Сяргей Грахоўскі - Споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.

Споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I ўсё ж мне з кожным днём рабілася цяжэй і цяжэй. Толькі часам на ўроках забываўся на свае пакуты: так ясна і даверліва глядзелі вочы дзяцей бяргульскіх кержакоў, кардонаўскіх беларусаў, весялоўскіх татарчанят і асцякоў. Я з імі пасябраваў і шчыра палюбіў сваіх непасрэдных і наіўнаватых выхаванцаў. Падросшы, яны, відаць, адчулі, што дарэмна мяне дражнілі «Дэр ман», задавалі абразлівыя пытанні, былі неслухамі і гультаямі.

Пасля зімовых канікулаў я падаў дырэктару заяву, каб вызвалілі мяне ад работы. Ён разгубіўся. Дапытваўся, можа, хто абразіў ці пакрыўдзіў, угаворваў закончыць навучальны год. Я разумеў свой абавязак, але заставацца не мог: усё валілася з рук — клікала воля, каб нішто не нагадвала гэтыя сем пакутлівых гадоў. Пры мне Яўген Паўлавіч пазваніў у райана. Было чуваць, як накінуўся на яго Маеўскі. Дырэктар развёў рукамі, аддаў мне заяву.

Прыйшлося ехаць у раён. Загадчык райана спакушаў мяне з новага навучальнага года пасадаю завуча ў раённай сярэдняй школе, абяцаў кватэру, добрую нагрузку жонцы. Пры мяккасці характару я быў непахісны. «Вас прымусіць пракуратура працаваць да канца навучальнага года», — перайшоў да пагрозы Маеўскі. «Сем гадоў я вам быў не патрэбен, як жабрак, выпрошваў работу на кавалак хлеба, звальненнямі кампраметавалі перад вучнямі і бацькамі. Вы ўяўляеце, у якіх умовах я жыў і працаваў. Прабачце, больш не магу заставацца ні дня».

I ўсё ж давялося ісці да пракурора, выслухаць угаворы і абяцанні і настояць на сваім. Мяне вызвалілі па ўласным жаданні з добраю характарыстыкаю і падзякаю за працу…

Ва ўсіх класах даў апошнія ўрокі, прадыктаваў заданні на дом і з камяком у горле выйшаў са школы. Маю нагрузку развярсталі паміж настаўнікамі. Яны былі радыя дабаўцы да зарплаты, а некаторыя шкадавалі, што пакідаю школу. Я жартаваў: «Застаюцца ў заклад жонка і дзеці».

Калі ўдасца выехаць, пэўна не ведаў. Люты — самы мяцельны ў Сібіры месяц. Снежныя бураны накручваюць сумёты аж да стрэх, завальваюць двары, што сусед адкопвае дзверы ў суседа. Мяце і круціць так, што выцягнутая рука не відаць. У такую завею аднойчы мы з Аляю ледзь не загінулі за некалькі крокаў ад свайго плота. Пакуль ішлі з педсавета па вуліцы, заблудзіць не было як, а сышлі ў наш лажок і па пахі патанулі ў снезе. Грэбліся, грэбліся, тупкая дарога прапала. Вецер збіваў з ног, над галавою, як белыя ведзьмы, свішчуць і круцяцца шорсткія пасмы, поўныя снегу валёнкі спаўзаюць з ног. Выбіліся з сіл і папаўзлі, а куды, і самі не ведаем. Трымаемся, каб толькі не згубіць адно аднаго, паўзём у крутаверці гулкай сцюдзёнай прорвы. Я лёг і прытуліўся шчакою да шорсткага сумёту, і здалося — зусім блізка мільгнула кропелька святла. Няўжо трызненне? Не, не знікае, дрыжыць і мільгае. Я ўхапіў Алю за каўнер кажушка, і папаўзлі на агеньчык. Пераваліліся цераз замеценае прасла плота і дагрэбліся да свайго ганка. Увайшлі, як два снежныя слупы. Электрычнасць даўно выключылі, на стале гарэла ўкручаная лямпа і выратавала нас.

Такая ж завіруха ўсхадзілася перад маім ад’ездам. Гусенічныя трактары з вялізнымі клінамі прабівалі дарогу машынам па збожжа, пакуль лютавала завея. Раптам усё сціхла, заіскрыліся дзівосныя сумёты, ударылі маразы з барвовымі світаннямі і малінавымі заходамі. У Барабінск збіраўся ехаць калгасны шафёр, марудны, губасты і маўклівы Ахмед Асанаў, і паабяцаў узяць і мяне.

Ранічкаю з фанерным чамаданчыкам я прыйшоў да яго. Мяне праводзілі Аля і Таня. У двары пад грузавіком невялічкае вогнішча разагравала матор. Я развітаўся з дачушкаю на вуліцы, яна выцерла рукавічкаю вочы і пабегла ў школу. Мы зайшлі ў хату. Ахмед павольна сёрбаў зацірку і маўчаў. У Алі першага ўрока не было, і яна цярпліва чакала… У сенцах пачуўся тупат ног, і ў хату ўваліўся ўвесь мой клас: заплаканая Таня сказала, што я ад’язджаю, яны сарваліся з урока і прыбеглі развітацца. Я расчуліўся да слёз. Шкода было пакідаць гэтых шчырых, з самага маленства працавітых, прагных да ведаў дзяцей, якія яшчэ не бачылі радасці, але і заставацца не было як. Мае мілыя вучні махалі мне ўслед, пакуль машына не завярнула за апошнюю хату.

Ад Барабінска да Масквы ў перапоўненым, душным і тлумным вагоне ехалі больш за чацвёра сутак. На станцыях сыходзілі адны, садзіліся другія са сваімі размовамі і навінамі. У Кунгуры амаль усе пасажыры кінуліся да прывакзальных ларкоў, і вагоны напоўніліся глінянымі і фарфоравымі статуэткамі «Гаспадыні меднай гары», саматужнымі ўпрыгожаннямі з уральскіх самацветаў, капілкамі ў выглядзе размаляваных катоў і сабачак са шчылінамі для манет.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x