настаўніка і бацькі? Плакалі дарослыя і дзеці, сухія вочы выклікалі падазронасць: не плачаш, значыць, радуешся.

У жалобныя дні заняткі адмянілі, але настаўнікі і старэйшыя вучні збіраліся ў школе, слухалі жалобныя перадачы і маршы, рыхтавалі клас да мітынгу ў дзень пахавання. Знеслі дзе якія былі дываны, накрылі імі састаўленыя сталы, паставілі аблямаваны жалобнымі стужкамі партрэт правадыра, акружылі яго лепшымі «садамі» (вазонамі), паставілі сцяг сельсавета з чорнаю ліштваю.

У дзень пахавання амаль усё сяло сышлося ў школу. Калматыя, барадатыя, у кажухах і сабачых дохах сібіракі моўчкі падпіралі сцены, жанкі часам шморгалі насамі, настаўніцы адна перад адною заліваліся слязьмі, а калі пачаліся жалобныя прамовы, рыдалі да істэрыкі. Аля стаяла, апусціўшы галаву, а я, каюся, не ўтрымаўся і заплакаў, можа, таму, што напакутаваўся за столькі гадоў, і самі сабою прарваліся нявыплаканыя слёзы. Наіўна яшчэ верылася, што толькі ён, народнае апірышча, дазнаўшыся пра нашы пакуты, можа злітавацца і вызваліць з няволі. I патаемна думалася: няўжо ён не ведае, колькі мільёнаў людзей розных узростаў, спецыяльнасцей, талентаў гіне ў турмах, лагерах і ссылках. Успаміналіся ленінградскія карабелы і партыйныя работнікі, бальшавікі з дарэвалюцыйным стажам, палкоўнікі і сакратары райкамаў, інжынеры, пісьменнікі і артысты. Следчыя мелі рацыю, калі гаварылі: «Дурняў мы не бяром», — хоць бралі ўсіх, як таго Рудэнку, «па плану».

Пасля пахавання ўсе нечага чакалі. З’явіліся партрэты Малянкова, адчулі палёгку ў калгасах, дасціпны народ адразу выказаўся: «Прыйшоў Малянкоў, паспыталі блінкоў». Чакалі нечага і мы. Трошкі памякчэў Пушыкаў, спакайней і лагодней глядзела Наталля Іванаўна, нават часам раілася з намі, прасіла аформіць табліцы для яе класа.

Эла Рыгораўна даволі часта ездзіла ў раён па лекі і ўказанні свайго начальства і, вядома, спынялася ў Лідзіі Яўсееўны. Прывозіла адтуль капу навін, усцешных чутак і здагадак. Імі толькі і трымаюцца ўсе нявольнікі, абнадзейваюць, суцяшаюць сябе і блізкіх.

Пасля таго як мы «асірацелі», у хатцы Лідзіі Яўсееўны і Веры Міхайлаўны сыходзіліся аптымісты і песімісты. Ленінградкі і масквічкі прыносілі лісты ад родных з намёкамі на лепшае: вызвалілі крамлёўскіх урачоў, спынілі высяленне з Масквы, Іван Андрыянавіч раіў усім складаць чамаданы, пасміхаўся з мяне, што рваўся, будуючы хату, а дастанецца чорту лысаму. Міналі тыдні і месяцы, а ў нашым становішчы ніякіх змен не было. Толькі трошачкі спакайней жылося.

Стаялі бязвоблачныя цёплыя дні, асядаў і ходка раставаў набрынялы снег, з шоргатам са стрэх спаўзала наледзь, з крутаяраў у Біязінку і Тару беглі каламутныя раўчукі, карычневатай смугою зацягнуліся бярэзнікі, пачарнелі паточаныя сонцам сумёты. Пахла вясною, курыліся першыя праталіны, лажок за нашымі гародамі стаў глыбокім і бурным ручаём. А ночы бывалі марозныя і зорныя. Часта начамі агаладалыя ласі падыходзілі да нашых хат, шукаючы спажывы.

Сібірская вясна імклівая, бурная і шумная. Разоры ператвараюцца ў рачулкі, нізіны ў азёры, аздобленыя пралескамі і мядункамі. У такую пару з сяла ні выехаць, ні ўехаць у яго, у веснавую бездараж і Пушыкаў нас не турбуе сваімі клопатамі. Нават пачынаеш забываць пра свой «наморднік», вольна ідзеш у суседнюю вёску Кардон да землякоў-беларусаў. Пераехалі яны сюды ў пачатку стагоддзя з пясочкаў, багны і падзолаў на тлустыя сібірскія чарназёмы, абжыліся на таежных расцяробах, вырасла ці не чацвёртае пакаленне, а жывуць неяк асобна, збярогшы прадзедаўскія звычаі, гаворку, песні, побыт. Печы, посцілкі, калыскі і ложкі, стравы і ручнікі пазнаеш адразу — усё беларускае. Я часта хадзіў да землякоў адвесці душу, і яны былі рады чалавеку «са сваёй стараны». Маладыя толькі чулі пра яе, а я ім расказваў пра гарады, мястэчкі і сёлы Беларусі і сам жыў успамінамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x